Skip to content (Press Enter)
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

падвес

08.04.2022

Свяцільні ручной работы ад беларускіх майстроў

Цяпер, як ніколі, нашы беларускія майстры адчуваюць патрэбу ў падтрымцы, бо для многіх творчасць – гэта не проста хобі, але …

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
Калі шчыра, майстры ў сваёй Калі шчыра, майстры ў сваёй творчасці сутыкаюцца не толькі з захопленымі і задаволенымі водгукамі пакупнікоў. Часам гэта фразы, якія моцна раняць і трыгераць. Часам нават мову адымае – і ты не ведаеш, што адказаць, як рэагаваць. 

Давайце тут падзелімся, якія фразы пакупнікоў выбівалі вас з каляіны. Абясцэньвалі вашу працу, дэматывавалі, смяшылі ці раз'юшвалі. А калі вы знаходзілі, што ім на гэта адказаць – дзяліцеся досведам!

#гутаркаalovak #беларускіямайстры 

Фота @olyaloras з кірмашу @craftmall_by (у кадры @ve_ceramics).
Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фл Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фларыста – гэта месца для ўзаема- і самарэкламы. Адзначайце ў каментах старонкі вашых ўлюбёных кветкавых майстроў і майстрыц, якія займаюцца стварэннем кампазіцый з жывых кветах і сухакветаў. А можаце і дадаць пару словаў – майстру будзе прыемна.

А распачнём мы:

@veronika.flowers.by – свежая ідэя для дэкору з бэзу
@mironchiktoma – верасовы букет для нявесты
@olga_gaydukevich – букет ад стваральніцы школы фларыстыкі @rozaazora_school
@green_flowers.by – кветкавая кампазіцыя ў драўлянай аснове
@katariosflowers – вясенні букет ад уладальніцы кветкавай фермы
@vgosti.by – кошык з цюльпанамі
@_flower_stories_ – арыгінальны летні букет
@lora__bela – дзьмухаўцовая кампазіцыя
@freesia_kat – вытанчаны букет з лілеяў
@fitsnerina – фларыстычны дэкор для вяселля

‼️ Не саромцеся рэкламаваць сябе, калі вы фларыст ці фларыстка! Тут самае месца і час заявіць пра сябе!

Давайце збяром у адным допісе максімальную колькасць кветкавых феяў і чараўнікоў. І не забудзьцеся дадаць гэты допіс у захаваныя, каб потым ведаць, дзе шукаць букет 👌

#alovakmag #самарэклама #зробленаўбеларусі #фларыст #беларускіямайстры #фларыстыка #фларыстбеларусь #кветкі #flowers #дзеньмайстра
Вось-вось празвініць апошні званок, але перад гэтым вучні атрымаюць адзнакі за год і спісы літаратуры на лета😅 

Падборка кніг пра лета і вакацыі ад @alovakmag, створаная супольна з блогам @kniznyja_razmovy, адрозніваецца ад традыцыйных школьных спісаў: гэтыя кнігі могуць стаць файнай летняй прыгодай альбо – утульнай чытанкай на выпадак, калі раптам сапсуецца надвор’е і давядзецца колькі дзён пасядзець дома.

На сайце alovakmag.by (спасылка ў шапцы профілю) шукайце поўны агляд кніг з ілюстрацыямі і ўзроставымі рэкамендацыямі (але яны вельмі прыблізныя). Некаторыя кнігі можна чытаць самастойна дзіцяці 6-8 гадоў, а з бацькамі і ў 3-4 гады. Усе дзеці розныя, і ніхто не ведае вашага юнага чытача лепей за вас 😉

Захоўвайце наш альтэрнатыўны спіс найцікавейшых кніг пра лета і вакацыі, дзяліцеся з сябрамі, падсоўвайце дзецям і пішыце ў каментарах, што б яшчэ дадалі ў гэтую падборку😍
Сёння раскажам пра беларускую таленавітую дызайнерку Наталлю Кастраму-Андраюк @kostromanatasha, якая ўжо ў дзяцінстве шыла адзенне сваім лялькам, а пасталеўшы, употайкі перарабляла вопратку старэйшай сястры. Праўда, вучыцца на дызайнерку Наталля не пайшла, а паступіла на гістфак ГДУ. 

Падчас вучобы Наталля Кастрама была ўдзельніцай розных конкурсаў маладых дызайнераў, але не адразу дабілася прызнання. Тым не менш з часам Наталля стала лаўрэаткай такіх конкурсаў, як «Млын моды», «Дзікавата», «Мамант», «Nеw Nаmеs BFW» і многіх іншых. Яна стварыла свой дзіцячы гурток «Школа моды» і нават перамагла на конкурсе адукацыйных праграм сярод установаў дадатковай адукацыі.

У сваёй творчасці Наталля звярнулася да мінулага, нацыянальнага, што выявілася ў пошуку гістарычных каранёў і ўвасабленні іх у сучасным касцюме. Часам Наталля стварае адзенне паводле эскізаў мастакоў, аднак, калі шчыра, і ейныя работы – гэта сапраўднае мастацтва! 

У работах Наталлі шмат ручной работы: вязання, карункаў, вышыўкі, дэкаратыўных швоў. Яна выкарыстоўвае нестандартны крой, размаітыя тканіны, дэкаратыўныя элементы, якія ў сукупнасці і вызначаюць адметны стыль @kostromanatasha.

Наталля шые вельмі адметныя сукенкі, сарафаны, кашулі, пінжакі і галаўныя ўборы, заснаваныя на глыбокай любові да гісторыі. Яна стварае адзенне, якое арганічна глядзіцца як на маладых дзяўчатах, так і на жанчынах 60+. Да таго ж у Наталлі ёсць вырабы і для дзяцей, якія падыдуць не толькі для святаў і фотасесій.

А калі для вас адзенне Наталлі – гэта празмерны выклік штодзённасці, завітайце да яе ў актуальныя сторыс – там яна дзеліцца гісторыяй рамонту сталінкі ў Асмалоўцы. Гэта суцэльны цуд!

У сваім профілі Наталля заяўляе: “Адзенне – мова. Давайце размаўляць на гэтай мове!” Як вам такі маніфест і ўвогуле творчасць нашай дызайнеркі? 

Фота:
1, 4 - @olyaloras, 6 - @dariadzevochka, 9 - @alicetsyos і архіў @kostromanatasha
У нядзелю 7 траўня ў Менску ўпершыню прайшоў новы маркет з вырабамі беларускіх дызайнераў і майстроў @sapraudnymarket. Для першага кірмаша арганізатары абралі прастору Flame Plaсe на Машэрава 9/8. Прынялі ўдзел ў мерапрыемстве больш за 20 дызайнераў і майстроў. “Сапраўдны маркет” зрабіў акцэнт на кастамізацыю і апсайклінг, а таксама вылучыўся даволі свежым і яркім афармленнем сваіх сацыяльных сетак і актыўным іх выкарыстоўваннем для прасоўвання мерапрыемства.

ALOVAK пабываў на "Сапраўдным маркеце", паразмаўляў з арганізатарамі і папрасіў удзельнікаў падзяліцца сваімі ўражаннямі.

На сайце вы знойдзеце фотарэпартаж з кірмаша, які падрыхтавала @anhelina.kavaka (cпасылка ў шапцы профілю), а ў каруселі можна пачытаць водгукі ўдзельніц.

Ці чулі вы пра “Сапраўдны маркет”? А мо і былі там?  Дзяліцеся ўражаннямі і сваімі меркаваннямі: чым больш маркетаў – тым лепш? Як вы думаеце?
Прыклад поспеху ў фатаграфіі: як дабіцца неймаверных вынікаў. Мы не гаворым, што гэта проста, але раскажам у рубрыцы #натхненнеalovak аб тым, як гэта зрабіў Танака Тацуя @tanaka_tatsuya.

Не звязаная стэрэатыпамі свабода ўяўлення і асаблівае светаадчуванне ляжаць у аснове новага жанру ў фатаграфіі, створанага Танака Тацуя. Японскі фатограф выкарыстоўвае штодзённыя рэчы і прадукты, якія сярод мініяцюрных фігурак людзей ператвараюцца ў нешта іншае.

Раней Танака быў арт-дырэктарам кампаніі, якая займалася дызайнам. Ён шукаў аб'екты для здымкі, і яму прыйшло ў галаву рабіць кампазіцыі з мініяцюрных фігурак. Спачатку Танака выкарыстаў каля пяцідзесяці фігурак, цяпер жа іх больш за 10 000! У асноўным яны ад нямецкай кампаніі Preiser, але некаторыя Танака стварае сам з дапамогай 3d прынтара.

Дэталізаванасць і гумар, якія адрозніваюць работы фатографа, прыцягнулі да яго ўвагу, і да лютага 2018 года ў яго ўжо было больш за мільён падпісчыкаў. Сёння іх 3,7 мільёны!

Паколькі сярод аўдыторыі нямала замежнікаў, ён імкнецца рабіць простыя кампазіцыі, якія былі б зразумелыя людзям любой краіны і ўзросту.

Гледзячы на фота Танакі, дарослыя ўспамінаюць дзяцінства: звычайны французскі батон, падзелены на «вагоны», стаіць на рэйках, а выкладзенае набок пірожнае ператвараецца ў лыжны спуск. Дзеці таксама ў захапленні ад яго работ.

Ад пачатку здымкі да публікацыі фота праходзіць каля дзвюх гадзін. Гадзіна сыходзіць толькі на тое, каб падабраць і ўсталяваць кожную фігурку і рэч, правільна выставіць асвятленне. 

Спачатку Танака абнаўляў сваю старонку нерэгулярна, але ў красавіку 2011 года зрабіў свой афіцыйны сайт MINIATURE CALENDAR. З таго часу ён кожны дзень выкладвае па адным здымку. 

Фатограф марыць ладзіць выставы па ўсім свеце. Некаторыя са сваіх здымкаў Танака хоча ажыццявіць у рэальнасці: “Хацелася б, каб людзі шанавалі не толькі мастацтва, знойдзенае ў музеях, але і маглі сказаць: "Я думаў, пасярод парку стаіць дрэва, а на самой справе гэта вялізная брокалі!" 🥦

Пішыце ў каментах вашы ўражанні – як вам? 🙃
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...