Можна верыць ці не верыць тэстам, але калі ставіцца да іх як да цікавай забаўкі, можна паглядзець на сабе з боку, вынайшоўшы раней невядомае пра сябе. У нашым тэсце няма пытанняў, на якія загадзя дадзены варыянты адказаў з магчымасцю падліку балаў. Мы прапаноўваем вам абстрагавацца ад штодзённасці і пафантазіраваць. Упэўнены, што вам будзе цікава правесці гэты тэст у кампаніі сяброў і знаёмых.
Тэкст, ілюстрацыі: Ірына Бельская
Ці вы ведалі?
Слова “тэст” у перакладзе з латыні значыць “гліняны сасуд, гаршчок, гладыш”. Гэтыя сасуды выкарыстоўвалі алхімікі падчас правядзення доследаў па пераўтварэнні невысакародных металаў у золата і срэбра.
Заданне
Правіла: думаць нядоўга, адказваць адразу.
- Уявіце сабе два астравы.
- На першым востраве ўявіце жывёлу. Якая яна? Распавядзіце, якія якасці вам у ёй да спадобы, а якія не. Лепш апісваць якасці ўнутраныя (характар, звычкі), чым вонкавыя (афарбоўка, колер вачэй і інш.).
- Зараз уявіце жывёлу на другім востраве і распавядзіце пра яе. Што яна робіць, які мае характар?
Падрабязна ўявілі? тады чытайце ніжэй, што гэта азначае.
Інтэрпрэтацыя
- Першая жывёла вызначае таго, кім вы хочаце выглядаць ў вачах іншых людзей.
- Другая жывёла – кім вы з’яўляецеся насамрэч.
Ваша ўяўленне пра сябе гарманічнае з думкай пра вас людзей з наваколля, калі абедзве жывёлы падобныя паміж сабой. Калі жывёлы розныя, варта задумацца і прааналізаваць, хто вы насамрэч і ці не граеце не сваю ролю…