Майстар-клас: птушка з кардону

Прапануем вашай увазе невялічкі і зусім просты майстар-клас па вырабу папяровай птушкі.  Яе можна павесіць на акне дома, над сталом, на ганку ці ў пад’ездзе, на дрэве.

Вам спатрэбяцца: кардон (белы ці каляровы); просты аловак; нажніцы; іголка з ніткай; для ўпрыгожвання – каляровыя алоўкі, фламастары, маркеры, фарбы.

  • Спампуйце  і раздрукуйце шаблон для птушкі.
  • Выражце з дапамогай нажніц дзве часткі шаблона птушкі. Прыкладзіце да аркуша кардона, абвядзіце і выражце зноў. Не забудзьцеся зрабіць надрэзы на крылах і тулаве птушкі.

  • Вы можаце ўпрыгожыць птушку на свой густ: размаляваць, прыклеіць дэкаратыўныя элементы.
  • Злучыце перпендыкулярна элементы птушачкі: ўстаўце надрэз у надрэз.
  • Зацягніце нітку ў іголку і зрабіце птушачцы пяцельку, каб яе можна было вешаць.

Гатова!

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра