Што такое падкасты і як іх слухаць

Наш часопіс запусціў свой падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” – гэта размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны ствараюць свае вялікія і маленькія праекты. Мы вырашылі падрабязней напісаць пра тое, што такое падкасты, і як іх можна слухаць.

Што такое падкасты?

Падкасты – гэта аўдыёперадачы, якія нагадваюць класічныя праграмы на радыё. Гэта могуць быць расказы, маналогі, размовы і нават серыялы на абсалютна любую тэму.

Калі зусім абагульніць, то падкасты – гэта як Youtube, толькі ў аўдыё-фармаце.

Тэрмін «падкастынг» прыдумалі ў ЗША ў 2004 годзе, спалучыўшы словы iPod і broadcasting («радыёвяшчанне»):

iPod + broadcast = podcast

Адрозненне ад радыё

Галоўная асаблівасць падкастаў – гэта тое, што яны распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Але гэта не адзінае адрозненне падкастаў ад звычайных радыёперадач:

Падкасты

Радыё

Слухач пачынае слухаць падкаст з самага пачатку. Слухач можа падключыцца да радыё ў любы час (напрыклад, з сярэдзіны перадачы).
Актыўнае, засяроджанае праслухоўванне. Праслухоўванне на заднім фоне.
Падкаст часцей слухаюць у навушніках – гэта асабісты досвед. Знаходзішся адзін-на-адзін з падкастам. Радыё часцей слухаюць праз прыёмнікі яшчэ з кімсьці –  гэта агульны досвед.
Падкасты выходзяць у запісу. Радыёэфіры адбываюцца ўжывую.

Папулярнасць

Падкасты вельмі папулярныя ў заходнім свеце: на адным iTunes можна знайсці больш за мільён розных падкастаў, кожны дзень да іх дадаюцца новыя. У ЗША падкасты слухае кожны другі амерыканец.

Папулярнасць да падкастынга прыйшла і ў Расію – згодна з сацыялагічнымі апытаннямі, кожны 5 расіянін знаёмы  з падкастамі. У Беларусі ж гэты трэнд толькі пачынаецца.

Як слухаць падкасты?

Падкаст ALOVAK “СВАІМІ РУКАМІ” можна слухаць наўпрост на нашым сайце. Але зручней падпісвацца на ўпадабаны падкаст у нейкім мабільным дадатку, каб не прапускаць новыя выпускі.

Калі ў вас iPhone, то ў ім ёсць штатны дадатак «Падкасты». Калі Android, то хутчэй за ўсё ў вас ёсць Google Podcasts (калі не, можна спампаваць ў Google Play).

Слухаюць падкасты таксама на iTunes, SoundCloud, Яндекс.Музыка. Існуе шмат іншых мабільных дадаткаў ­– напрыклад, Castbox, Overcast, Pocket Casts, Spotify. Спрабуйце і выбірайце свой зручны спосаб слухаць падкасты!

Listen to Сваімі рукамі / Своими руками

(с) ALOVAK

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра