Акварэльны рэцэпт: ягадная маска

Новы рэцэпт ад біёлага Ірыны Агейчык – хатняя маска з ягад сваімі рукамі.

Текст: Ірына Агейчык
Ілюстрацыя: Дар’я Уласава

Лета працягвае радаваць нас сваімі дарамі! Чаму б не паспрабаваць свежыя ягады, садавіну і зеляніну прымяніць не толькі па іх прамым прызначэнні? Сёння раскажу пра ягадную маску для твару. Ягады і садавіна – выдатны эксфаліант,  бо ўтрымліваюць фруктовыя кіслоты. Гэтыя мяккія кіслоты дапамагаюць выдаліць мёртвыя клеткі скуры з яе паверхні. Як толькі гэтыя клеткі будуць выдаленыя, ваша скура пачне ззяць, а крэм пасля працэдуры будзе працаваць лепш.

Гэта цікава

Эксфаліанты – рэчывы, якія чысцяць павярхоўны слой скуры ад мёртвых клетак з дапамогай лушччэння, не парушаючы цэласнасці скурнага покрыва і не пакідаючы механічных слядоў.

Рэцэпт

  • 1/2 ст. свежых ягад (напрыклад, клубніцы, маліны);
  • 1 ст.л. пятрушкі;
  • 1 ч.л. мёду.

Разамніце ягады ў маленькай місцы з дапамогай відэльца.

Дробна нарэжце пятрушку і дадайце яе ў ягады.

Умяшайце мёд.

Калі ў вас ёсць пад рукой ёгурт, дадайце сталовую лыжку і яго.

Шчодра нанясіце маску на твар. У вас ёсць 15 хвілін: уладкуйцеся зручней і раслабцеся, пакуль маска за вамі даглядае.

Беражліва змыйце маску цёплай вадой. Нанясіце крэм для ўвільгатнення скуры.

Адчуваеце розніцу?

P.S .: Будзьце ўважлівымі да сабе і сваёй рэакцыі. Садавіну і мёд розныя людзі могуць пераносіць па-рознаму. Калі ў вас ёсць алергія на які-небудзь з кампанентаў маскі, адмоўцеся ад яе выкарыстання.

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра