Рэцэпт карыснага смузі

Прапаноўваем падрыхтаваць сябе да цяпла і летніх хуткасцяў жыцця. У гэтым вам дапаможа наш рэцэпт карыснага зялёнага смузі з рамонкам і ягадамі.

Тэкст, рэцэпт: Ірына Агейчык
Ілюстрацыі: Дар’я Уласава

Зялёныя кактэйлі вельмі карысныя, лёгка засвойваюцца арганізмам і, у адрозненне ад сокаў, утрымліваюць клятчатку. Дастаткова ўсяго дзвюх шклянак смузі ў дзень – і арганізм атрымае неабходную колькасць вітамінаў. Такія кактэйлі не адымаюць шмат часу ані на прыгатаванне, ані на мыццё посуду. Больш карысна спажываць смузі адразу пасля прыгатавання.

Рэцэпт зялёнага смузі

Інгрыдыенты:

  • кубачак ахалоджанай рамонкавай гарбаты;
  • кубачак замарожаных ягад;
  • пучок мяты*;
  • невялікая морква;
  • банан;
  • карыца і мёд на смак.

А сам рэцэпт вельмі просты: усё змяшаць і здрабніць у блэндэры.

У гэтым рэцэпце мята і карыца стымулююць і падтрымліваюць здаровае страваванне і апетыт. Акрамя таго, водар у іх проста неверагодны! Мята дапамагае арганізму ў барацьбе з інфекцыямі і супакойвае нервы. Яна добра спалучаецца з ягадамі, напрыклад, з клубніцамі, ажынай, чарніцай, малінай.

Рамонак здымае цягліцавае напружванне і валодае супрацьзапаленчым дзеяннем. Калі патрабуецца дапамога ў барацьбе з раздражняльнасцю, напружаннем ці бессанню, лепей за рамонак не знайсці!

Не стрымлівайце сябе ў светлым парыве эксперыментаваць са складнікамі вашага кактэйля, памыліцца ў яго прыгатаванні вельмі складана!

*Варыянты замены зеляніны: базілік, чабор, арэгана, размарын, шалфей.

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра