Новогодняя елка своими руками

Альтэрнатыўныя навагоднія елкі сваімі рукамі – 8 ідэй

Пакуль неабыякавыя да прыроды людзі спрачаюцца, што больш экалагічна – ставіць жывую або пластыкавую елку, ALOVAK дзеліцца ідэямі альтэрнатыўных святочных дрэў.

Фота: Аляксандр Кладаў
Дэкор: Юлія Плавінская
Месца здымкі: Studio67

 1

Елка з будаўнічага вугалка

ад архітэктара і дызайнера Вадзіма Пракопчыка

Новогодняя елка своими руками

“Ідэя нарадзілася ў далёкія 90-я, калі новыя тэхналогіі ў аздабленні інтэр’ераў прынеслі ў наш край алюмініевы вугалок з перфарацыяй. Жаданне зрабіць “вечную ялінку” і пагуляць у гульню “усё наадварот”, – дзе жывое замяняецца нежывым, – і было асноўным матывам канцэпту. Ялінка, якая звычайна з жывога дрэва, замяняецца на нежывы метал, шышкі – на падвесы з сістэмы Knauf, іголачки, што асыпаліся – на болцікі і гаечкі, якімі мацуюцца галінкі да ствала. База – падстаўка для ялінкі, –  якая звычайна металічная – наадварот з дрэва. Менавіта такія ялінкі можна і трэба ставіць для нядбайных будаўнікоў, “дзякуючы” якім аб’екты не паспелі здаць да Новага году”.

2

Елка з трохкутнай рамы

ад часопіса ALOVAK

Новогодняя елка своими руками

Тры драўляныя планкі, ільняная тканіна, цвікі – вось асноўныя “будаўнічыя” матэрыялы для такой елкі. Рабіць яе трэба згодна з прынцыпам падрамніка для карціны: тканіна, яна ж палатно, нацягваецца пры дапамозе мэблевага стэплера ці маленькіх цвічкоў.

Упрыгожваць елку дапамагала майстэрня BAGO.

3

Елка-палічка з кардону

ад архітэктараў Таццяны Кескевіч і Яўгена Ляшука

Новогодняя елка своими руками

Каб зрабіць такую елку, вам спатрэбяцца: кардон, клей, макетны нож.

Для асновы елкі трэба склеіць некалькі пластоў гафракардону. Пасля поўнага высыхання клею прарэжце ў аснове адтуліны трохкутнай альбо іншай формы. У адтуліны, якія атрымаліся, устаўце і прыклейце суадноснай формы скрыначкі без дна, папярэдне абклееўшы іх знутры шчыльнай каляровай паперай. Заклейце кожную адтуліну з адваротнага боку елкі паперай таго ж колеру, што і ўнутраныя грані скрыначак.

Упрыгожваць елку дапамагалі размаляваныя акрылавымі фарбамі цацкі з гафракардону ад архітэктаркі Таццяны Несцеравай.

4

Елка з кардону

ад Юліі Плавінскай

Новогодняя елка своими руками

Да Новага года засталося некалькі дзён, а ў вас усё яшчэ няма елкі? Не праблема! Такую елачку з кардону вы зможаце змайстраваць і ўпрыгожыць усяго за адну гадзіну. Усё, што вам спатрэбіцца, – гэта кардон і нажніцы (макетны нож) і ўпрыгожанні паводле густу.

Нашу елку з кардону ўпрыгожылі вязаныя сняжынкі і эка-цацкі, а кампанію ёй склалі эка-ялінкі з моху ад фларыстычнага праекта Katariosflowers і падарункі, запакаваныя мастачкай Таццянай Хлапковай.

10 ідэй для елачных упрыгожанняў, якія можна зрабіць сваімі рукамі –  шукайце тут.

5

Елка ў прабірках

ад архітэктаркі Таццяны Несцеравай

Новогодняя елка своими руками

Для рэалізацыі гэтай ідэі вам спатрэбяцца яловыя галінкі, фларыстычныя пластыкавыя прабіркі і дэкаратыўны скотч. Каб елка як мага больш часу ўпрыгожвала ваш дом, не забывайцеся падліваць ваду ў прабіркі. Пры жаданні вы можаце выкарыстоўваць галінкі ад штучнай елкі.

Кампанію нашай елцы склалі цудоўныя мішкі, створаныя Юляй Прашковіч.

6

Елка на бутэльку

ад часопіса ALOVAK і майстэрні BAGO

Новогодняя елка своими руками

Прыбраць бутэльку шампанскага можна, надзеўшы на яе паліто-ёлку. Для гэтага спатрэбяцца цвёрды шчыльны фетр і самыя разнастайныя ўпрыгожанні. Добра на такой невялікай ялінцы будуць глядзецца гузікі і пацеры рознай велічыні.

7

Майка-елка

ад ALOVAK

Новогодняя елка своими руками

А чаму б не насіць елку на сабе? 🙂 Мы намалявалі на белай майцы елку фарбамі па тканіне, загадзя выразаўшы елку з самаклейнай плёнкі і наклаўшы трафарэт на майку. Фарбу больш зручна наносіць губкай ці невялікім валікам. Не забудзьце падкласці паперу ці плёнку ўнутр майкі, каб фарба не адпячатвалася на адваротным баку. Пасля таго, як фарба падсохне, здыміце трафарэт і прапрасуйце елачку гарачым прасам (для замацавання фарбы). Засталося толькі ўпрыгожыць нашу елку. Мы выкарыстоўвалі для гэтага невялікія пластмасавыя елачныя шары.

Няхай свята будзе там, дзе вы!

8

Елка-канструктар

ад архітэктаркі Таццяны Несцеравай

Новогодняя елка своими руками
Фота: Кацярына Буто

Галінкі такой елкі выконваюць ролю паліц, на якіх захоўваюцца цацкі, дэталі дзіцячага канструктара, настольныя гульні. Для вырабу елкі спатрэбяцца кардон, разак, металічная лінейка, клей ПВА, пэндзаль для клею. Кардон рэжам на палосы патрэбнай шырыні і даўжыні (залежыць ад вашага жадання і даступнага аб’ёму матэрыялу), робім прарэзы ў дэталях для збору канструкцыі, для трываласці некаторыя элементы склейваем паміж сабой.

***

А якую елку ставіце вы?

(с) ALOVAK

1 Comment

  1. […] былі зроблены таленавітымі майстрамі спецыяльна для фотасесіі з альтэрнатыўнымі навагоднімі ялінкамі, арганізаванай анлайн-часопісам ALOVAK. Глядзіце, […]

Leave a Reply