Напрыканцы вясны прайшоў пілотны фотадзень ад ALOVAK – супольная здымка вырабаў ручной работы ад майстроў і дызайнераў. І ўжо ў працэсе падрыхтоўкі чацвёртага фотадня зразумелі, што прысвяціць такой прыгажосці ўсяго толькі допіс у інстаграме – мізэрна мала! Так нарадзілася ідэя выдаваць часопіс-каталог, у якім мы будзем збіраць адметных беларускіх творцаў – удзельнікаў фотадня.