Шукаем ідэі: метад марфалагічнага аналізу

Мы распавялі пра метад факальных аб’ектаў як спосаб шукаць ідэі. Сёння будзем генерыраваць ідэі з дапамогай метада марфалагічнага аналізу, распрацаванага ў 1960-х гадах амерыканскім астраномам швейцарскага паходжання Фрыцам Цвікі.

Тэкст, ілюстрацыі: Ірына Бельская

Ці ведаеце вы?  Марфалогія ў шырокім сэнсе слова – вучэнне аб будове і форме.

Як працуе метад:

  1. Ставім задачу.
  2. Запісваем у табліцу параметры аб’екта.
  3. Уносім у табліцу варыянты параметраў, не прывязваючыся да задачы. Чым больш варыянтаў з розных сфер і абласцей ведаў вы прыдумаеце, тым арыгінальней атрымаецца вынік.
  4. Разглядаем разнастайныя спалучэнні варыянтаў параметраў.
  5. Бязмежна фантазіруем і запісваем цікавыя спалучэнні, якія стануць рашэннем нашай задачы.

Прыклад:

Задача: прыдумаць незвычайную торбу.

Спалучаем розныя параметры паміж сабой:

___ тканінная торба ў выглядзе галавы на маланцы.

___Скураная торба ў выглядзе кляксы, якая пераносіцца ў руках.

___Драўляная торба ў выглядзе кубіка на колцах.

___Папяровая трохвугольная міні-сумка, якая носіцца на шыі.

___Гумовая круглая сумка, якая сама рухаецца і закручваецца.

___ Сумка, якая носіцца на галаве і завязваецца.

Вуаля!

Прыдумляйце з задавальненнем!

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра