Гераіня 4 выпуска падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” – фатограф з Мінска Алёна Драздова. Творчасць заўсёды вабіла Алёну – яна спрабавала сябе ў самых розных занятках – але ў якасці хобі. І толькі, калі выпадкова трапіла на курс па фатаграфіі, зразумела, што знайшла справу, якой бы магла займацца ўвесь час. Яе не напалохала высокая канкурэнцыя сярод фатографаў – Алёна ўпэўненая, што ўнікальны стыль і падыход да фота дапамогуць знайсці кліентаў кожнаму. Ну а я пасля інтэрв’ю зразумела, што яшчэ творчым людзям спрыяюць у працы аптымізм і жыццярадаснасць – а гэтага ў Алёны не адняць.
Дзе паслухаць?
Слухайце гэты выпуск на нашым сайце, а таксама на самых папулярных платформах для падкастаў, напрыклад:
Фота на вокладцы і іншыя тут – Ганна Кіпель
У 10 класе Алёна разам з сястрой пайшла на гурток па фатаграфіі, дзе вучылася не толькі здымаць на плёначны фотаапарат , але і праяўляць плёнкі, друкаваць фота. У 2005 годзе у Алёны з’явіўся першы сучасны люстраны фотаапарат Нікан – з гэтага ўсё і пачалося.
Цытаты Алены Драздовай з выпуска падкаста #4
- Каб падабалася не толькі кліенту
“Я лічу, што фатограф павінен не проста “кляпаць” фатаграфіі, а рабіць так, каб яму таксама падабалася – не толькі кліенту. Тады ён будзе аддаваць больш сябе, сваёй душы – таму што да гэтай справы трэба абавязкова падыходзіць з душой”.
- Праца з кліентамі
“З вопытам прыйшло разуменне, што трэба выразна прапісваць усе нюансы, распавядаць, што будзе, як будзе, і што мы атрымліваем у выніку. Каб не было непаразуменняў”.
- Вучыцца і яшчэ раз вучыцца
“Я не лічу, што ты скончыў універсітэт або курсы адзін раз – і можаш працаваць. Жыццё такая, а тым больш творчыя прафесіі такія, што трэба ўвесь час развівацца”.
- Добрыя водгук
“Калі атрымліваеш добрыя водгукі, гэта вельмі натхняе, падымае самаацэнку. Разумееш, што не дарма гэтым займаешся”.
- Аналізаваць вынік
“Трэба аналізаваць тое, што ты робіш, параўноўваць з нейкімі папярэднімі працамі. Калі бачыш розніцу, разумееш, што не стаіш на месцы, ці, прынамсі, не скачваешся назад. Ідзеш наперад”.
(с) ALOVAK
Дзякуй за выпуск!