приправа своими руками картинка

Акварэльныя рэцэпты: прыправа сваімі рукамі

Усе мы прывыклі выкарыстоўваць духмяныя травы на кухні. Але ці ўмеем мы правільна гэта рабіць, не кідаючы іх у «кіпячыя» рондалі? Бо высокія тэмпературы часта амаль цалкам мяняюць смак вострых прапраў і робяць іх актыўныя рэчывы бескарыснымі. І на гэты выпадак у нас ёсць рашэнне! Аўтарская прыправа сваімі рукамі: духмяная і карысная.

Тэкст: Іріна Агейчык
Фота: Дар’я Уласова

Каб атрымаць ад раслін карысць па максімуму, мы можам лёгка дадаць іх да солі, перцу, падсалоджвальнікаў, прыпраў, насення і зерня, якія выкарыстоўваем пастаянна. Давайце прыгатуем сваю зялёную духмяную сумесь самі.

Нам спатрэбіцца:

  • 1/2 шклянкі ільнянога насення,
  • 2 ч.л. сушаных кветак настуркі,
  • 1 ч.л. сушанага насення салеры (тут будзьце вольнымі, калі не знойдзеце насення, можна выкарыстоўваць сушаныя карняплоды або сцябліны),
  • 1 ч.л. сушанай пятрушкі,
  • 2 ч.л. сушанага лісця маліны,
  • 2 ч.л. парашка з сушанай цыбулі (падыдуць і цыбуліны, і сцябліны),
  • 1 ч.л. сушанага чабора,
  • 1/2 шклянкі гімалайскі солі (калі яе ў вас няма, вазьміце марскую, яна сапраўды больш карысна класічнай паваранай).

настурция акварелью картинка

Працэс

Усе інгрэдыенты трэба перамалоць у блэндары да патрэбнай кансістэнцыі.

Далей проста раскладзіце па чыстых шкляных слоічках і захоўвайце ў сухім прахалодным месцы.

Выкарыстоўвайце гатовую сумесь як фінальны штрых для асноўных страў, гародніны і яек.


Смачна есці!

Іншыя рэцэпты з праекта “Акварэльныя рэцэпты” шукайце тут – http://alovakmag.by/be/tag/akvarelnyya-retsepty

Leave a Reply