Паштоўкі для зняволеных сваімі рукамі

Каманда нашага часопіса вельмі прачула ставіцца да друкаваных паштовак, да паштовых адзнак, штампаў і марак. Сумна, калі іх прыходзіцца дасылаць за краты – па стане на 9 чэрвеня праваабарончымі арганізацыямі прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі 476 чалавек.   Але думка пра тое, што нашы паштоўкі могуць падбадзёрыць таго, хто вымушана пазбаўлены волі, ­– натхняе дасылаць іх зноў і зноў. Пакуль усе бязвінныя не будуць на волі.

Паштоўкі для палітзняволеных можна набываць, а можна ствараць сваімі рукамі, як гэта робіць дызайнерка Тацяна Сіняўская.

Прынцыпы стварэння самаробных паштовак, якімі кіруецца Тацяна, можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.

1) Проста намаляваць

Самы просты спосаб стварыць прыгожае пасланне – гэта намаляваць нешта непасрэдна ў лісце да зняволенага. Таццяна для гэтага складвае напалам звычайны аркуш паперы А4 і звычайна спачатку робіць малюнак, а потым дадае да яго тэкст. Але можна зрабіць і наадварот – ўключыць малюнак па тэксту ліста, ці намаляваць нешта ў самым канцы. Гэта можа быць ілюстраванае пажаданне, выява таго, што любіць адрасат, нешта з звычайнага жыцця на волі, і нават комікс.

Пагартайце галерэю, каб убачыць яшчэ больш прыкладаў намаляваных Тацянай паштовак:

This slideshow requires JavaScript.

Калі папера тонкая, і маркеры (фламастары, брашпэны), якімі вы малявалі, прасвечваюць на другі бок, то на ім можна стварыць яшчэ адзін малюнак. Паглядзіце, як з гэтым справілася мастачка:

2) Выразаць

Дапамогуць у стварэнні асаблівай паштоўкі макетны нож і нажніцы. Можна выразаць нешта па краі аркуша, зрабіць 3d-паштоўку, ці нават выкарыстаць прыёмы выцінанкі – традыцыйнага беларускага дэкаратыўнага мастацтва.

3) Скрынка ўнутры

Вось яшчэ цікавы спосаб –  можна зрабіць папяровую скрынку ўнутры паштоўкі. А ўжо у гэтую скрынку ўкладваць усё, што заўгодна.  Для Аланы Гебрэмарыям Тацяна стварыла вясёлку з пажаданнямі, для Расціслава Сцефановіча ­– котак, якія яму падабаюцца, для Міхаіла Ефімовіча – любімых сабак. І ўсё гэта зроблена на падставе адзінага прынцыпу.

 

 

Прынцып вырабу такой скрынкі можна зразумець па наступных фота:

Схема скрыначкі

Стварайце паштоўкі, дасылайце зняволеным і натхняйце сваім прыкладам рабіць тое самае і іншым!

(с) ALOVAK

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра