Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
Home>

Творчыя людзі

“Творчасць – нашыя крылы!”: інтуітыўнае мастацтва Кацярыны Ганчарык

Карціны Кацярыны Ганчарык вяртаюць у дзяцінства. Дакладней, у той чысты, іскрысты час, калі ўсё магчыма, а свет такі добры і …

Вольга Данілюк: “Я не імкнуся ствараць тое, што прадаецца. Я хачу прадаваць тое, што ствараю я”

Балансаваць паміж жывапісам і рамесніцтвам. Быць прыхільніцай класікі і не цурацца новага. Заставацца запатрабаванай і не здрадзіць сабе. Гэтае інтэрв’ю …

Круты паварот: кіроўца аўтобуса ўцёк са сталіцы і цяпер у вёсцы майструе флейты

Кінуць сталіцу, з’ехаць у вёску і… пачаць ствараць дзіўныя музычныя інструменты. Такі жыццёвы паварот здзейсніў Раман Курач. Тры гады таму …

“Я люблю тэкстыль да слёз!”: унікальныя вырабы Багданы Куталоўскай

Сёння мы раскажам пра тэкстыльную фею Багдану Куталоўскую, якая стварае тканыя ўпрыгожанні і вырабы з вышыўкай, напоўненыя святлом і любоўю.  …

Брошкі-мошкі і жучкі-завушнічкі Паўла Малаткова

Вырабы нашага новага героя здзіўляюць, прыцягваюць увагу, а кагосьці нават шакуюць – але адназначна не пакідаюць абыякавымі. Гаворка ідзе пра …

Дзіцячыя кніжкі Святланы Татарнікавай

З нагоды выхаду ў выдавецтве “Папуры” дзіцячых кніг пра Еву, якая намалявала коніка і цмока, пагутарылі з іх аўтаркай і …

Цырульніцтва і пісьменніцтва ў творчасці Сяргея Календы

ALOVAK любіць пісаць пра незвычайныя спалучэнні розных творчых тэхнік ці нават зусім розных творчых заняткаў у асобе аднаго майстра. Сёння …

Крэатыўныя фотасэты з нацыянальным акцэнтам фатаграфіні Алісы Цёсь

Аліса Цёсь – маладая беларуская фатографка, ці фатаграфіня, як яна сама сябе называе, якая не проста здымае людзей, а стварае …

Skylark – эзатэрычныя ўпрыгожанні Алены Жаўнерчык

Наша сённяшняе інтэрв’ю з адметнай беларускай дызайнеркай упрыгожанняў Аленай Жаўнерчык, чый брэнд Skylark Jewelry любяць не толькі беларусы, але і …

Дзіцячыя кніжныя ілюстрацыі Эмы Маляўкі

Сёння ў ALOVAK шчырае інтэрв’ю з беларускай ілюстратаркай Эмай Маляўкай, у якім яна падзялілася, як здолела кінуць офісную працу і …

Posts pagination

1 2 3 … 5

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
Здаецца, я адкрыла скрыню Пандоры 🙂Калі думала над тым, як буду ўдзельнічаць у сёлетнім #аловакастрычнік, то нават не падазравала, наколькі мяне захопіць гэтая тэма. Прычым мне падабаецца працэс цалкам ― шукаць ідэі, прыдумваць спосабы стварэння літар, шукаць матэрыялы і тэхнікі, а потым фатаграфаваць вынік. Часам задумка ўвасабляецца даволі хутка, але бывае і так, што даводзіцца эксперыментаваць, перш чым атрымаецца тое, што хочацца.

Дарэчы, я не ведаю, як правільна называецца тое, чым я займаюся. Тыпаграфіка з розных матэрыялаў? Фоталетерынг? Можа, вы сустракалі падобныя работы ці ведаеце, як называецца такая тэхніка? Буду рада, калі дапаможаце разабрацца, а пакуль можна лічыць, што мы разам шукаем назву для майго новага захаплення:))

Думаю, без чэленджу я наўрад ці зрабіла б столькі такіх работ за такі кароткі час. #аловакастрычнік даў мне нагоду не адкладаць ідэі на потым, а ўвасабляць іх адну за адной. І яшчэ я дазволіла сабе быць у чымсьці неідэальнай, што для мяне, прызнаюся, зусім няпроста. Не кожную задумку трэба бясконца дапрацоўваць, не кожны вынік мусіць быць бездакорным, каб атрымаць задавальненне ад працэсу. Часам дастаткова проста паспрабаваць — і нечакана адкрыць для сябе цэлы новы свет.

На ўсялякі выпадак адзначу, што ўсё гэта я рабіла цалкам без ШІ. Ніякай генерацыі: толькі сапраўдныя матэрыялы, толькі хардкор) Ну і мае рукі, ідэі, камера і часам ладная порцыя цярпення.

Дзялюся з вамі сваімі прамежкавымі вынікамі: у каруселі 7 здымкаў ― 7 тэм #аловакастрычнік + фота бэкстэйджу (калі былі). Я крыху баюся, што мае ідэі скончацца, і я не дайду да канца, але ж як там кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць, спадзяюся, так яно і будзе.
За першы тыдзень удзельнікі #аловакастрычнік стварылі столькі цікавых работ (больш за 300 работ толькі ў сторыз), што я ўжо ўяўляю, як складана будзе падводзіць вынікі ўсяго чэленджу! Таму вырашыла не чакаць канца кастрычніка і падзяліцца часткай работ ужо цяпер. Гартайце карусель, разглядайце і падтрымлівайце ўдзельнікаў сваімі падабайкамі і каментарыямі!

Усіх удзельнікаў чэленджу абдымаю 🥹 Вы вялікія малайцы! Колькі розных ідэй, тэхнік і нечаканых увасабленняў аднаго слова! Хтосьці да нас далучаецца штодня, хтосьці час ад часу,  і мне вельмі прыемна бачыць, як гэты кастрычнік напаўняецца нашай творчасцю.

Прыемнага прагляду! 💛

P.S. Аўтары работ падпісаны на кожнай картцы, на вокладцы - работы @nadzeya_partyka_art

#аловакастрычнік
#аловакастрычнік2026
Пасля публікацыі спісу тэм Пасля публікацыі спісу тэм для #аловакастрычнік я заўважыла, што некаторыя словы выклікалі ў вас пытанні: што яны азначаюць? Таму вырашыла зрабіць невялікую шпаргалку — слоўнічак-памятку для ўдзельнікаў.

Тут сабраны ўсе словы чэленджу і іх пераклад. Некаторыя словы маюць некалькі значэнняў, таму звяртайце ўвагу на кантэкст і выбірайце той, які вам больш захочацца ўвасобіць у сваёй рабоце.

Захоўвайце слоўнічак, каб можна было вярнуцца да яго ў любы момант падчас чэленджу. І хай незнаёмае беларускае слова стане не перашкодай, а яшчэ адной нагодай нешта прыдумаць, а заадно пашырыць свой лексічны запас! 

Натхнення вам і вялікі дзякуй за ўдзел 😍
Аловакастрычнік вяртаецца! Аловакастрычнік вяртаецца! 🍂 Ужо чацвёрты раз прапаную вам пражыць кастрычнік асабліва — ствараць, эксперыментаваць і натхняцца! 

Сутнасць чэленджу ў тым, каб штодзень у кастрычніку маляваць, фатаграфаваць, выразаць, ляпіць, вязаць, вышываць ці нешта вырабляць на зададзеную тэму – на гэты раз гэта адметныя беларускія словы са слоўніка безэквівалентнай лексікі.

Гэта не конкурс і не гонка на выбыванне, а нагода на працягу месяца нешта прыдумваць, развіваць свае творчыя здольнасці і дзяліцца сваімі работамі. А яшчэ — знаёміцца з іншымі ўдзельнікамі і падтрымліваць адно аднаго.

Падрабязнасці пра ўдзел, спіс тэм і ўсё, што трэба ведаць перад стартам, — у каруселі.

Ну што, хто гатовы ўключыць творчасць на максімум у гэтым кастрычніку? Пішыце ў каментарах, хто плануе далучыцца 🤗

#аловакастрычнік
#аловакастрычнік2026
У лес ходзяць не толькі па г У лес ходзяць не толькі па грыбы! Часам адтуль вяртаюцца з новымі ідэямі. Менавіта так, здаецца, і адбываецца з многімі беларускімі майстрамі.

У гэтай падборцы я сабрала работы, натхнёныя лесам. Хтосьці перанёс у сваю творчасць грыбы ці папараць, іншыя — лясных жывёл, а некаторыя паспрабавалі перадаць у вырабах сам настрой лесу. Кераміка, дрэва, жывапіс, тэкстыль, цацкі, вышыўка, упрыгожанні... Усяго 19 работ, і кожная паказвае лес па-свойму. 🌿

Пагартайце падборку і раскажыце, якая работа зачапіла вас найбольш. А можа, вы ведаеце іншых беларускіх майстроў, якіх таксама натхняе лес? Ці самі ствараеце такія работы? Пішыце ў каментары! Буду рада адкрыць для сябе новыя імёны.
Ці варта выкарыстоўваць штучны інтэлект у фатаграфіі ручной работы? У якіх выпадках ШІ сапраўды дапамагае майстру, а калі можа знізіць давер да крафтавага брэнда? Разважаю пра выкарыстанне ШІ ў фатаграфіі вырабаў ручной работы, пра празрыстасць, аўтэнтычнасць і тое, дзе праходзіць мяжа паміж творчым інструментам і падменай рэальнасці.
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...