Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
Home>

ручная работа

Што будзе з ручной работай у эпоху штучнага інтэлекту?

Ці сапраўды штучны інтэлект пагражае ручной рабоце? Ці змогуць аўтэнтычнасць і ручная работа ў эпоху штучнага інтэлекту стаць яшчэ больш …

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
Пасля публікацыі спісу тэм Пасля публікацыі спісу тэм для #аловакастрычнік я заўважыла, што некаторыя словы выклікалі ў вас пытанні: што яны азначаюць? Таму вырашыла зрабіць невялікую шпаргалку — слоўнічак-памятку для ўдзельнікаў.

Тут сабраны ўсе словы чэленджу і іх пераклад. Некаторыя словы маюць некалькі значэнняў, таму звяртайце ўвагу на кантэкст і выбірайце той, які вам больш захочацца ўвасобіць у сваёй рабоце.

Захоўвайце слоўнічак, каб можна было вярнуцца да яго ў любы момант падчас чэленджу. І хай незнаёмае беларускае слова стане не перашкодай, а яшчэ адной нагодай нешта прыдумаць, а заадно пашырыць свой лексічны запас! 

Натхнення вам і вялікі дзякуй за ўдзел 😍
Аловакастрычнік вяртаецца! Аловакастрычнік вяртаецца! 🍂 Ужо чацвёрты раз прапаную вам пражыць кастрычнік асабліва — ствараць, эксперыментаваць і натхняцца! 

Сутнасць чэленджу ў тым, каб штодзень у кастрычніку маляваць, фатаграфаваць, выразаць, ляпіць, вязаць, вышываць ці нешта вырабляць на зададзеную тэму – на гэты раз гэта адметныя беларускія словы са слоўніка безэквівалентнай лексікі.

Гэта не конкурс і не гонка на выбыванне, а нагода на працягу месяца нешта прыдумваць, развіваць свае творчыя здольнасці і дзяліцца сваімі работамі. А яшчэ — знаёміцца з іншымі ўдзельнікамі і падтрымліваць адно аднаго.

Падрабязнасці пра ўдзел, спіс тэм і ўсё, што трэба ведаць перад стартам, — у каруселі.

Ну што, хто гатовы ўключыць творчасць на максімум у гэтым кастрычніку? Пішыце ў каментарах, хто плануе далучыцца 🤗

#аловакастрычнік
#аловакастрычнік2026
У лес ходзяць не толькі па г У лес ходзяць не толькі па грыбы! Часам адтуль вяртаюцца з новымі ідэямі. Менавіта так, здаецца, і адбываецца з многімі беларускімі майстрамі.

У гэтай падборцы я сабрала работы, натхнёныя лесам. Хтосьці перанёс у сваю творчасць грыбы ці папараць, іншыя — лясных жывёл, а некаторыя паспрабавалі перадаць у вырабах сам настрой лесу. Кераміка, дрэва, жывапіс, тэкстыль, цацкі, вышыўка, упрыгожанні... Усяго 19 работ, і кожная паказвае лес па-свойму. 🌿

Пагартайце падборку і раскажыце, якая работа зачапіла вас найбольш. А можа, вы ведаеце іншых беларускіх майстроў, якіх таксама натхняе лес? Ці самі ствараеце такія работы? Пішыце ў каментары! Буду рада адкрыць для сябе новыя імёны.
Ці варта выкарыстоўваць штучны інтэлект у фатаграфіі ручной работы? У якіх выпадках ШІ сапраўды дапамагае майстру, а калі можа знізіць давер да крафтавага брэнда? Разважаю пра выкарыстанне ШІ ў фатаграфіі вырабаў ручной работы, пра празрыстасць, аўтэнтычнасць і тое, дзе праходзіць мяжа паміж творчым інструментам і падменай рэальнасці.
Мая новая падборка асаблівая. Вырабы ў ёй — не проста цацкі і не проста лялькі ручной работы, а носьбіты беларускіх традыцый, родных вобразаў і культурнай спадчыны.

Я назвала падборку „Лялькі з беларускай душой“ і сабрала ў ёй работы майстроў, якія натхняюцца нашымі каранямі, народным строем і вобразамі, знаёмымі з дзяцінства. Сярод іх ёсць і лаканічныя народныя лялькі, і вытанчаныя аўтарскія работы з парцаляны, керамікі, дрэва, саломы і тэкстылю. Кожная з іх мае свой характар, сваю гісторыю і настрой. А яшчэ — захоўвае маленькі кавалачак беларускай душы, укладзены майстрамі ў працу.

У падборцы сабралася 16 цудоўных лялек. Спадзяюся, вам будзе цікава пазнаёміцца з імі бліжэй 😊

Раскажыце ў каментарыях, якая лялька прыцягнула вашу ўвагу найперш?
Ці цікавіць вас тэма штучна Ці цікавіць вас тэма штучнага інтэлекту гэтак жа, як і мяне? Што будзе з ручной работай у свеце, дзе ШІ ўжо ўмее амаль усё? 

Я вельмі доўга думала пра гэта. Чытала даследаванні, артыкулы, інтэрв’ю, глядзела, як пра гэта разважаюць мастакі, аналітыкі і нават людзі, якія самі ствараюць штучны інтэлект. 

І чым больш я паглыблялася ў тэму, тым мацней адчувала, што ўсё тут не так адназначна, як здаецца спачатку. У гэтай каруселі — толькі частка маіх думак. І, здаецца, мне яшчэ ёсць што сказаць на гэтую тэму. Так што працяг будзе, калі вам гэтая тэма таксама цікавая. Што думаеце пра штучны інтэлект вы? 

P.S. У каруселі фота з маёй апошняй вясновай здымкі для Таццяны @tatian.toys
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.