Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
Home>

віртуальныя выставы

Выцінанка праз VR-акуляры: віртуальныя выставы і досвед іх стварэння

Віртуальныя выставы ў свеце з 2020 года сталі трэндам, а потым і штодзённасцю. Пра тое, як развіваецца гэтая галіна ў …

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
Ці варта выкарыстоўваць штучны інтэлект у фатаграфіі ручной работы? У якіх выпадках ШІ сапраўды дапамагае майстру, а калі можа знізіць давер да крафтавага брэнда? Разважаю пра выкарыстанне ШІ ў фатаграфіі вырабаў ручной работы, пра празрыстасць, аўтэнтычнасць і тое, дзе праходзіць мяжа паміж творчым інструментам і падменай рэальнасці.
Мая новая падборка асаблівая. Вырабы ў ёй — не проста цацкі і не проста лялькі ручной работы, а носьбіты беларускіх традыцый, родных вобразаў і культурнай спадчыны.

Я назвала падборку „Лялькі з беларускай душой“ і сабрала ў ёй работы майстроў, якія натхняюцца нашымі каранямі, народным строем і вобразамі, знаёмымі з дзяцінства. Сярод іх ёсць і лаканічныя народныя лялькі, і вытанчаныя аўтарскія работы з парцаляны, керамікі, дрэва, саломы і тэкстылю. Кожная з іх мае свой характар, сваю гісторыю і настрой. А яшчэ — захоўвае маленькі кавалачак беларускай душы, укладзены майстрамі ў працу.

У падборцы сабралася 16 цудоўных лялек. Спадзяюся, вам будзе цікава пазнаёміцца з імі бліжэй 😊

Раскажыце ў каментарыях, якая лялька прыцягнула вашу ўвагу найперш?
Ці цікавіць вас тэма штучна Ці цікавіць вас тэма штучнага інтэлекту гэтак жа, як і мяне? Што будзе з ручной работай у свеце, дзе ШІ ўжо ўмее амаль усё? 

Я вельмі доўга думала пра гэта. Чытала даследаванні, артыкулы, інтэрв’ю, глядзела, як пра гэта разважаюць мастакі, аналітыкі і нават людзі, якія самі ствараюць штучны інтэлект. 

І чым больш я паглыблялася ў тэму, тым мацней адчувала, што ўсё тут не так адназначна, як здаецца спачатку. У гэтай каруселі — толькі частка маіх думак. І, здаецца, мне яшчэ ёсць што сказаць на гэтую тэму. Так што працяг будзе, калі вам гэтая тэма таксама цікавая. Што думаеце пра штучны інтэлект вы? 

P.S. У каруселі фота з маёй апошняй вясновай здымкі для Таццяны @tatian.toys
Ад імправізацыі да канцэпту – гэтая серыя здымкаў была знятая ў два этапы, як паступовы пераход ад спантаннасці да свядомага канструявання.

Першая частка здымкі – больш эмацыйная, спантанная.

Гэта была сапраўдная імправізацыя! Пасля здымкі засталася гародніна і кветкі, і мы з @hannasavanovich даверыліся інтуіцыі, ствараючы гэты нацюрморт. Атрымаўся хуткі і эмацыйны водгук на вясну, калі ўсё вакол пачынае прачынацца, вакол становіцца ўсё больш зеляніны самых розных адценняў, а наперадзе лета.

Другая частка – больш удумлівая і канцэптуальная.

Я прывезла частку кветак, садавіны і гародніны са здымкі дадому і не змагла так проста ўзяць і з’есці ўсё! :) Адчувала патрэбу зняць з імі нешта яшчэ, больш прадуманае. Я пакінула тых жа герояў, але прыбрала ўсё лішняе, спрабуючы намацаць нейкі канцэпт. Так з'явілася вежа з яблыкаў – як сімвал балансу і ўнутранай сілы, якая ёсць у кожным парастку.

У выніку атрымаліся падобныя па сутнасці, але зусім розныя па настроі кадры. І для мяне гэтая гісторыя пра тое, што прыгажосць бывае рознай: часам яна спантанная, а часам ёй трэба крыху формы і ўвагі. 

А што вам цяпер бліжэй: творчы хаос ці ўдумлівы баланс?
Што першае прыходзіць вам у Што першае прыходзіць вам у галаву, калі чуеце слова «Палка»? Нешта пра дзяцінства ці гульні з сабакам? А калі я скажу, што так называецца выстава?
 
Тааак, менавіта "Палкай" назвалі новы выставачны праект галерэя Фарба і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Я наведала яго і гатовая падзяліцца з вамі сваімі  уражаннямі - палка не такая простая, як можа падацца на першы погляд!
Вы павінны гэта пабачыць! Менавіта ў Вялікдзень мне хочацца падзяліцца з вамі  здымкамі з выставы “Велікодныя матывы” у @centre_gallery , якую я наведала нядаўна.  У допіс увайшло толькі 20 фота, але на самой справе я зрабіла больш за 100… не магла спыніцца разглядаць і фатаграфаваць усё гэтае велікоднае хараство 😍

Тут і  велікодныя яйкі, дэкараваныя ў самых розных тэхніках - пісанкі, шкрабанкі, маляванкі, інскруставаныя саломкай, і неймаверныя велікодныя вербы, і пано, і розныя дэкаратыўныя кампазіцыі. 

Асабліва ўражвае, што ў выставе ўдзельнічаюць больш за 70 майстроў з усёй Беларусі, і што тут можна ўбачыць два элементы са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей: традыцыя роспісу велікодных яек у Сапоцкіне Гродзенскага раёна  і выраб велікодных вербаў (пальмаў). Гэта вельмі прыгожа!

Вялікдзень мяне заўжды вельмі натхняе. Сёлета не атрымалася зладзіць сваю велікодную здымку, то вельмі рада, што ўдалося трапіць на выставу "Велікодныя матывы". Калі будзе магчымасць -  раю зазірнуць і вам, выстава працуе да 19 красавіка.

Са святам Вялікадня вас, сябры! І  сённяшнім, і тым, што быў тыдзень таму. Няхай у вашых дамах будзе светла, утульна і па-вясноваму хораша ✨
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.