Майстар-клас па ілюстрацыі ад Ірыны Бельскай

Мастак і дызайнер, сузаснавальнік нашага часопіса Ірына БЕЛЬСКАЯ вырашыла крыху пафантазіраваць і ўявіць, як сустракалі б вясну звяры, калі б бралі прыклад з нас, людзей. Прадстаўляем вам пакрокавы майстар-клас па ілюстрацыі – будзем ствараць яе з дапамогай Photoshop.

Вам спатрэбяцца: папера, просты аловак, сканер, базавыя веды работы з Photoshop.

1. Спачатку робім накід. Яго можна зрабіць на паперы алоўкам або адразу пачынаць у Photoshop (як мы). На гэтым этапе наша будучая ілюстрацыя можа быць даволі схематычнай – далей усе недакладнасці выправяцца.

2. Калі вы малявалі эскіз алоўкам – скануем яго і адкрываем ў Photoshop, дзе акуратна на новым слоі прамалёўваем контуры. Пры неабходнасці можна прыбіраць або дадаваць новыя дэталі.

3. Ствараем новы слой і інструментам Brush Tool (пэндзаль) у рэжыме Multiply (множанне) размалёўваем нашу карцінку.

4. Працягваем размалёўваць. Для таго, каб гэта атрымалася акуратна, не забываем павялічваць маштаб малюнка.

Павялічыць маштаб: Ctrl +

Паменшыць маштаб: Ctrl-

5. Пераходзім да дэталяў: малюем узоры на вопратцы, траву, аблокі, тэкстуру на дахах хат.

6. Дадаём лёгкія цені. На новым слоі замалёўваем блакітна-шэрым колерам задні план карцінкі, каб прыглушыць і «аддаліць» яго ад пярэдняга. Прызначаем гэтаму слою празрыстасць 30%.

Гатова!

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра