ФОТАДЗЕНЬ АД ALOVAK

Унікальная магчымасць паўдзельнічаць у супольнай здымцы вырабаў ручной работы ад беларускіх майстроў і атрымаць прыгожы візуал для прасоўвання свайго крафтавага брэнда!

Даведайцеся больш

Што такое фотадзень ад ALOVAK?

Гэта арганізаваная творчай камандай часопіса АЛОВАК супольная прадметная здымка вырабаў ручной работы ад розных майстроў. Падобныя калабарацыі ўжо даўно існуюць паміж фэшн-дызайнерамі, а вось у сферы Art&Crafts у Беларусі нічога падобнага няма. І мы вырашылі гэта выправіць!

Мы прадумалі ўсе рабочыя працэсы, улічылі ўсе нюансы сумеснай прадметнай фотаздымкі – і цяпер гатовыя прапанаваць ВАМ паўдзельнічаць у #фотадзень_ад_ALOVAK. 

Як праходзяць фотадні?

Калі і дзе?

Новы фотадзень адбудзецца 27 верасня. 

Колькасць удзельнікаў абмежаваная (5-8 майстроў, у залежнасці ад абранага імі пакета).

Запоўніце заяўку, нават калі вы не можаце ўдзельнічаць у гэтую дату, каб трапіць у ліст чакання.

перавагі фотадня

Што вас чакае?

✔ Вы атрымаеце якасны гатовы кантэнт і прафесійныя здымкі вашых вырабаў

✔ Вашы вырабы трапяць у стужку @alovakmag (а гэта амаль 9 тысяч аматараў ручной работы ў Instagram)

✔ Вы атрымаеце досвед плённых калабарацый з калегамі

І ўсё гэта па кошце, значна ніжэйшым за індывідуальную фотаздымку з фатографам у студыі!

Кошты

Хочаце паўдзельнічаць у фотадні?

Запоўніце заяўку, нават калі вы не можаце вызначыцца з датай удзелу, каб трапіць у ліст чакання.

Як абраць фармат удзелу ў фотадні?

Пакет “Пакрысе” для вас:

  • Калі вы толькі пачынаеце першыя крокі ў творчасці, але ўжо разумееце, наколькі важна яскрава прэзентаваць свае вырабы аўдыторыі.
  • Калі ў вас у наяўнасці няшмат гатовых вырабаў, але вы хочаце займець іх якасныя фотаздымкі.

Пакет “Даволі” для вас:

  • Калі ў вас не стае часу адзняць усе вырабы, якія ствараюць вашы залатыя рукі, і вы гатовыя гэта дэлегаваць прафесійнай камандзе.
  • Калі вам бракуе прыгожага візуалу для прасоўвання вашай творчасці ў сацсетках.

Пакет “Напоўніцу” для вас:

  • Калі вы разумееце, як важна пакупніку бачыць, у каго ён набывае выраб ручной работы.
  • Калі асабісты брэнд для вас не пусты гук, але пры гэтым у вас не стае візуалу з вамі ў кадры.
  • Калі вы хочаце атрымаць рэкламную публікацыю ў інстаграме @alovakmag.

Водгукі ўдзельнікаў

Частыя пытанні:

Адметнасць фотадня ў тым, што мы ствараем кампазіцыі з вырабамі розных майстроў і фларыстаў у адным кадры, акцэнтуючы ўвагу то на адным вырабе, то на іншым. Па выніку вы атрымаеце заяўленую ў абраным вамі тарыфе колькасць апрацаваных здымкаў з вашымі вырабамі. 

У залежнасці ад абраных пакетаў у адным фотадні можа ўдзельнічаць ад 5 да 10 майстроў. У выпадку, калі з нейкай прычыны не назбіраецца мінімум 5 майстроў на пэўную дату, мы вернем вам перадаплату ці перанясём вашу здымку на іншы дзень.

Мы намагаемся аддаваць гатовыя фотаздымкі як мага хутчэй, але не пазней чым праз 10 дзён пасля здымкі. Адзначым таксама, што мы аддаём толькі адабраныя і апрацаваныя фатографам кадры. Зыходнікі мы не высылаем.

Вырабы, якія будуць удзельнічаць у здымцы, трэба прывезці ў лакацыю, дзе будзе праходзіць фотаздымка  – час і месца мы агаворым з вамі пры афармленні заяўкі.

!Важна не спазняцца! Іначай мы проста не паспеем адзняць вашыя вырабы.

  • Калі вы з нейкай прычыны не зможаце трапіць на здымку і паведаміце пра гэта мінімум за 2 дні, мы вернем вам перадаплату ў поўным аб’ёме або перанясём ваш удзел на іншую дату. 
  • Калі вы з нейкай прычыны не зможаце прыйсці ці адправіць свае вырабы на здымку і паведаміце пра гэта менш чым за 2 дні, перадаплата не вяртаецца (але ў вас ёсць шанец знайсці сабе замену). 
  • Калі вы проста не з’яўляецеся на здымку, вы або аплочваеце 100% абранага загадзя пакету, або трапляеце ў чорны спіс “Алоўка”.

Так, магчыма дамовіцца пра папярэднюю (да даты здымкі) перадачу вырабаў у Мінску ці на перасылку Еўрапоштай (за кошт майстра). Абавязкова пазначце неабходнасць папярэдняй перадачы вырабаў у заяўцы, і мы з вамі звяжамся абмеркаваць такую магчымасць.

Забраць вырабы пажадана ў дзень фотаздымкі. 

Магчыма дамовіцца пра больш познюю (пасля здымкі) дату перадачы вырабаў у Мінску ці на перасылку Еўрапоштай (за кошт майстра). Абавязкова пазначце неабходнасць больш позняй перадачы вырабаў у заяўцы, і мы з вамі звяжамся абмеркаваць такую магчымасць

Так, калі вы абралі пакет “Напоўніцу” і хочаце атрымаць не толькі фота вырабаў, але і партрэтныя фота разам з вырабамі. Для іншых пакетаў такая магчымасць не прадугледжана. Выключэнне складаюць фларысты, якія ствараюць кветкавыя кампазіцыі акурат падчас здымкі.

Так, кожны майстар, які прымае ўдзел у фотадні, мусіць аплаціць 50% ад кошту абранага пакету, каб захаваць за сабой месца на пэўную дату. Колькасць месцаў абмежаваная!

Не, пакуль мы прапануем прадметную здымку вырабаў у лакацыях фотастудыі з натуральным асвятленнем. Альбо здымку майстра з вырабамі, які можа выступаць таксама і мадэллю. Але калі будзе такі запыт, мы разгледзім варыянт асобнага формату калабарацый майстроў і дызайнераў з прыцягненнем да праекту фотамадэляў.

Хочаце паўдзельнічаць у фотадні?

Запоўніце заяўку – і мы звяжамся з вамі, каб абмеркаваць дэталі:

© 2023 ALOVAK