Вырабы з сімвалам роднай мовы – з літарай Ў

У дзень роднай мовы сабралі для вас падборку вырабаў беларускіх майстроў, прысвечаных сімвалу роднай мовы – літары Ў.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў, аднак у кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Не ў кожнай мовы ёсць свой сімвал, а у беларускай ёсць! Гутарка пра 22 літару беларускага алфавіту “Ў”, якая абазначае гук [W] і мае назву “У нескладовае”. Упершыню асобная літара для гуку [W] з’явілася ў беларускай лацінцы ў сярэдзіне ХIX стагоддзя ў розных варыянтах. Сучасная літара “Ў” упершыню была прапанавана П.А. Бяссонавым у 1870 годзе, а з 1890-х гадоў яна пачала ўжывацца ў беларускім пісьменстве.

У Полацку ёсць помнік, які прысвечаны літары “Ў”. Ён быў усталяваны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны, у верасні 2003 года, падчас святкавання “Дня беларускага пісьменства”. Аўтар помніка – беларускі скульптар з Полацку Ігар Куржалаў. 

Літары Ў прысвячалі казкі, тэатральныя пастановы і песні. І, зразумела, беларускія майстры дужа любяць выкарыстоўваць літару “Ў” у сваіх работах: гэта ж маячкі – ад беларусаў для беларусаў. З іх дапамогай лёгка можна знайсці земляка ў любым пункце свету. 

Карыстайцеся, калі ласка, нашай падборкай вырабаў са знакамітай роднай літарай і трымайце ідэі падарункаў да дня роднай мовы!

@belaruskicry

Брэнд “Беларускі край” стварае кулоны і завушніцы, натхняючыся літарай Ў і прыгожымі беларускімі словамі, такімі як “мара”.

@tolki__tak

Дэкор у выглядзе літары Ў можна паставіць у офісе ці ў кватэры – і гэтая кампазііцыя будзе нагадваць пра родную мову.

@masterovoy_studio

Маленькі, утульны і такі хатні падсвечнік з літарай Ў нескладовае на фасадзе дамка напэўна прынясе цеплыню ў ваш дом.

@bioevgenika

Брэнд @bioevgenika натхняецца прыродай і з дапамогай эпаксіднай смалы стварае ўпрыгожванні з кампазіцыямі раслін усярэдзіне.

@zolakvialejka

Аўтарская кераміка з Вілейкі з літарай Ў нескладовае.

@cudounia

Пярсцёнкі з надпісамі ад Алеся Чабанава зроблены з харчовага алюмінію, таму пярсцёнак не пафарбуе палец у зялёны, але і не выцягне ўсю “зеляніну” з вашага кашалька.

@heta_znak

Драўляныя значкі ад майстэрні “Гэта знак!” пра любоў да роднай мовы.

@ivanna_ivashka

Мастачка Яна з’яўляецца аўтаркай прыгожага плакату з беларускім алфівітам, які можна павесіць у дзіцячым пакоі. Гэта фрагмент плаката – літара Ў нескладовае.

@easywood_minsk

@easywood_minsk – сапраўдныя гуру лазернай рэзкі фанеры, таму іх выраб “У нескладовае” часта ставяць на вокладку любой навіны пра беларускую мову.

@modnajacisotka

Чорная і чырвоная футболкі з літарай “Ў” – візітная картка брэнда @modnajacisotka.

@w.mechaniczny

Ў нескладовае – галоўны герой плаката дызайнера Анатоля Лазара.

@decor_domovoi

@decor_domovoi робіць хатні дэкор з дрэва, у тым ліку пано з літатай “Ў” у тэхніцы стрынг арт (String art).

@zorkavenera

Брэнд з чароўнай назвай “Зорка Венера” прапануе насіць эмалевы значок з літараў Ў з іх калекцыі #PINSFROMMINSK і размаўляць па-беларуску.

@lemi_arts

Увесь працэс стварэння зачаравальнай прыгажосці брошкі мастачка @lemi_arts ажыццяўляе сама: эскіз, выразанне на лазерным станку, роспіс, замацаванне фарбы лакам, мацаванне зашпількі і ўпакоўка.

@leanovich

Людзі могуць пабачыць рознае ў гэтай карціне Надзеі Леановіч, але рэдакцыя часопіса ALOVAK пазітыўна глядзіць на рэчы і бачыць літару Ў.

@bublik_handmade

Брошка з аргшкла ў выглядзе літары Ў можа быць зусім не дарагім, але вельмі прыемным прэзентам.

@moj_rodny_kut

Жаночыя футболкі з арнаментальнай Ў ад брэнда адзення з беларускай душой.

@ljanka.by2

Майстыха Наталля шые торбы з выявамі розных жывёлаў, але вось гэты шопер прысвечаны літары Ў!

@natagarl

Беларуская мастачка і ілюстратарка Наталля Гарлуковіч працуе ў лічбавым фармаце, спрабуючы ўвасабляць актуальныя ідэі. І гэта ў яе атрымліваецца.

@volavialla

У знак павагі да роднай мовы @volavialla вышыла крыжыкам на духмяным ільне закладачку для кніг з літарай “Ў”.

@_pacierka_

Майстрыха @pacierka займаецца бісерапляценнем у беларускай традыцыі і дае нам магчымасць насіць нешта падобнае да ўпрыгожванняў нашых продкаў.

@yn_handmade

Кожны тэкстыльны шопер, заплечнік або торба ад @yn_handmade мае сваю індывідуальнасць.

@tvaja_broshka

Брошкі, аздобы і іншыя прыемнасці з эпаксіднай смалы ад @tvaja_broshka дададуць адметнасці ў ваш штодзённы вобраз.

@vartaby

Завушніцы-цвічкі ад майстэрні VARTA нагадаюць вам і людзям вакол пра тое, якая мова ў беларусаў родная.

@dianakiseleva.by

Дыяна Кісялёва прымае заказы на string art работы, асновай якіх з’яўляецца розная драўніна: дуб, бук, ясень, бяроза.

@alesya.valoshka

Неглюбскі ўзор гарлячкі ад майсрыхі Алесі нагадвае такія родныя нам абрысы літарак Ў.

@kerunak

Спецыяльна да Міжнароднага дня роднай мовы ў @kerunak намаляваліся на драўляных значках самыя знакамітыя і неардынарныя літаркі беларускага алфавіту: Ў НЕСКЛАДОВАЕ, ДЖ і ДЗ.

bakhuny.by

Паштоўка “Ў нескладаная” ад мастака Сяргея Хамічука і майстэрні паштовак “Бахуны”.

@luch.official

Сёлета завод “Луч” выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы, якую раскупілі за адзін дзень. Стваральнікі натхняліся творчасцю і почыркам беларускіх пісьменьнікаў Янкі БрыляМаксіма Танка і Петруся Броўкі.

@markformelle

Гэтыя шкарпэткі дазваляюць вызначыць беларуса ў любой кампаніі.

(С) ALOVAK

Leave a Reply