Каменная мазаіка сваімі рукамі

Камяні – выдатны матэрыял для творчасці, даступны абсалютна кожнаму. Дарогі і сцяжынкі, марское ўзбярэжжа, гарадскія вуліцы, сад у бабулінай вёсцы – камяні могуць сустрэцца на вашым шляху дзе заўгодна. Некаторыя з іх добра выглядаюць самі па сабе і могуць выдатна упісацца ў ваш інтэр’ер або пасяліцца ў якасці талісмана ў вашай сумцы, як, напрыклад, так званы “курыны бог”. Але з камянямі можна зрабіць шмат чаго цікавага сваімі рукамі.

 “Курыны бог”– камень з адтулінай натуральнага паходжання, якую пратачыла рачная ці марская вада. У старажытнасці такому каменю прыпісвалі ўласцівасці аберагаць жывёл і жыллё ад злых сіл. Яго яшчэ называюць “сабачы бог” або “сабачае шчасце”.

Напрыклад, камянямі можна ўпрыгожыць сцены дома, як унутраныя, так і знешнія. У мастачкі Насты Глушко практычная частка дыплома уключала афармленне каменнай мазаікай сцяны інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Мы папрасілі Насту падзяліцца сваімі парадамі, як зрабіць такую каменную мазаіку сваімі рукамі.

  • Спачатку трэба зрабіць эскіз на паперы ў натуральную велічыню, бо гэта праца патрабуе хуткасці і дакладнасці.

  • Для працы на сцяне неабходна замацаваць арматурную металічную сетку, пасля чаго наносіць раствор, у маім выпадку гэта быў плітачны клей.

  • Працаваць трэба без затрымкі, таму што раствор застывае хутка. Камяні трэба “утопліваць” да паловы, каб яны добра трымаліся.

  • Прыгожа спалучаць камяні рознага выгляду і фактуры: марскую гальку і друз, мармуровую крошку і суцэльныя камяні.

(с) ALOVAK

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра