Перейти к содержимому (нажмите Enter)
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Онлайн-журнал для творческих людей

  • Творческие люди
  • Творческий бизнес
  • Вдохновение
  • Мастер-классы
  • Идеи подарков
  • Подкаст
  • Пасха
  • О журнале
  • Контакты
  • Подписаться на обновления
  • Rus
    • Bel
    • Rus
  • О журнале
  • Контакты
  • Подписаться на обновления
  • Rus
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Онлайн-журнал для творческих людей

  • Творческие люди
  • Творческий бизнес
  • Вдохновение
  • Мастер-классы
  • Идеи подарков
  • Подкаст
  • Пасха
Главная>

ферма

Floret – семейная история насыщенной цветами жизни

Флорет (Floret) – одна из самых популярных цветочных ферм в США, основанная Эрин Бензакейн. Вместе с мужем, детьми и командой …

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
З вашай дапамогай я сабрала З вашай дапамогай я сабрала столькі прыгожых і адметных птушак ручной работы - вачэй не адвесці😍 Выбар у мяне быў сапраўды няпросты - беларускіх майстроў вельмі натхняюць птушкі!  Усяго я сабрала амаль 40 птушак: 20 ў допісе, а рэшту апублікую сёння ў сторыз.  Рэалістычныя, казачныя, з самых розных матэрыялаў - якую птушачку абіраеце вы? 🕊️
Пішыце ў каментарах, як вам новая падборка?
Алоўку надоечы споўнілася 1 Алоўку надоечы споўнілася 10 гадоў. Здавалася б, такая нагода для радасці!  Ажно 10 гадоў існуе праект, у які я ўклала столькі душы і энэргіі!  Але, рыхтуючы гэты допіс, расплакалася... ну як жа так?!

Не ўяўляю, каб такі тэкст з'явіўся тут яшчэ год таму, але з мінулай восені Аловак стаў не камандным праектам, а маім асабістым. Я дазволіла сабе быць больш шчырай, казаць “я” замест “мы”. Таму дзялюся з вамі думкамі, якія віруюць у маёй галаве з нагоды 10-годдзя Алоўка.

Калі я гартала архіўныя здымкі і стужку профіля, нейкі голас унутры мяне сказаў: “Гэй, Каця, гэта ж рэгрэс! Маштабаванне і развіццё ты прамяняла на звычайны блог. Хіба пра гэта ты марыла?” І маёй першай рэакцыяй стала сумненне ў сабе і ў тым, ці правільны я зрабіла крок…

Пасля я прыслухалася да сябе і адчула, што ў гэтым “звычайным блогу” мне камфортна сёння. Я магу дазволіць сабе публікаваць новыя допісы тады, калі я маю на гэта сілы і час. Я магу дазволіць сабе праводзіць час са сваімі дзецьмі – і не дакараць сябе за тое, што не запосціла нешта. Я магу дазволіць сабе пайсці вучыцца, займацца агародам ці дызайнам – і мяне не мучаюць згрызоты сумлення. 

Яшчэ больш я супакоілася, калі ўсвядоміла, што НАВАТ КРОК НАЗАД – ГЭТА ЧАСТКА МАЙГО ШЛЯХУ, майго развіцця.  Мне было вельмі карысна паразважаць пра тое, чаму я навучылася за гэтыя 10 гадоў. А гэта проста безліч усяго! Прадметная фатаграфія, дызайн, стварэнне кантэнту для сацсетак, smm, запіс і мантаж падкастаў, правядзенне фотадзён, майстар-класаў, конкурсаў, рэдактарская і журналісцкая праца, самастойнае стварэнне сайта. А яшчэ, хай сабе і неідэальна, але я навучылася сумяшчаць шматдзетнасць і творчасць. 

Але галоўнае нават не навыкі, якімі я авалодала, а людзі, з якімі я пазнаёмілася дзякуючы Алоўку. Таленавітыя, чулыя, спагадлівыя, крэатыўныя, гатовыя падтрымаць і дапамагчы. Колькі цудоўных людзей адгукалася на мае, часам спантанныя, ідэі і прапановы! Колькі  неймаверных людзей застаецца з Алоўкам, а гэта значыць са мною, ўсе гэтыя 10 гадоў! Я вам вельмі ўдзячная, сяброўкі і сябры 💛 

Працяг, архіўныя здымкі і прапанова флэшмобу – у каруселі!
Зусім хутка Вялікдзень - а ё Зусім хутка Вялікдзень - а ён заўжды мяне натхняе на тое, каб зрабіць сваімі рукмаі нешта прыгожае, а пасля гэтую прыгажосць пафатаграфаваць) 

Калі на маю прапанову зрабіць велікодную фотаздымку адгукнулася мая сяброўка і фларыстка  Ганначка Савановіч, я прадчувала - будзе цудоўна! А калі на мой спантанны запыт у інстаграме за некалькі дзён да здымкі  адгукнуліся яшчэ і майстры, я была такая шчаслівая!  Любімая сяброўка побач, файныя вырабы ручной работы, прыродныя матэрыялы, простыя ідэі, якія можа паўтарыць кожны, выдатныя надвор'е і месца правядзення здымкі - усё супала 😍

Пагартайце карткі, каб убачыць, што ў выніку атрымалася -  як вам? Ці натхніла нейкая ідэя, каб паўтарыць яе ў сервіроўцы свайго стала на Вялікдзень? Буду вельмі рада, калі так!
19 красавіка я збіраюся на Вясновы фэст – і не толькі, каб паслухаць сучасныя беларускія музычныя гурты, але і каб паглядзець на іх! Як візуал і аматар творчасці, я не магу прамінуць тых, хто з душой і фантазіяй ставіцца да сваіх вобразаў, адзення і аксэсуараў. А ўдзельнікі фэсту акурат такія, іх выступы і кліпы вельмі атмасферныя, а некаторыя нават таямнічыя 😍 То я не ўтрымалася і папрасіла @da_zorau дапамагчы мне даведацца пра тое, як музыканты ствараюць свае вобразы, ці ёсць сярод іх рэчаў ручная работа – і, калі так, то дзе яны іх бяруць. Удзельнікі гуртоў Няміга, Вока чарота і Roskvit распавялі нам пра гэта – гартайце карткі допіса 👆

А вы слухаеце сучасную беларускую музыку, сябры? З кім сустрэнемся на Вясновым фэсце? 😊
Колькі натхнення і прагі тв Колькі натхнення і прагі творчасці можа прыносіць беларуская вёска,  гарадская забудова, казачны свет, родны дом! Гляньце, колькі цікавых дамкоў і хатак  робяць нашы майстры з самых розных матэрыялаў — тут і дрэва, і кераміка, і шкло, і папера. І прызначэнне вырабаў самае рознае — яны могуць упрыгожваць ваш дом ці вас, быць падсвечнікамі, ключніцамі, вазамі, брошкамі, кулончыкамі... чым заўгодна! Але галоўнае — дамкі беларускіх майстроў будуць вас цешыць, саграваць прыемнымі ўспамінамі. 

Што думаеце пра такую, тэматычную, падборку? Які з вырабаў прыглянуўся вам найбольш? А можа вы самі ствараеце вырабы з дамкамі ці ведаеце такіх майстроў? Пішыце ў каментарах - і працяг падборкі з'явіцца ў сторыз @alovakmag 🙌
Мой агляд выставы "Беларуск Мой агляд выставы "Беларускі бестыярый" у галерэі "Мастацтва". Хоць выстава, нажаль, ужо закрылася, я падумала, што мне варта падзяліцца гэтым відэа, каб і ў вас была магчымасць зірнуць на міфічных персанажаў з самых розных куточкаў Беларусі, якіх стварылі аўтары праекта.
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Разработано Rara Theme. На платформе WordPress.
 

Загружаются Комментарии...