У наш час, калі людзі пачынаюць цаніць нематэрыяльныя каштоўнасці, калі адбываецца пераход ад нястрымнага да свядомага спажывання, становіцца ўсё цяжэй абраць падарунак, каб ён прынёс радасць і натхненне. Усё больш людзей дораць уражанні і цэняць сустрэчы, знаёмствы, новы досвед. Мы заўважылі, што часам аматараў ручной працы больш прываблівае зрабіць нешта сваімі рукамі, чым атрымаць гатовы выраб у падарунак.
Таму творчыя майстар-класы сталі настолькі папулярныя, што іх праводзяць на дзявочніках, на карпаратывах, на вяселлях ды іншых святах. Сертыфікаты на творчыя майстар-класы дораць на дзень народзінаў і Новы год. Імі радуюць таксама і сябе любімых, бо клапаціцца пра свой стан і настрой таксама вельмі важна.
Мы стварылі падборку творчых майстар-класаў ад беларускіх майстроў, якія можна падарыць блізкім або наведаць самастойна, каб зрабіць падарунак сабе ці сябрам. Мы знайшлі шмат прапановаў для мінчан, аднак калі вы ведаеце майстроў, якія праводзяць творчыя майстар-класы ў іншых гарадах Беларусі, дадавайце іх у каментарах!
Падборка: @alovakmag
Майстар-класы ад школы вітражу і мазаікі @homofaber.minsk
У школе вітражу і мазаікі HomoFaber праходзяць майстар-класы ў групах да 5 чалавек. Майстар-класы па стварэнні вітражоў бываюць рознай працягласці: напрыклад, “Сэрца” на цэлы дзень (8,5 гадзін), а “Калядныя цацкі” на паўдня (4,5 гадзіны). Майстар-класы па розных відах мазаікі са шкла можна наведаць і вечарам пасля працы, і ў выходны. А яшчэ ў школе з’явіўся новы майстар-клас па мазаіцы з неапрацаванага натуральнага каменю: мармуру, галькі, яспісу ды іншых парод. Дарэчы, калі вы хочаце зрабіць мазаіку ці вітраж з уласным сюжэтам, то пра гэта трэба паведаміць загадзя. Расклад з тэмамі на снежань.
Майстар-класы ад ганчарнай школы @kolokolschool.minsk
У ганчарнай школе Kolokol амаль штодзень праходзяць майстар-класы па вырабу керамікі. У снежні майстры запрашаюць зрабіць калядныя падсвечнікі, елачныя цацкі, кубкі са сподачкамі, маяк-падсвечнік, эльфійскі салатнік, талерачку-манстэру, слоік-жолуд, вазу-кактус, міску-авакада і яшчэ шмат розных ідэй. Папрацаваць з глінай тут можна ў розных тэхніках: ручная лепка і ганчарны круг. Расклад з тэмамі на снежань.
Майстар-класы ад майстра выцінанкі @palunisa
Вольга Бабурына стварае выцінанку ўжо шмат гадоў і нават заснавала першы ў Беларусі музей выцінанкі. У яе на майстар-класах можна навучыцца выразаць прыгожыя сняжынкі, свараць выцінаныя паштоўкі і елачныя ўпрыгажэнні, а таксама аздабляць вокны зімовым хараством з паперы. Расклад на снежань.
Майстар-класы ад школы фларыстыкі @rozaazora_school
У школе фларыстыкі Rozaazora пастаянна ідуць майстар-класы па стварэнні розных букетаў і фларыстычных кампазіцый. А перад Калядамі – яшчэ і па аздабленні каляднага вянка (8 і 11 снежня), кампазіцый для падсвечнікаў (29 снежня) і нават вінтажных елачных цацак у стылі боха (10 снежня).
Майстар-класы ад школы керамікі @nashamara_by
Майстар-класы па ручной лепцы з гліны і на ганчарным крузе можна наведаць у студыі керамікі Nashamara. Там вам удасца вылепіць талерачкі, місы, супніцы, кашпо, посуд для захавання прадуктаў і нават цэлы сервіз! Тут ёсць заняткі і для дзяцей, і для дарослых, таму кожны знойдзе сабе майстар-клас для душы.
Майстар-класы ад сямейнага цэнтра @kovrovaby
У сямейным цэнтры Кацярыны Каўровай даступны для замовы майстар-класы на самую розную тэматыку, прычым яны могуць быць праведзеныя ў любую дату і ў любой лакацыі – усё залежыць ад вашага жадання. З усёй лінейкі творчых і кулінарных майстар-класаў (іх там больш за 30!) назавём толькі тыя, якія звязаны з навагодняй тэматыкай: роспіс драўлянага пано ці кашпо “Тыгр”, роспіс пернікавага доміка ці вяночка, стварэнне свечак, выраб ялінкі-тапіярый, роспіс торбы-шопера, а таксама выраб мыла, дэкупаж, пашыў Тыльды, выбар кашпо і пасадка раслінаў, стварэнне гіпсавых цацак і шмат яшчэ ідэй для творчасці ў коле вашых сяброў.
Майстар-клас ад кветкавай крамы @floranna_by
Стварыць калядны вянок з хвоі і навагодняга дэкору запрашае крама Floranna. Дасведчаны фларыст распавядзе пра традыцыі і тэхнікі калядных вянкоў, а таксама дапаможа стварэць прыгожую кампазіцыю з упадабаных вамі матэрыялаў. Майстар-клас адбудзецца 12 снежня.
Майстар-класы па фатаграфіі ад фоташколы @blenda_minsk
Тры абсалютна творчыя майстар-класы для фатографаў падрыхтавала фоташкола BLENDA. 11 снежня пройдзе воркшоп па студыйнай здымцы мадэлі з бодзі-артам, які будзе створаны флуарэсцэнтнай фарбай. Здымка вядзецца ў цемры з выкарыстаннем ультрафіялетавага святла. 16 снежня адбудзецца творчая здымка са спанбондам, натхнёная кадрамі з кліпа Аксімірона пра Марка. А 18 снежня школа фатаграфіі арганізуе ў студыі неглыбокі басейн па ўсёй шырыні цыкларамы, каб ажыццявіць здымку з вадой і праектарам. У здымцы паўдзельнічае мадэль у двух вобразах: у першым гэта будзе лёгкая сукенка, якая намокне ў працэсе здымкі і падкрэсліць сілуэт, а другі вобраз будзе больш fashion. Расклад з рэферэнсамі на снежань.
Майстар-клас ад лабараторыі сучаснага пераплёту і арт-кнігі @blumpapir
У мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура 6 снежня пройдзе майстар-клас па стварэнні кнігі ў тэхніцы “Акардэон”. Лабараторыя сучаснага пераплёту і арт-кнігі запрашае далучыцца і зрабіць сабе сапраўдны кніжны арт-аб’ект!
Майстар-клас па ручной вышыўцы ад @vero.eve
Калі вы хочаце засвоіць розныя тэхнікі вышыўкі, а напрыканцы майстар-класа атрымаць гатовы выраб (шопер ці майку з вашай ўласнай вышыўкай), то наведайце майстар-клас ад @vero.eve, які адбудзецца 23 студзеня ў Мінску. Працяг майстар-класа 4 гадзіны, усе матэрыялы ўключаныя ў кошт.
Майстар-класы па роспісе брошак ад майстра @stassy_inspiration
Распісаць брошку для сябе ці ў падарунак запрашае дызайнерка брошак Анастасія Псеўкіна, з якой у нас на днях выйшла інтэрв’ю пра выраб упрыгажэнняў і прасоўванне ў Інстаграм. Там яна прызналася, што майстар-класы для яе – гэта спроба паказаць наведнікам каштоўнасць ручной працы. Расклад майстар-класаў на снежань.
Майстар-клас па роспісе пернікавага вянка ад @kate_cookies_with_love
У праграме майстар-класа 12 снежня вас чакае рэцэпт цеста для пернікавага вянка, агляд інвентару, прыгатаванне айсінгу і розныя тэхнікі роспісу пернікаў: вязка па перніку, паэтапная заліўка, роспіс па мокрым, дэкор каляровым цукрам, таніроўка аэрографам, праца з насадкамі, выраб салодкіх шышак.
Майстар-класы ад @artlounge_hall
У творчай студыі “Артлаўнж” 19 снежня можна наведаць навагоднюю вечарыну, дзе адбудзецца шмат розных майстар-класаў на выбар: роспіс шароў на ялінку, флюід-арт, аlcohol ink, жывапіс алеем, інтэр’ерны жывапіс. Анонс з тэмамі мастар-класаў.
Майстар-класы ад студыі @art_deco_studio
У студыі “Арт дэко” можна арганізаваць індывідуальны майстар-клас па вырабах з эпаксіднай смалы. Таксама на снежань запланаваны сенсы арт-тэрапіі: 7 снежня будзе маляванне акварэллю галінкі эўкаліпту з бавоўнай, 11 снежня арт-сняданак з карцінай акварэллю і метафарычнымі картамі, 14 снежня адбудзецца сустрэча з маляваннем вадкім акрылам, метафарычнымі картамі і тэхнікамі арт-тэрапіі, а 17 снежня пройдзе майстар-клас па жывапісе акварэллю.
Майстар-класы ад @artfamily.by
Цікавыя майстар-класы па маляванні алеем праходзяць у Аrtfamily. Можна выбраць, што маляваць: кіт 15 снежня, кветкавая пані 10 снежня, снежныя горы 11 снежня, абдымкі 17 снежня, залатыя дрэвы 12 снежня і шмат чаго яшчэ.
Майстар-класы ад студыі керамікі майстра @ugrinovich.olga
Майстар Вольга Угрыновіч праводзіць майстар-класы па некалькіх накірунках: лепка і роспіс ангобамі навагодніх елачных цацак, стварэнне чайнай пары ці набору для сняданка, два вырабы з зімовымі ўзорамі, лепка і роспіс каляднага доміка, роспіс талерак, лепка анёла. Даступны таксама для замовы індывідуальныя і дзіцячыя майстар-класы. Поўны расклад на снежань.
Майстар-клас па роспісе пернікаў ад @tortiletta
5 снежня адбудзецца майстар-клас па роспісе пернікаў, ёсць варыянт для дарослых і для дзяцей. Тут вы атрымаеце рэцэпт цеста і порцыю цеста для запякання, распішаце 5 пернікаў, даведаецеся рэцэпт і сакрэты захавання айсінгу, а таксама сувенір на памяць – формачку для пернікаў.
Майстар-класы па вырабах з лямцу ад @belbarash
Мастачка Ірына Калеснікава запрашае 9 снежня зваляць мілую аромакарціну з лямцу “Зайчык”, а 21 снежня стварыць аромаброшку “Белы зайка”.
Майстар-клас па калядным вянку ад @flowery.minsk
Самы насычаны расклад майстар-класаў па калядным вянку ў Flowery. Выбірайце зручную дату ў раскладзе.
Майстар-класы па жывапісе ад @art.therapy.minsk
Сертыфікат на любы майстар-клас можна падарыць, альбо запісацца і наведаць самому. Самае цікавае, што тут прадаюцца і арт-наборы з усімі матэрыяламі, каб можна было парадаваць не толькі мінчукоў.
Майстар-класы ад арт-студыі @art.brezhneva
У студыі Ірыны Брэжневай будзе праходзіць шэраг мастар-класаў па жывапісе алеем, акварэллю, акрылам. Можна будзе намаляваць самыя розныя сюжэты, нават калі вы ніколі не малявалі: снегіры, алені, горы, мора, снежны лес, калядная паштоўка, навагодняя ялінка. Расклад майстар-класаў снежня глядзіце тут і тут.
Майстар-клас па стварэнні паштовак ад @art_arina_vikt
У межах арт-кватэрніку ў “Арт-фабрыцы” пры супрацоўніцтве з крамай творчых матэрыялаў “Офістон” 11-12 снежня адбудзецца мноства майстар-класаў ад мастакоў і каліграфаў @alex_stel_, @calavera___catrina, @karina.chimbu, @nick_arty, @graph_calligraph, @_nikaveron_, @lass_lash, @heliariazanova, у тым ліку майстар-клас па стварэніі паштовак ад @art_arina_vikt. Падрабязны расклад кватэрніка.
Майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад @kanva_kasciume
У межах каляднай імпрэзы, якая адбудзецца 24 снежня ў галерэі ROOMS ад праекта CRAFTMALL пры падтрымцы PRETAPORTAL, пройдзе майстар-клас Насты Васючэнка, стваральніцы салямяных завушніц-павукоў. Але плесці вы будзеце сапраўднага інтэр’ернага павука з саломкі, абяцаюць атмасферу таямніцы, свечы, музыку і пачастункі.
Майстар-класы па калядным вянку ад @oblepiha.by
Стварэнне калядных вянкоў – гэта такі трэнд снежня, што самыя лепшыя фларыстычныя крамы проста не могуць не падтрымаць яго. Там можна і набыць гатовыя вянкі, і стварыць свой уласны на майстар-класе. Расклад на снежань.
Майстар-класы ад студыі малявання @art_platform_minsk
Кожную суботу ў “Арт-платформе” праходзяць майстар-класы на розную тэму, і ў снежні гэта – зімовы пейзаж. Сюды прыходзяць людзі без мастацкай адукацыі і за 2 гадзіны ствараюць уласны шэдэўр.
Мастар-клас па навагодняй здымцы немаўляці ад @divaphotoschool
Фатограф Алеся Кавальчук 5 снежня правядзе майстар-клас па здымцы нованароджанага дзіцяці ў калядных дэкарацыях, фота з якога можна выкарыстоўваць не толькі для партфоліа, але і для калядных паштовак.
Калі вы ведаеце яшчэ цікавыя ідэі для майстар-класаў, якія праходзяць у Мінску ці іншых гарадах Беларусі, дасылайце нам інфармацыю і спасылкі ў каментарах!
(С) ALOVAK