Пра часопіс

 

ALOVAK – анлайн-часопіс пра творчасць і для творчых людзей. Мы за тое, каб творчасць прысутнічала ў жыцці кожнага чалавека незалежна ад яго роду дзейнасці і адукацыі.

ALOVAK знаёміць чытачоў з арыгінальнымі аўтарскімі матэрыяламі пра творчасць ва ўсіх яе праявах, публікуе размовы з таленавітымі людзьмі, распавядае пра традыцыі і забытыя рамёствы, вучыцца новаму і збірае парады прафесіяналаў, праводзіць майстар-класы і дзеліцца сакрэтамі, шукае натхненне ў навакольных рэчах.

ALOVAK – гэта назва сімвалізуе для нас пачатак усіх творчых задумак. Аловак – першае, што хоча ўзяць у рукі творца, калі да яго прыходзіць Муза.

ALOVAK з’явіўся ў красавіку 2015 года як часопіс у PDF-фармаце – усяго выйшла 10 нумароў – кожны больш за 100 старонак (а некаторыя амаль пад 200). З 2018 года часопіс памяняў фармат, пераехаўшы на новы сайт.


Патэнцыйным аўтарам

Вы жадаеце прыняць удзел у стварэнні часопіса АLOVAK?

Раскажыце нам пра сябе на alovakmag@gmail.com – чым займаецеся і што вас цікавіць, у якасці каго бачыце сябе ў нашым часопісе.