• О журнале
  • Контакты
  • Подписаться на обновления
  • Rus
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Онлайн-журнал для творческих людей

  • Творческие люди
  • Творческий бизнес
  • Вдохновение
  • Мастер-классы
  • Идеи подарков
  • Подкаст «СВАІМІ РУКАМІ»
Главная > куклы

13.05.2018

Кто в орехе живет? Миниатюрные куклы Веры Тороховой

  В маленьком-маленьком домике в маленькой-маленькой комнатке живут маленькие-маленькие человечки. А создает их мастер с большой буквы – Вера ТОРОХОВА …

Instagram


Пісьменніца і перакладчыца
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута @hanna_yankuta – наша новая творчая гераіня. Яна напісала інтрыгоўныя гісторыі пра ката Шпрота і Марту з яе марай пра снег, а таксама пераклала на беларускую мову “Пыху і перадузятасць” Джэйн Остэн, “Нармальныя людзі” Салі Руні, “Не адпускай мяне” Кадзуа Ісігуры і шмат чаго яшчэ. 
Ганна расказала пра свой шлях да літаратуры праз пераклад і падзялілася планамі на будучыню і думкамі пра сучасны літаратурны працэс.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы інтэрв’ю кніжнаму выдавецтву @papury.bel, а за цудоўныя здымкі – фатографцы @klacayu_po_fotiku. Аліна спецыяльна для ALOVAK сфатаграфавала Ганну ў Варшаве ❤️

👉 Актыўная спасылка на публікацыю – у нашым профілі. А ў галерэі – больш фота і самыя цікавыя цытаты з інтэрв’ю.

 #alovakmag #alovakmag_герой 

 #пісьменніца #літаратура #кнігі #кнігідлядзетак #пераклад #перакладнаялітаратура

Сёмы выпуск падкаста “СВАІ
Сёмы выпуск падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” апублікаваны! Яго гераіня – мастачка-керамістка, стваральніца мінскай керамічнай майстэрні-студыі “Залеплю” @zaleplu Таня Рудзеня @rudzenika. У 2020 годзе, перад пачаткам пандэміі і ўсіх наступных крызісаў, якія нас чакалі наперадзе, Таня пераехала ва ўласную майстэрню ў Паўночным завулку. Гэта быў складаны перыяд, але яна дала рады і здолела запусціць рухавік, дзякуючы якому кераміка “Рудзеніка”  і цяпер працягвае цешыць беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Мы пагаварылі з Таняй пра гэта, пра яе творчы шлях, а таксама пра тое, як заставацца ў бадзёрым і працоўным настроі ў наш няпросты час.

Шчыра дзякуем @alena_drozdova_lafoto за тое, што сфатаграфавала Таню спецыяльна для  СВАІМІ РУКАМІ! 

Новы выпуск можна паслухаць на нашым сайце, а таксама на самых папулярных платформах для падкастаў - Apple Podcasts, Google Podcasts,Castbox, Яндекс.Музыка і іншыя. Спасылкі – у профілі.
Прыемнага праслухоўвання, і не забывайце дзяліцца сваімі ўражаннямі ❤

#падкастСваіміРукамі #alovakmag #падкаст #подкастбеларусь #пабеларуску #беларускаямова

Супольна з моўным праектам
Супольна з моўным праектам @pakrysie і майстрамі ў розных галінах творчасці ALOVAK распачынае новую рубрыку – #творчыслоўнік. Тут мы будзем публікаваць тэматычныя слоўнічкі прафесійных выразаў і тэрмінаў, каб творчыя людзі самых розных заняткаў маглі браць іх на ўзбраенне, ужываць у сваім маўленні і ў допісах у сацыяльных сетках.

А пачнем мы з вязання. Шчыра дзякуем за ілюстрацыі да сайту і сторыз Вікторыі @vika_pisha. Наш слоўнік цяпер не толькі карысны, але і прыгожы! ❤️
За дапамогу ў падрыхтоўцы спіса тэрмінаў  дзякуем вязальніцам @elena_nerpina і @tango.knits, а за этнаграфічныя падказкі - @nastassia_glushko.

Прызнайцеся, што некалі і вам даводзілася сумнявацца, як па-беларуску будзе "крючек" ці "спицы", "лицо" ці "изнанка"? Як правільна: прадзіва, пража ці ніткі? У гэтым тэматычным слоўнічку мы сабралі самыя ўжываныя вязальніцамі словы з нашымі моўнымі рэкамендацыямі, заснаванымі на слоўніках і жывым маўленні беларускіх майстрыц. 

👉 У каруселі гартайце скарочаны слоўнічак, а поўны ілюстраваны выпуск творчага слоўніка пра вязанне шукайце па спасылцы ў шапцы профілю.
Таксама сачыце за нашымі сторыз - ілюстрацыі будуць і там.

Ёсць пытанні, а можа мы забыліся на нейкі важны тэрмін? Пішыце ў каментарах! А таксама пазначайце, які кірунак творчасці абраць наступным для новага творчага слоўніка.

#alovakmag #беларускаямова #зробленаўбеларусі #беларускіінстаграм #творчасць #рукімайстра #пабеларуску #вязанне


Эн Вуд  @woodlucker– палова творчай каманды Woodlucker. Эн заснавала яе разам з мастаком па дрэву Дынам Лакерам @deanlucker у далёкім 1987 годзе, пасля заканчэння каледжа мастацтваў і дызайну ў Мінеапалісе. 
Мастачка стварае з паперы і дроту кветкі, садавіну, гародніну і насякомых настолькі рэалістычна, што трэба прыглядацца, каб зразумець, што яны не сапраўдныя. 

Эн вырасла на ферме у цэнтры ЗША, яе тата вырошчваў сельскагаспадарчыя культуры і гадаваў жывёлу. “Як толькі я прачыналася раніцай, выбягала ў сад паглядзець, ці выраслі расліны за ноч. Маё шанаванне прыроды сфармавалася ў раннім узросце”, – кажа мастачка. 

Калі Эн было 12, мама пафарбавала яе пакой у белы колер і дала дзяўчынцы ўласны набор фарбаў. Кожныя выходныя Эн гадзінамі малявала птушак на столі і жывёл і раслін на сценах. «Гэта сапраўды дазволіла мне думаць маштабна», – лічыць мастачка.

Цяпер Эн натхняецца раслінамі, якія ўжо сама вырошчвае ў сваім садзе, а таксама старымі батанічнымі атласамі і гравюрамі. На стварэнне кожнага вырабу сыходзіць ад чатырох дзён да тыдня,  кажа мастачка, адзначаючы, што значную колькасць часу займае назіранне за раслінамі. 

Эн называе свой метад творчасці “маляваннем нажніцамі” і кажа, што менавіта папера дазваляе ёй ствараць такія розныя тэкстуры – разрэзы становяцца аб'ёмнымі лініямі малюнка, а алоўкі і фарбы дапамагаюць дэталізаваць і дадаць разнастайнасці матэрыялу.

Прыгажосць прыроды зменлівая і хуткаплынная. І мастацтва Эн кажа пра гэта. Мастачка працуе з рэалістычнымі формамі не для таго, каб дубляваць, а інтэрпрэтаваць хараство прыроды: “Я спрабую захаваць разнастайнасць і сутнасць раслін, але не з мэтай паўтарыць, а каб стварыць іншую рэальнасць, даць гледачу магчымасць зірнуць на ўсё інакш”.

У сторыз пакажам буйным планам некаторыя працы Эн, яе працоўнае месца, а таксама працы яе спадарожніка па жыцці і творчасці Дзіна Лакера, не прапусціце!

#натхненнеalovak #alovakmag #папяровысвет #творчасць #беларускіінстаграм


Сёння ALOVAK публікуе гісторыю пра тое, як выпускніца юрфака набыла фоташколу і развіла яе ў паспяховы творчы бізнэс. З чаго ўсё пачыналася, якія выпрабаванні давялося перажыць за час апошніх крызісаў і ў чым сакрэт даўгалецця фоташколы BLENDA @blenda_minsk – пра гэта нам распавяла ўладальніца фоташколы, арганізатарка фотатураў і заснавальніца фотастудыі @blenda_photostudio Ірына Козел @irochka.k 

👉 Спасылка на інтэрв’ю ў профілі.

У каруселі – традыцыйна некалькі самых яркіх цытат з інтэрв'ю!

#alovakmag #alovakmag_герой

Мастачка Анук Пантавола @pant
Мастачка Анук Пантавола @pantovola.art стварае не проста лялькі, а сапраўдныя арт-аб'екты. Яе творы апавядаюць пра чароўныя казкі і магічныя сусветы, забытыя гісторыі і таямніцы. У кожнай скульптуры, ляльцы ці карціне Анук шмат элементаў і фактур – іх можна разглядаць бясконца! 

Анук нарадзілася ў Нідэрландах і вывучала выяўленчае мастацтва ў Арнеме, лялькі пачала ствараць у 2015 годзе, калі жыла ў лодцы на канале ў Лондане і ў яе не было шмат месца для творчасці. Pantovola – гэта псеўданім, які склаўся з 3 любімых слоў мастачкі:
Pantoffel: традыцыйныя хатнія тапачкі ў Даніі;
Tovenaar: чараўнік на датскай мове;
Pavlova: любімы дэсерт Анук.

Мастачка збірае вінтажныя тканіны і выкарыстоўвае іх ў сваёй працы – “Чым старэй і пашкоджаней тканіна, тым лепш”. Таксама Анук малюе па невыбеленай бавоўне, вышывае, асобныя элементы скульптур стварае з пап’е-машэ. 

Анук захапляецца фальклорам, а таксама піша казкі пра істотаў, якіх шые. Яна стварае як вялікія аб’екты, так і мініяцюры. “Я нецярплівая, таму я раблю свае фігуркі Pantovola Petit, яны ажываюць ад ідэі да гатовай лялькі за кароткі прамежак часу, і гэта сапраўднае задавальненне”.

Мастачка не любіць грошы, але разумее, што яны патрэбныя для існавання. Яна цікава кажа пра неабходнасць зарабляць грошы: “Калі справа тычыцца продажу маёй працы, я мушу быць практычнай, то надзяваю свой 'real world hat' (“капялюш рэальнага свету”). Але калі ствараю, то пакідаю яго недзе далёка ад вачэй”.

Анук раіць творцам-пачаткоўцам глядзець у сябе, на тое ўнікальнае, што ў вас ёсць, і не дазваляць сацсеткам адцягваць вас ад гэтага. Не параўноўваць сябе з іншымі. “Вы – гэта адзіны чалавек, хто можа стварыць тое, што ствараеце ВЫ, то факусуйцеся на гэтым. І трымайцеся сябе, нават калі ўсе вакол кажуць, што вашы мары стаць мастаком дурныя. Яны не дурныя, яны чароўныя, а таксама дасягальныя”.

Анук Пантавола пра мастацтва: “Гэта жыццё. Гэта кроў, якая робіць нас людзьмі, таму што ў нашых творах мы адлюстроўваем тое, хто мы і як успрымаем навакольны свет. Мастацтва надае сэнс нашаму жыццю. Я лічу, што гэта так жа важна, як ежа, вада і кісларод”.

👉 Больш фота ў сторыз!

#натхненнеalovak  #alovakmag


Загрузить больше…


Подписаться


Популярное

  • Цветы — новый сезонный материал!

  • Репортаж с Канапа Маркет: как это было и чего не хватило

  • Текстильный гербарий Анны Анниковой

  • Участие в ярмарках: полезные советы

  • Суми-э — японская живопись. Рассказывает Римма Карачан

  • Картина из шерсти: мастер-класс

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazine