Поліганальная скульптура з паперы – пакрокавы майстар-клас

Каманда нашага часопіса наведала майстар-клас па стварэнні інтэр’ернай папяровай скульптуры, які праходзіў у лофт-праекце “БАЛКИ”. Вяла майстар-клас дызайнер Алена Наумовіч. Вынікам нашага ўдзелу стаў заяц аквамарынавага колеру.

Тэкст: Ірына Бельская
Фота: Марыя Сонгаль

Матэрыялы і інструменты, якія спатрэбяцца:

  • раздукаваная разгортка – спампаваць можна тут ;
  • лінейка;
  • аловак;
  • канцылярскі нож;
  • палачка для бігавання (не абавязкова);
  • доўгія драўляныя шпажкі;
  • клей;
  • сурвэтка;
  • падкладка, на якой можна рэзаць нажом.

Бігаванне – працэс праціскання аркуша паперы для наступнага згібу.  Бігаванне робіцца для аблягчэння згінання паперы, а таксама для таго, каб фарба на згібах не лопалася

Этапы працы

1. Падрыхтоўваем усё неабходнае.

2. Выразаем канцылярскім нажом разгортку па контуры (каб лініі атрымліваліся роўныя, робім гэта з дапамогай лінейкі). Выразаць можна і нажніцамі.

3. Палачкай для бігавання праводзім па ўсіх лініях дэталяў. Можна выкарыстоўваць для гэтага канцылярскі нож, але толькі вельмі акуратна, каб не дапусціць разрэзу паперы.

4. Згінаем дэталі згодна з пазначанымі на іх лініямі:

————- ? –   згінаем унутр;

-·-·-·-·-·-·-·-·-? –  згінаем звонку.

5. Як можна заўважыць, на кожнай грані мадэлі нашага будучага зайца пазначаны нумар. Знаходзім аднолькавыя нумары на кожнай папяровай дэталі мадэлі і склейваем адпаведныя грані паміж сабой. Склейваць трэба ад самых малых трохвугольнікаў (палігонаў) да самых буйных.

Для праклейвання цяжкадаступных месцаў нам дапамагла звычайная шпажка.

Заяц гатовы:

Важна:

Пастарайцеся працаваць акуратна: разгорткі выразайце строга па лініях; каб не было падцёкаў, не наносьце шмат клею. Ад гэтага залежыць якасць вашай работы.

Дзе ўзяць разгорткі:

  1. Знайсці ў інтэрнэце ў вольным доступе;
  2. Набыць на стоках;
  3. Спампаваць і ўсталяваць бясплатную праграму PepakuraDesigner, якая зробіць разгортку-выкрайку з 3D-мадэлі, што, у сваю чаргу, таксама можна спампаваць у інтэрнэце альбо стварыць самастойна ў любой праграме для 3D-мадэлявання.

Якую паперу абраць:

Папера не павінна быць занадта тонкай, таму што “скульптура” не будзе трымаць форму.

Аднак папера не павінна быць і занадта шчыльнай, бо складана будзе зрабіць акуратныя згібы.

Нам падыдзе:

  • – Каляровая папера шчыльнасцю 160 г /м2;
  • – Каляровы кардон шчыльнасцю 350 г /м2;
  • – Папера для скрапбукінга шчыльнасцю 150-300 г /м2;
  • – Запячатванне колеру на прынтары 200-300 г /м2.

Як атрымаць жаданы колер:

Вы можаце раздрукаваць разгорткі адразу на каляровай паперы патрэбнага колеру. А можаце гатовую скульптуру пакрыць нітрафарбай з балончыка.

Фарбу на воднай аснове не рэкамендуем, бо, зноў жа, папера можа дэфармавацца.

Чым прыклейваць:

  • Лепш за ўсё падыходзіць клей тыпу “Момант”.
  • Двухбаковы скотч не заўсёды добра склейвае грані і нязручны ў цяжкадаступных месцах.
  • Клей на воднай аснове доўга сохне, акрамя гэтага яго выкарыстанне можа дэфармаваць паперу.

Leave a Reply