Рэцэпт духмянага марозіва

Гэты просты рэцэпт марозіва ў хатніх умовах ад Ірыны Агейчык можа адолець кожны – а мы дакладна ведаем, што карысная і смачная ежа можа натхніць на творчыя подзвігі! Доказ – цудоўныя ілюстрацыі да гэтага рэцэпту ад Дар’і Уласавай.

Тэкст, рэцэпт: Ірына Агейчык
Ілюстрацыі: Дар’я Уласава

Рэцэпт

Дадзена:

1,5 ч.л. кветак засушанай лаванды;

жменька чорнай смародзіны;

2 шклянкі вяршкоў;

2 яйкі;

80 гр. цукру;

60 мл аліўкавага алею;

ванілін.

Задача: Прыгатаваць арыгінальнае марожанае з непаўторным водарам.

мороженое акварельная иллюстрация

Рашэнне:

  1. Кветкі лаванды заварваем у шклянцы кіпнем. Настойваем 15 хвілін пад вечкам. Працэджваем лавандавую гарбату і ахалоджваем да пакаёвай тэмпературы.
  2. Змяльчаем у чоперы свежую альбо замарожаную чорную смародзіну, і пакуль што пакідаем збоку.
  3. Змешваем лавандавую гарбату з вяршкамі (я брала 10%, але можна абраць і большую тлустасць, хто як любіць) і ставім на невялікі агонь.
  4. Тым часам узбіваем міксерам яйкі з цукрам, каб цукар распусціўся.
  5. Калі малочна-лавандавая сумесь стане цёплай, пры пастаянным памешванні дадаём падрыхтаваныя яйкі з цукрам. Тут варта адзначыць, што да кіпення даводзіць сумесь нельга, каб вяршкі не звярнуліся. Трымаць сумесь на агні трэба да таго моманту, пакуль па лыжцы, якой яе памешваем, можна будзе правесці пальцам і пакінуць на ёй след, – звычайна гэта займае каля 10 хвілін.

Здымаем сумесь з агню і ўводзім у яе аліўкавы алей. Алей мусіць быць якасным, першага халоднага адціску, без гарчынкі.

Усё добра ўзбіваем міксерам, каб сумесь займела аднастайнасць. Дадаём здрабнёную смародзіну, дадаём крыху ваніліну. Чакаем, каб маса астыла да пакаёвай тэмпературы, час ад часу перамешваючы. Разліваем па формачках і ставім у маразільную камеру да застывання.

Вынік: Лавандава-чорнасмародзінавае марожанае гатовае. Смачна!

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра