Паштоўкі сваімі рукамі

Каманда нашага часопіса вельмі прачула ставіцца да друкаваных паштовак, да паштовых адзнак, штампаў і марак. Думка пра тое, што нашы паштоўкі могуць падбадзёрыць таго, каму цяпер не вельмі весела, ­– натхняе дасылаць іх зноў і зноў. 

Паштоўкі можна набываць, а можна ствараць сваімі рукамі, як гэта робіць дызайнерка Тацяна Сіняўская.

Прынцыпы стварэння самаробных паштовак, якімі кіруецца Тацяна, можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.

1) Проста намаляваць

Самы просты спосаб стварыць прыгожае пасланне – гэта намаляваць нешта непасрэдна ў лісце. Таццяна для гэтага складвае напалам звычайны аркуш паперы А4 і звычайна спачатку робіць малюнак, а потым дадае да яго тэкст. Але можна зрабіць і наадварот – ўключыць малюнак па тэксту ліста, ці намаляваць нешта ў самым канцы. Гэта можа быць ілюстраванае пажаданне, выява таго, што любіць адрасат, нешта з звычайнага жыцця, і нават комікс.

Пагартайце галерэю, каб убачыць яшчэ больш прыкладаў намаляваных Тацянай паштовак:

This slideshow requires JavaScript.

Калі папера тонкая, і маркеры (фламастары, брашпэны), якімі вы малявалі, прасвечваюць на другі бок, то на ім можна стварыць яшчэ адзін малюнак. Паглядзіце, як з гэтым справілася мастачка:

2) Выразаць

Дапамогуць у стварэнні асаблівай паштоўкі макетны нож і нажніцы. Можна выразаць нешта па краі аркуша, зрабіць 3d-паштоўку, ці нават выкарыстаць прыёмы выцінанкі – традыцыйнага беларускага дэкаратыўнага мастацтва.

3) Скрынка ўнутры

Вось яшчэ цікавы спосаб –  можна зрабіць папяровую скрынку ўнутры паштоўкі. А ўжо у гэтую скрынку ўкладваць усё, што заўгодна.  Для Аланы Гебрэмарыям Тацяна стварыла вясёлку з пажаданнямі, для Расціслава Сцефановіча ­– котак, якія яму падабаюцца, для Міхаіла Ефімовіча – любімых сабак. І ўсё гэта зроблена на падставе адзінага прынцыпу.

 

 

Прынцып вырабу такой скрынкі можна зразумець па наступных фота:

Схема скрыначкі

Стварайце паштоўкі, дасылайце тым, каму цяпер гэта патрэбна, і натхняйце сваім прыкладам рабіць тое самае і іншых!

(с) ALOVAK

Leave a Reply