Новы рэцэпт ад біёлага Ірыны Агейчык – хатняя маска з ягад сваімі рукамі.
Текст: Ірына Агейчык
Ілюстрацыя: Дар’я Уласава
Лета працягвае радаваць нас сваімі дарамі! Чаму б не паспрабаваць свежыя ягады, садавіну і зеляніну прымяніць не толькі па іх прамым прызначэнні? Сёння раскажу пра ягадную маску для твару. Ягады і садавіна – выдатны эксфаліант, бо ўтрымліваюць фруктовыя кіслоты. Гэтыя мяккія кіслоты дапамагаюць выдаліць мёртвыя клеткі скуры з яе паверхні. Як толькі гэтыя клеткі будуць выдаленыя, ваша скура пачне ззяць, а крэм пасля працэдуры будзе працаваць лепш.
Гэта цікава
Эксфаліанты – рэчывы, якія чысцяць павярхоўны слой скуры ад мёртвых клетак з дапамогай лушччэння, не парушаючы цэласнасці скурнага покрыва і не пакідаючы механічных слядоў.
Рэцэпт
- 1/2 ст. свежых ягад (напрыклад, клубніцы, маліны);
- 1 ст.л. пятрушкі;
- 1 ч.л. мёду.
Разамніце ягады ў маленькай місцы з дапамогай відэльца.
Дробна нарэжце пятрушку і дадайце яе ў ягады.
Умяшайце мёд.
Калі ў вас ёсць пад рукой ёгурт, дадайце сталовую лыжку і яго.
Шчодра нанясіце маску на твар. У вас ёсць 15 хвілін: уладкуйцеся зручней і раслабцеся, пакуль маска за вамі даглядае.
Беражліва змыйце маску цёплай вадой. Нанясіце крэм для ўвільгатнення скуры.
Адчуваеце розніцу?
P.S .: Будзьце ўважлівымі да сабе і сваёй рэакцыі. Садавіну і мёд розныя людзі могуць пераносіць па-рознаму. Калі ў вас ёсць алергія на які-небудзь з кампанентаў маскі, адмоўцеся ад яе выкарыстання.