декор пасхального стола своими руками

Дэкор велікоднага стала сваімі рукамі ад ALOVAK

Гэта вясновае свята заўсёды натхняе на творчасць. Прапануем свежыя ідэі, як упрыгожыць велікодны стол сваімі рукамі з дапамогай натуральных матэрыялаў.

Фота: Кацярына Буто

Зусім неабавязкова хадзіць па крамах, каб знайсці ўпрыгожванні для дэкору святочнага, і велікоднага ў тым ліку, стала. Проста шукайце і знаходзьце іх у прыродзе! Наш часопіс не стамляецца заклікаць вас да гэтага.

Азірніцеся вакол, калі будзеце шпацыраваць у лесе ці парку наступным разам (хоць на самой справе сімпатычныя прыродныя матэрыялы можна знайсці і недалёка ад дома, галоўнае – наяўнасць дрэў). Мох, кара дрэва, галінкі, камяні, арэхі – усё гэта ўжо само па сабе прыгожа, а калі прыкласці трохі высілкаў, то з дапамогай прыродных матэрыялаў можна стварыць нешта сапраўды ўнікальнае.

Прапануем вам зрабіць велікодны кошык-пянёк з непатрэбнай бляшанкі з-пад печыва, задэкараваўшы яе карой дрэва і мохам. Зрабіць гэта нескладана – у нас на сайце вы знойдзеце пакрокавы майстар-клас. Затое як эфектна такі кошык будзе выглядаць на велікодным стале!

Оглянитесь вокруг, когда будете гулять в лесу или парке в следующий раз (хотя на самом деле симпатичные природные материалы можно найти и недалеко от дома, главное – наличие деревьев). Мох, кора дерева, ветки, камни, орехи – все это само по себе уже красиво, а если приложить немного усилий, то с помощью природных материалов можно сотворить что-то действительно уникальное.

Каб разбавіць зялёныя і карычневыя прыродныя адценні, мы дадалі белыя кветкі хрызантэмы – і ў сам кошык (проста ўставіўшы ў мох), і сабраўшы невялікі букецік. Замест вазы выкарыстоўвалі келіхі з каляровага шкла.

«Разыначка» дэкору нашага пасхальнага кошыка – самая звычайная морква 🙂 За тыдзень да свята мы паставілі яе ў ваду – і яна прарасла. Абрэзалі большую частку ядомага караняплода (каб з’есці, вядома!), а рэшту з зялёнымі хвосцікамі змясцілі ў цэнтр кошыка наўпрост у мох. Атрымалася вельмі ярка і жыццярадасна.

декор пасхального стола своими руками

Замест сурвэтак пад сталовыя прыборы мы выкарыстоўвалі самую звычайную пергаментную паперу для запякання карычневага колеру. Выйшла вельмі бюджэтна, затое стылёва.

декор пасхального стола своими руками

декор пасхального стола своими руками

Натхняйцеся прыродай і будзьце здаровымі! Светлага вам свята, сябры.

Ваш ALOVAK

Leave a Reply