ПРАДМЕТНАЯ ФОТАЗДЫМКА

Атрымайце якасны гатовы кантэнт і прафесійныя здымкі вашых вырабаў для прасоўвання свайго крафтавага брэнда!

Даведайцеся больш

Для чаго майстрам патрэбная прадметная здымка?

Для майстроў і крафтавых брэндаў важна добра прэзентаваць крутыя рэчы, якія яны ствараюць – і, як вынік, належным чынам зарабляць сваёй творчасцю.

І тут вялікую ролю адыгрывае візуал, якім майстар дзеліцца ў сацсетках ці на сваіх старонках на маркетплэйсах.

ЯК РОБІЦЬ БОЛЬШАСЦЬ МАЙСТРОЎ:

  Здымаюць свае вырабы на смартфон, не задумваючыся пра фота

  Трацяць свой час на вывучэнне ўрокаў у сацсетках па здымцы стандартных фота

ЯК МОЖАЦЕ РАБІЦЬ ВЫ:

➕ Дэлегаваць здыманне сваіх вырабаў фатографу і больш часу прысвяціць сваёй любімай справе і прасоўванню свайго брэнда

➕ Атрымаць прафесійныя фота, на якім вашы вырабы выглядаюць якасна і дорага

➕ Павысіць кошт на вырабы і, як вынік, зарабляць больш на сваёй творчасці

Што вас чакае?

Перавагі прафесійнай прадметнай здымкі

✔ Вам не трэба клапаціцца пра рэквізіт, дэкор, стылізацыю, арэнду студыі і ўсе іншыя нюансы прадметнай здымкі

✔ Пры здымцы ўлічваюцца ўнікальныя асаблівасці вырабаў і вашы пажаданні да фота

✔ Гатовыя здымкі выдатна спалучаюцца паміж сабой і будуць гарманічна глядзецца ў вашай стужцы ў сацсетках

✔ У працэсе здымак робяцца кароткія відэа, якія можна будзе склеіць у ролік для reels ці tiktok

✔ Здымкі можна выкарыстоўваць не толькі ў сацсетках, але і на маркетплэйсах, інтэрнэт-крамах, каталогах і іншых пляцоўках, дзе важныя якасць і ўнікальнасць фота

Хто фатаграфуе?

Кацярына Буто

Стваральніца ALOVAK

Прадметная фатографка

Мэнэджарка культурных праектаў

 

Віды прадметнай здымкі

віды здымак

МІНІМАЛІСТЫЧНАЯ

Здымка адбываецца ў мінімалістычнай студыі без адмысловага інтэр’еру

віды здымак

ІНТЭР’ЕРНАЯ

Праходзіць у інтэр’ернай студыі ў Мінску (канкрэтную студыю з прапанаваных абірае сам майстар на свой густ)

віды здымак

КАНЦЭПТУАЛЬНАЯ

Адрозніваецца ад іншых відаў здымак нестандартнай ідэяй, творчай кампазіцыяй, неабходнасцю складанай апрацоўкі пасля здымкі

Мэты канцэптуальнай здымкі:

  • адлюстраваць каштоўнасць вырабаў і крафтавага брэнда, яго філасофію
  • вылучыць свой брэнд сярод іншых
  • павялічыць пазнавальнасць майстра і яго вырабаў

“Не магу абраць від здымкі!”

Напішыце мне ў тэлеграм, і я звяжуся з вамі, каб абмеркаваць усе нюансы здымкі, якая патрэбная асабіста вам

Кошты на прадметную здымку

МІНІМАЛІСТЫЧНАЯ

Прафесійная здымка да 5/10 вашых вырабаў

Мінімум 20/40 апрацаваных фотаздымкаў

У кошт уключана 1/2 гадзіны здымкі ў мінімалістычнай дамашняй студыі

КОШТ: 200/350 BYN

СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОШТ ДА 31.10 – 170/300 BYN

ІНТЭР’ЕРНАЯ

Прафесійная здымка да 10 вашых вырабаў

Мінімум 20/40 апрацаваных фотаздымкаў

У кошт уключана 2 гадзіны здымкі ў інтэр’ернай фотастудыі

КОШТ: 500 BYN

СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОШТ ДА 31.10 – 420 BYN

КАНЦЭПТУАЛЬНАЯ

Абмяркоўваецца індывідуальна

Мінімум 3 здымкі кожнага вырабу

Арэнда фотастудыі (мінімалістычнай/інтэр’ернай)  абмяркоўваецца індывідуальна

КОШТ: ад 100 BYN за здымку 1 вырабу

СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОШТ ДА 31.10 – ад 80 BYN/ВЫРАБ

Напішыце мне, каб запісацца на фотаздымку

Як зразумець, ці патрэбна здымаць мае вырабы ў інтэр’ернай фотастудыі?

Найлепей арэндаваць інтэр’ерную фотастудыю:

  • Калі для найлепшай дэманстрацыі ўсіх асаблівасцяў вашых вырабаў патрэбны антураж і інтэр’ер,
  • Калі вам будзе недастаткова здымкаў, на якіх ваш выраб паказаны буйным планам, і патрэбныя здымкі “здалёк” у інтэр’еры
  • Калі вырабы, якія вы ствараеце, маштабныя па памеры.

Напрыклад, інтэр’ерная студыя можа спатрэбіцца пры здымцы сталовага тэкстылю, керамікі, адзення, сярэдніх і вялікіх па памеру прадметаў дэкору.

Напішыце пра свае сумненні, калі будзеце запісвацца, мы гэта абмяркуем і абярэм найлепшы для вас варыянт.

Водгукі ўдзельнікаў

Частыя пытанні:

Час фотаздымкі абмяркоўваецца індывідуальна, падбіраецца найбольш зручны для вас з прапанаваных мною варыянтаў.

Вырабы можна перадаць/забраць у Мінску ці пераслаць поштай/кур’ерам (за кошт майстра). Пра дату і месца мы дамовімся з вамі ў прыватных паведамленнях.

Так, магчыма дамовіцца пра перасылку поштай/кур’ерам (за кошт майстра).

Такая магчымасць не прадугледжана. Практыка паказвае, што чым больш людзей знаходзіцца на здымцы, тым даўжэй яна праходзіць.

Так, трэба аплаціць 50% ад кошту абранага тарыфу, каб здымка адбылася.

Так, калі гэта той рэквізіт, які ёсць у наяўнасці/лёгкай даступнасці. Калі задача здымкі патрабуе складанага ці дарагога рэквізіту, то ён дадаткова аплачваецца майстрам – усё гэта абмяркоўваецца індывідуальна.

Не пазней чым праз 10 дзён пасля здымкі вы атрымаеце адабраныя і апрацаваныя кадры. Зыходнікі не высылаюцца.

Здымка вырабаў на/з мадэлямі магчымая ў тарыфе “Інтэр’ерная здымка” (у кошт уключана здымка пяці (з дзесяці) вырабаў з/на чалавеку), а таксама, пры неабходнасці ў тарыфе “Канцэптуальная здымка”. У тарыфе “Мінімалістычная” мадэльная здымка магчымая за дадатковую плату – канкрэтны яе памер залежыць ад задачы здымкі і абмяркоўваецца індывідуальна.  

Хочаце запісацца на здымку?

Напішыце мне ў тэлеграм  – і я звяжуся з вамі, каб абмеркаваць дэталі

Іншыя спосабы сувязі

Напішыце мне любым зручным для вас спосабам:

© 2024 ALOVAK