Skip to content (Press Enter)
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

музыка

14.09.2022

Драматычная гісторыя гусляра і музычнага майстра Алеся Чумакова

Мы сустрэліся з гусляром Алесем Чумаковым роўна праз паўгода пасля пажару ў яго майстэрні па вырабе гусляў, якая служыла яму …

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
Ці задумваецеся вы пра пенс Ці задумваецеся вы пра пенсію ўжо цяпер?
Ці ведаеце, як аплачваюць унёскі ў Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва (ФСАН) рамеснікі? А тыя, хто перайшоў на падатак на прафдаход (самазанятыя)?
Ці праўда, што самазанятым трэба цяпер мець даход амаль 3 000 рублёў на месяц, каб атрымаць потым пенсію?

Юрыстка @alena__fedo падрыхтавала для нас новы, вельмі падрабязны і зразумелы артыкул пра страхавыя ўнёскі ў ФСАН для рамеснікаў і самазанятых. Спасылка будзе ў нашым профілі.

Мы вылучылі асноўныя думкі з новага артыкула – гартайце слайды і дзяліцеся гэтым допісам з калегамі.

Нам будзе вельмі цікава даведацца, як  ўплывае такая акалічнасць, як будучая пенсія, на ваш творчы бізнэс. Хто з вас як рамеснік дабраахвотна плаціў (ці працягвае плаціць) унёскі ў ФСАН? Ці будзеце вы імкнуцца да большых заробкаў дзеля таго, каб большы перыяд стажу быў залічаны для будучай пенсіі?  Дзяліцеся ў каментарах! 

Ну і таксама задавайце пытанні на юрыдычную тэматыку, калі яны яшчэ ў вас застаюцца, будзем рыхтаваць новыя матэрыялы.
Новы творчы конкурс ад ALOVAK! Новы творчы конкурс ад ALOVAK! 
На гэты раз тэма ўсеахопная – ДЗЕЦІ І ДЗЯЦІНСТВА! З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей мы абвяшчаем конкурс вырабаў і творчых работ на тэму, якая блізкая кожнай і кожнаму з нас. Каманда @alovakmag адбярэ работы, якія пройдуць у фінал, а пераможцаў вызначыце ВЫ! 

☀️ На гэты раз у конкурсе будзе 2 намінацыі:
1. Дзяцінства і натхненне – для творчых дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў, якія ствараюць свае вырабы і творчыя работы пра свой дзіцячы свет.
2. Натхнёныя дзяцінствам – для майстроў, мастакоў, дызайнераў і творчых людзей, якія выраслі, але чэрпаюць натхненне ў дзіцячай тэматыцы.

☀️ Якія работы прымаюцца на конкурс?
Творчыя работы, створаныя ў самых розных тэхніках рамесніцтва і візуальнага мастацтва.

☀️ Як прыняць удзел у конкурсе?
✔️ Стварыць творчую работу на тэматыку конкурсу.

✔️  Да 23:59 15 чэрвеня апублікаваць яе фота ў Instagram і падпісаць у залежнасці ад намінацыі, у якой хочаце прыняць удзел:

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #натхнёныя_дзяцінствам ад @alovakmag” 

ці

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #дзяцінства_і_натхненне ад @alovakmag” + пазначыць у допісе імя і ўзрост дзіцяці (!).

*Можна публікаваць раней створаныя работы, але важна, каб дата публікацыі была пасля абвяшчэння конкурсу.
**Можна публікаваць відэа работы, але тады нам у прыват трэба выслаць яе фота.
***Калі ў вас закрыты акаўнт, трэба дадаткова даслаць нам у прыват фота  работы і скрын публікацыі з подпісам.

☀️ Як будуць абраныя пераможцы?
Пераможцаў будзе 3!
Пераможца, які атрымае галоўны падарунак, будзе абраны сярод усіх удзельнікаў конкурсу рэдакцыяй ALOVAK. 
Пераможцы ў 2 намінацыях будуць вызначаныя шляхам галасавання сярод фіналістаў, якіх абярэ рэдакцыя ALOVAK.

☀️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?
Удзельнічаць могуць майстры з любой краіны свету. 

☀️ А падарункі?
Пераможца конкурсу атрымае супер-прыз – інтэрв'ю з майстрам ў часопісе "Аловак".
Крутыя прызы для пераможцаў у абедзвюх намінацыях можна будзе забраць у Мінску.

👉 Больш падрабязныя Правілы – на нашым сайце, спасылка будзе ў Профілі.

Удзельнічайце і дзяліцеся гэтым допісам з сябрамі! З нецярпеннем чакаем вашых работ і зычым поспеху і натхнення!
Калі шчыра, майстры ў сваёй Калі шчыра, майстры ў сваёй творчасці сутыкаюцца не толькі з захопленымі і задаволенымі водгукамі пакупнікоў. Часам гэта фразы, якія моцна раняць і трыгераць. Часам нават мову адымае – і ты не ведаеш, што адказаць, як рэагаваць. 

Давайце тут падзелімся, якія фразы пакупнікоў выбівалі вас з каляіны. Абясцэньвалі вашу працу, дэматывавалі, смяшылі ці раз'юшвалі. А калі вы знаходзілі, што ім на гэта адказаць – дзяліцеся досведам!

#гутаркаalovak #беларускіямайстры 

Фота @olyaloras з кірмашу @craftmall_by (у кадры @ve_ceramics).
Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фл Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фларыста – гэта месца для ўзаема- і самарэкламы. Адзначайце ў каментах старонкі вашых ўлюбёных кветкавых майстроў і майстрыц, якія займаюцца стварэннем кампазіцый з жывых кветах і сухакветаў. А можаце і дадаць пару словаў – майстру будзе прыемна.

А распачнём мы:

@veronika.flowers.by – свежая ідэя для дэкору з бэзу
@mironchiktoma – верасовы букет для нявесты
@olga_gaydukevich – букет ад стваральніцы школы фларыстыкі @rozaazora_school
@green_flowers.by – кветкавая кампазіцыя ў драўлянай аснове
@katariosflowers – вясенні букет ад уладальніцы кветкавай фермы
@vgosti.by – кошык з цюльпанамі
@_flower_stories_ – арыгінальны летні букет
@lora__bela – дзьмухаўцовая кампазіцыя
@freesia_kat – вытанчаны букет з лілеяў
@fitsnerina – фларыстычны дэкор для вяселля

‼️ Не саромцеся рэкламаваць сябе, калі вы фларыст ці фларыстка! Тут самае месца і час заявіць пра сябе!

Давайце збяром у адным допісе максімальную колькасць кветкавых феяў і чараўнікоў. І не забудзьцеся дадаць гэты допіс у захаваныя, каб потым ведаць, дзе шукаць букет 👌

#alovakmag #самарэклама #зробленаўбеларусі #фларыст #беларускіямайстры #фларыстыка #фларыстбеларусь #кветкі #flowers #дзеньмайстра
Вось-вось празвініць апошні званок, але перад гэтым вучні атрымаюць адзнакі за год і спісы літаратуры на лета😅 

Падборка кніг пра лета і вакацыі ад @alovakmag, створаная супольна з блогам @kniznyja_razmovy, адрозніваецца ад традыцыйных школьных спісаў: гэтыя кнігі могуць стаць файнай летняй прыгодай альбо – утульнай чытанкай на выпадак, калі раптам сапсуецца надвор’е і давядзецца колькі дзён пасядзець дома.

На сайце alovakmag.by (спасылка ў шапцы профілю) шукайце поўны агляд кніг з ілюстрацыямі і ўзроставымі рэкамендацыямі (але яны вельмі прыблізныя). Некаторыя кнігі можна чытаць самастойна дзіцяці 6-8 гадоў, а з бацькамі і ў 3-4 гады. Усе дзеці розныя, і ніхто не ведае вашага юнага чытача лепей за вас 😉

Захоўвайце наш альтэрнатыўны спіс найцікавейшых кніг пра лета і вакацыі, дзяліцеся з сябрамі, падсоўвайце дзецям і пішыце ў каментарах, што б яшчэ дадалі ў гэтую падборку😍
Сёння раскажам пра беларускую таленавітую дызайнерку Наталлю Кастраму-Андраюк @kostromanatasha, якая ўжо ў дзяцінстве шыла адзенне сваім лялькам, а пасталеўшы, употайкі перарабляла вопратку старэйшай сястры. Праўда, вучыцца на дызайнерку Наталля не пайшла, а паступіла на гістфак ГДУ. 

Падчас вучобы Наталля Кастрама была ўдзельніцай розных конкурсаў маладых дызайнераў, але не адразу дабілася прызнання. Тым не менш з часам Наталля стала лаўрэаткай такіх конкурсаў, як «Млын моды», «Дзікавата», «Мамант», «Nеw Nаmеs BFW» і многіх іншых. Яна стварыла свой дзіцячы гурток «Школа моды» і нават перамагла на конкурсе адукацыйных праграм сярод установаў дадатковай адукацыі.

У сваёй творчасці Наталля звярнулася да мінулага, нацыянальнага, што выявілася ў пошуку гістарычных каранёў і ўвасабленні іх у сучасным касцюме. Часам Наталля стварае адзенне паводле эскізаў мастакоў, аднак, калі шчыра, і ейныя работы – гэта сапраўднае мастацтва! 

У работах Наталлі шмат ручной работы: вязання, карункаў, вышыўкі, дэкаратыўных швоў. Яна выкарыстоўвае нестандартны крой, размаітыя тканіны, дэкаратыўныя элементы, якія ў сукупнасці і вызначаюць адметны стыль @kostromanatasha.

Наталля шые вельмі адметныя сукенкі, сарафаны, кашулі, пінжакі і галаўныя ўборы, заснаваныя на глыбокай любові да гісторыі. Яна стварае адзенне, якое арганічна глядзіцца як на маладых дзяўчатах, так і на жанчынах 60+. Да таго ж у Наталлі ёсць вырабы і для дзяцей, якія падыдуць не толькі для святаў і фотасесій.

А калі для вас адзенне Наталлі – гэта празмерны выклік штодзённасці, завітайце да яе ў актуальныя сторыс – там яна дзеліцца гісторыяй рамонту сталінкі ў Асмалоўцы. Гэта суцэльны цуд!

У сваім профілі Наталля заяўляе: “Адзенне – мова. Давайце размаўляць на гэтай мове!” Як вам такі маніфест і ўвогуле творчасць нашай дызайнеркі? 

Фота:
1, 4 - @olyaloras, 6 - @dariadzevochka, 9 - @alicetsyos і архіў @kostromanatasha
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...