Мы распавялі пра метад факальных аб’ектаў як спосаб шукаць ідэі. Сёння будзем генерыраваць ідэі з дапамогай метада марфалагічнага аналізу, распрацаванага ў 1960-х гадах амерыканскім астраномам швейцарскага паходжання Фрыцам Цвікі.
Тэкст, ілюстрацыі: Ірына Бельская
|
Як працуе метад:
- Ставім задачу.
- Запісваем у табліцу параметры аб’екта.
- Уносім у табліцу варыянты параметраў, не прывязваючыся да задачы. Чым больш варыянтаў з розных сфер і абласцей ведаў вы прыдумаеце, тым арыгінальней атрымаецца вынік.
- Разглядаем разнастайныя спалучэнні варыянтаў параметраў.
- Бязмежна фантазіруем і запісваем цікавыя спалучэнні, якія стануць рашэннем нашай задачы.
Прыклад:
Задача: прыдумаць незвычайную торбу.
Спалучаем розныя параметры паміж сабой:
___ тканінная торба ў выглядзе галавы на маланцы.
___Скураная торба ў выглядзе кляксы, якая пераносіцца ў руках.
___Драўляная торба ў выглядзе кубіка на колцах.
___Папяровая трохвугольная міні-сумка, якая носіцца на шыі.
___Гумовая круглая сумка, якая сама рухаецца і закручваецца.
___ Сумка, якая носіцца на галаве і завязваецца.
Вуаля!
Прыдумляйце з задавальненнем!