Гэты кастрычнік стаўся для творчай супольнасці часопіса ALOVAK адметным. Мы запусцілі чэлендж, у межах якога трэба было штодзень у кастрычніку ствараць работу ў любой творчай тэхніцы на тэму дня. Гэта было 31 слова – і больш за 1000 работ у выніку!
Тут мы пакажам самыя яркія работы актыўных удзельнікаў чэленджа #аловакастрычнік, каб вы маглі пабачыць, як кожны мастак ці майстар прыняў гэты выклік і выявіў сябе і тую тэму, якая была заяўленая. Такая творчая свабода, разнастайнасць і актыўнасць удзельнікаў нас натхняе на тое, каб зрабіць #аловакастрычнік штогадовай традыцыяй. А што мяркуеце вы?
Мастачка Ганна Ляшкевіч усе свае работы падпісала сама.
Мастачка Ала Маліноўская ўдзельнічала адразу ў двух чэленджах – #inktober і #аловакастрычнік, і яшчэ абмежавала сябе выключна тэмай школы і авальным фарматам чорна-белых малюнкаў з акварэльным фонам.
Мастачка Дар’я Пастухова не абмяжоўвала сябе ні матывамі, ні тэхнікамі. Усе яе работы розныя, не падобныя адна на адну.
Украінская мастачка Анастасія Раманава стварыла цэлую гісторыю пра жучка Жужыка.
Відэографка Таша Мурзэнштольц стварыла 16адметных відэаролікаў на тэмы #аловакастрычніку.
А мастак Іван Дубовік ужо больш за 300 дзён таму паставіў сабе ўласны чэлендж – ілюстраваць па адным беларускім слове на дзень. І далучыўся да #аловакастрычніку таксама!
Мастачка Анастасія Вінярская абрала для ўвасаблення тэмаў чэленджу стылістыку арнуво.
Мастачка @kiselmarusel_art малявала для #аловакастрычнік кожны дзень і напісала ў сваім блогу, што гэта стала для яе асалодай!
Мастачка Maryna Kawakita пераехала з Магілёва ў Японію і таксама прыняла ўдзел у чэленджы.
Майстрыха выцінанкі Алеся не прапусціла ніводнага дня!
Папяровыя калажы ад мастачкі Насці Стрэж.
А мастачка Ганна Цеплякова вырашыла ілюстраваць словы з чэленджу адразу на трох мовах: беларускай, ангельскай і вугорскай!
Мастачка Юлія Астрэйка ў сваёй творчасці натхнялася зоркамі-знічкамі.
Майстрыха выцінанкі Лізавета Чырвонцава таксама прыняла ўдзел у чэледжы.
Ілюстратарка Ганна малявала яркія работы на тэмы чэленджу.
А вось яшчэ работы ў тэхніцы выцінанка ад Таццяны Мічнюк, якая ўдзельнічала ў чэленджы #катстрычнік, некаторыя словы якога супадалі са словамі #аловакастрычнік.
А гэта ўсё малюнкі крэйдавымі алоўкамі ад art_bricks_rocknroll.
А вось гэта мінімальстычныя ў плане тэхнікі работы пяра mastak_prastak.
Дзіцячая творчая студыя “Залаты птах” удзельнічала ў чэленджы з малюнкамі сваіх выхаванцаў.
А Людміла Баглей для #аловакастрычніка абрала просты аловак і кола як асноўную кампазіцыйную форму.
А коцікі з паштовак Валерыі Раманавай штодзень нас віталі ў інстаграмных гісторыях.
Майстрыца вышыўкі Вольга Кандрацькова ўдзельнічала ў чэленджы са сваімі вышыўкамі і фотаздымкамі.
Мастачка Ганна Гудзель дзялілася з падпісчыкамі сваімі яркімі акварэльнымі ілюстрацыямі.
Мастачка Святлана ўвесь месяц спалучала словы двух кастрычніцкіх чэленджаў, а часам нават выдавала па 2 ілюстрацыі на дзень!
Выцінанка майстра Віталя Назарэвіча.
Словы ў чэленджы былі такія, што змаглі паўдзельнічаць не толькі мастакі-ілюстратары. Вось, да прыкладу, работы дызайнеркі ўпрыгожанняў jezhinka на тэму лісце, дом і валошка.
Работы ў розных тэхніках ад Надзеі Партыкі.
А майстрыца Алёна вышывала словы з #аловакастрычнік.
Графічныя работы marymary1058 пра дождж, млын і бусла.
Пазнавальны стыль у работ мастачкі Анастасіі.
А гэта малюнкі мастачкі пад псеўданімам Velmi Pryhoža.
А гэта каліграфічныя работы Мілы Раманавай.
Мастачка Анастасія Іванова паўдзельнічала ў чэленджы сваімі асеннімі ілюстрацыямі.
І гэта толькі маленькая частка з 1000 работ, якія стварылі мастакі, ілюстратары, керамісты, дызайнеры, ювеліры, швачкі, выцінаншчыкі, фатографы ды іншыя майстры. Шчыра дзякуем усім удзельнікам!
(C) ALOVAK