Усё больш майстроў, дызайнераў і мастакоў абіраюць беларускія словы для назваў сваіх брэндаў ці нікаў у сацсетках. Нам падабаецца гэты трэнд – нашымі адметнымі слоўцамі творчыя беларусы пазначаюць сваю прыналежнасць да краіны, незалежна ад таго, у якой краіне яны жывуць ці на якой мове вядуць свае старонкі.
Мы сабралі больш за 50 прыкладаў беларускага нэймінгу ў творчасці і крафт-сферы- упэўнены, што насамрэч іх значна больш. Калі ведаеце такія прыклады – дадавайце ў каментары ўнізе артыкула.