Майстры. ALOVAK #3

Гарбузы і кветкі, лён і воўна, кераміка і палімерная гліна… Восеньскі фотадзень у новай лакацыі атрымаўся яскравым (дзякуючы сонейку!) і па-дамашняму ўтульным. Мы кінулі выклік самі сабе і адных толькі сервіровак сталовай зоны зрабілі больш за 10! А колькі яшчэ прыгожага ад таленавітых беларускіх майстроў было знята – хутчэй знаёмцеся з імі і гартайце новы нумар часопіса-каталога.

Пагартаць “Майстры. ALOVAK” #3

У новым нумары вы пазнаёміцеся бліжэй з майстрамі:

✨@le.napp са стылёвымі воданепранікальнымі прынтаванымі плэйсматамі і іншым тэкстылем
✨@tangerine_mood і яе вязаныя пруткамі шалі
✨@sashaborscheva разам з батанічнымі люстэркамі і ўпрыгожаннямі
✨@mayafactory.by і дамашні тэкстыль, які яна распісвае і афарбоўвае ўручную
✨@travymary і яе натхнёная прыродай кераміка
✨@rafa_crafta са сваімі ручнымі птушкамі і валошкамі з фаамірану
✨@hannasavanovich і яе атмасферны фларыстычны дэкор

Стаць удзельнікам фотадня і трапіць у часопіс-каталог

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у супольнай здымцы вырабаў ручной работы ад беларускіх майстроў і атрымаць прыгожы візуал для прасоўвання свайго крафтавага брэнда! Падрабязнасці – тут.

(с) ALOVAK

Leave a Reply