Каб прадставіць творчасць беларускіх майстроў-керамістаў, мы абралі самую цёплую тэму – керамічныя кубкі для гарбаты ды філіжанкі для кавы, якія ствараюць атмасферу дома і ўтульнасці, дзе б вы ні знаходзіліся.
Кераміка ручной работы – каштоўны падарунак, бо праца з глінай – гэта дужа працаёмісты працэс: лепка, “разьба па гліне” ці роспіс, два абпалы і вялікі працэнт браку. Але вырабы, якія атрымліваюцца ў выніку, – гэта сапраўдныя цуды! Каштоўны ўзор ручной працы, сагрэты цяплом вашай любові, – вось сакрэт ідэальнага падарунка!
Заклікаем вас зайсці ў профіль да кожнага майстра, каб ацаніць майстэрства і разнастайнасць прац нашых керамістаў, а часцей – керамістак, бо ў іх можна сустрэць шмат розных цікавостак: керамічныя ручкі для мэблі, вазы, статуэткі і ўсе віды посуду. Калі мы не згадалі ў падборцы імя вашага ўлюбёнага майстра, дасылайце, калі ласка, спасылку на яго працы ў каментарах!
@artgomel
Парцалянавыя кубкі-анцістрэс аўтарства гомельскага кераміста Канстанціна Шаўцова:
@eto.ceramics
Кубкі з носікамі ад керамісткі з Гродна Веранікі Гайдэль:
@artmarkov_minsk
Вольга стварае кераміку ручной лепкі пад брэндам АРТМАРКОВЬ:
@glinka_by
Кававы набор ад Вольгі – доктара, якая закахалася ў кераміку.
@ceramicmay
Дызайнерскія кубкі з калекцыі Blin Queen ( B.Q. ), зробленыя ўручную ад брэнда CeramicMAY:
@gonchar_dimyan
Ганчар Дзім’ян (Дзмітрый Каптур) разам са сваёй вялікай сям’ёй жыве ў вёсцы Магілёўскай вобласці і стварае сучасныя керамічныя вырабы з павагай да беларускіх традыцый:
@gorgona.by
Кубкі з дравеснай серыі ад керамісткі Наталі Gorgona ствараюцца з каменнай масы. Яны шурпатыя навобмацак, бо не пакрыты палівай. І сапраўды падобныя на драўляныя!
@daria_mandzik
Керамістка і ілюстратарка Дар’я Мандзік – аўтарка кубкаў з вядомай цытатай Уладзіміра Караткевіча “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты як камар пасярод варожага мора..”:
@naranovich.ceramics
Фактурныя кубкі ад студыі керамікі Сяргея і Валерыі Нарановіч:
@piuceramics
Лаканічныя кубкі з белай гліны ад майстэрні PIU:
@travymary
Стваральніца майстэрні “Травы-Мары” Кацярына Жызнеўская прапануе аўтарскія “прыродныя” кубкі:
@ugrinovich.olga
Кубак з роспісам з калекцыі “Шыпшына” ад мастачкі і керамістккі Вольгі Угрыновіч:
@veronika.stakhno
Керамістка Вераніка Стахно, інтэрв’ю з якой можна пачытаць на нашым сайце, стварае такія яркія кубкі-мухаморчыкі:
@oleg_borichevskii
Алег Барычэўскі вось ужо больш за 20 гадоў ператварае гліну ў посуд. Мы абралі для сваёй падборкі чайны набор з калекцыі “Ландшафты”:
@poraceramics
Эфектныя чорна-серабрыстыя кубкі ад праекту Poraceramics:
@anushamazovka
Гэты кубак ад керамісткі Ганны Мазоўка падпісчыца ў Інстаграме апісала так: “бруснічная паляна пад сінім небам”:
@liaplionka_by
@pumpkins.by
Ганчарная майстэрня Мурыных Pumpkin з Гродна стварае вытанчаныя кубкі з элементамі пазалоты:
@rudzenika
Дасканалыя па форме і пяшчотныя па колерах – кубкі ад мастачкі-керамісткі Таццяны Рудзеня:
@sagesse_ceramique
У гэтага яркага кубка з адбіткам папараці ад керамісткі Таццяны незвычайная гісторыя: ён быў зроблены ў Мінску, а набыла яго фуд-фатографка з Курска Сусанна Аверчанка і зрабіла такі чароўны здымак:
@smuha_ceramics
Аўтарка керамічнага брэнду “Смуга”, Маша Лапіцкая, апісвае свае вырабы так: “Кераміка з таямнічай беларускай душой”. На фота – эспрэса-кубачкі з рожкамі замест ручак:
Керамічная майстэрня “Свет керамікі” стварае такія парцалянавыя кубкі з валошкамі:
@tanyapryanig
Кубкі, пакрытыя высокатэмпературнай палівай, ад мастачкі і выкладчыцы Тані Пранік:
@tkhlopkova_ceramics
Кубкі, якія стварае керамістка з Мінску Таня Хлапкова, вылучаюцца незвычайным фантазійным роспісам:
@tromzaceramics
Керамічны праект TROMZA вядомы сваёй чорнай керамікай дрывянога абпалу:
@zna4ok_ceramics
Аўтарскія кубкі ад юрысткі-керамісткі Ірыны Козікавай, у дзявоцтве Знак, з цытатамі яе вядомага брата:
@keramistika
Малачоныя кубкі з адбіткамі летніх траў ад праекта “Керамістыка”
@klub_masterov
Распісныя кубкі з птушкамі ад майстэрні “Клуб майстроў”:
@milky.soup
Міла, аўтарка керамічнага брэнду “Малочны суп” , стварыла гэты незвычайны “Сумны” кубак:
@matesha_ceramica
Кубкі-эмалькі ад педагога па кераміцы і керамісткі Вікторыі Мацеша:
@moonceramic
Ілюстрацыі да керамічных кубкаў ад вядомага беларускага праекта Moonceramic стварыла @lipupu_art:
@greydogpottery
@speu.zyamli.store
Кремічная майстэрня з паэтычнай назвай “Спеў зямлі” стварае такія кубкі:
@tanyauryutina
Аўтарка гэтых незвычайных кубкаў – керамістка Таццяна Уруціна:
@utki_uu
Напэўна, самая незвычайная назва з нашай падборкі ў керамічнага брэнду “Утки растопят лёд”. Ягоная аўтарка стварае такія пяшчотныя кубкі:
(с) ALOVAK