ALOVAK magazine – гэта медыяпраект пра творчых людзей, якія ствараюць нешта крутое сваімі рукамі, а таксама для аматараў адметных вырабаў ручной работы. Мы за тое, каб творчасць прысутнічала ў жыцці кожнага чалавека незалежна ад яго роду дзейнасці і адукацыі.
ALOVAK публікуе размовы з таленавітымі беларусамі, расказвае пра нюансы творчага бізнэсу і хобі, распавядае пра традыцыі і розныя рамёствы, вучыцца новаму і збірае сучасныя тэхнікі, праводзіць майстар-класы і дзеліцца сакрэтамі прафесіяналаў, шукае натхненне ў замежных крыніцах і навакольных рэчах.
ALOVAK – гэта назва сімвалізуе для нас пачатак усіх творчых задумак. Аловак – першае, што хоча ўзяць у рукі творца, калі да яго прыходзіць Муза.
Патэнцыйным аўтарам
Вы жадаеце прыняць удзел у стварэнні часопіса АLOVAK?
Раскажыце нам пра сябе на alovakmag@gmail.com – чым займаецеся і што вас цікавіць, у якасці каго бачыце сябе ў нашым часопісе.