Творчы слоўнік: кераміка

Супольна з моўным праектам “Пакрысе” і майстрамі ў розных галінах творчасці ALOVAK працягвае рубрыку “Творчы слоўнік”. Тут мы публікуем тэматычныя слоўнічкі прафесійных выразаў і тэрмінаў, каб творчыя людзі самых розных заняткаў маглі браць іх на ўзбраенне, ужываць у сваім маўленні ці ў допісах у сацыяльных сетках.

У новым выпуску – тэрміны керамікі і ганчарства. Дзякуем за дапамогу ў падборы прафесійных тэрмінаў керамісткам Вользе Жарнасек і Вользе Сямашка.

Кераміка: слоўнік тэрмінаў

Керамі́ст/ка – керамист/ка
Ганча́р – гончар
Ганча́рня – гончарная мастерская

Матэрыялы кераміста

Глі́на (чырво́ная, бе́лая, чо́рная, шэ́рая, каляро́вая) – глина (красная, белая, чёрная, серая, цветная)
Гліня́ная маса – глиняная масса
Каме́нная ма́са – каменная масса
Шамо́т – шамот
Фармо́вачная маса – формовочная масса
Гіпс – гипс
Даме́шак – примесь 
Валю́шка – валюшка
Камя́к – комок
Пласт – пласт
Абва́ра – раствор для обвара
Анго́б – ангоб
Палі́ва – глазурь 
Шлі́кер – шликер
Біскві́т – бисквит
Чарапо́к – черепок

Віды керамікі 

Тэрако́та – терракота
Фая́нс – фаянс
Маёліка – майолика
Парцаля́на, фарфо́р – фарфор
Паліва́ная кера́міка – глазурованная керамика
Гартава́ная кера́міка – обварная керамика
Чорнаглянцава́ная кера́міка – чёрнолощёная керамика
Чорназады́мленая кера́міка  – чёрнодымлёная керамика

Інструменты кераміста

Ганча́рны круг – гончарный круг
Му́фельная пе́чка – муфельная печка
Го́ран – горн
Ану́чка – тряпка
Грабе́ньчык – гребень
Зрэ́зка, падразанка – срезка
Кача́лка – скалка
Прако́лка – проколка
Пэ́ндзаль – кисть
Пятля́ – петля
Стэк – стек
Турнэ́тка – турнетка
Шы́наль, шна́лік – нож для точения поверхности (цикля)
Гі́псавыя фо́рмы – гипсовые формы
Гіпсамадэ́льны стано́к – гипсомодельный станок
Гу́мкі для фіксава́ння гі́псавых фо́рмаў – резинки фиксации гипсовых форм

Працэс працы з глінай

Выле́жванне – вылеживание
Разміна́нне – разминание
Ручна́я ле́пка – ручная лепка
Тэ́хніка кальцаво́га нале́пу  – жгутовая техника лепки
Тэ́хніка спіра́льна-сту́жкавага нале́пу – техника спиральной лепки из жгутов
Фармо́ўка – формовка
Выця́гванне бако́ў пасу́дзіны – вытягивание стенок сосуда
Тачэ́нне вы́рабаў – точение изделий
Цэнтрава́нне – центровка
Ліццё – литьё
Акуна́нне – окунание
Вашчэ́нне – вощение
Гартава́нне – обвар
Глянцава́нне – лощение
Дымле́нне – дымление
Малачэ́нне – молочение
Мармурава́нне – мраморизация
Паліва́нне – глазурование
Размалёўка – роспись
Разьба́ – резьба
Сграфі́та – сграффито
Фляндро́ўка – фляндровка
Су́шка – сушка
Раско́ліна – трещина

Абпа́л – обжиг

Уты́льны – утильный (первый обжиг)
Палі́ты – политой (второй обжиг с глазурями)
Дрывяны́ – дровяной
Высокатэмперату́рны – высокотемпературный
Нізкатэмперату́рны – низкотемпературный
Каэфіцые́нт тэмперату́рнага пашырэ́ння (КТП) – коэффициент температурного расширения (КТР)

Вырабы з гліны

Вы́раб – изделие
По́суд – посуда
Ка́фля – керамическая плитка, изразец
Цэ́гла – кирпич
Дахо́ўка – черепица
Акары́на – окарина
Свісцёлка/свісту́лька – свистулька
Ца́цка – игрушка
Буке́тнік – ваза
Статуэ́тка – статуэтка

 

Посуд

Але́йніца – сосуд для подсолнечного масла
Ба́бачнік – высокая форма для выпечки с желобками на стенках
Бікла́жка – фляжка
Гарла́ч, глады́ш – кринка
Гаршчо́к/гаршо́к – горшок
Гляк – горшок с узким горлышком
Збан – кувшин с носиком и ручкой
Імбры́чак – заварник
Ке́ліх – бокал
Кілі́шак – рюмка с ножкой
Ку́бак – кружка объёмом 200-300 мл
Ку́фаль – пивная кружка
Лату́шка – форма для запекания и тушения
Макі́тра, мако́тра – горшок для растирания мака
Ма́сленіца – маслёнка
Мі́ска – миска
На́крыўка – крышка
Пасу́дзіна – сосуд
Патэ́льня – сковорода
Ро́ндаль – кастрюля
Ры́нка – трёхногая сковорода
Сальні́ца – солонка
Слой, сло́ік – пузатый горшок с крышкой
Спары́ш – сдвоенные горшки с ручкой
Спо́дак – блюдце
Тале́рка – тарелка
Філіжа́нка – маленькая чашка для кофе
Цадзі́лка, друшля́к – дуршлаг
Цу́карніца – сахарница
Ча́йнік, і́мбрык – чайник
Ча́рка – рюмка

Часткі посуду 

Бакі́ – стенки
Беражо́к – каёмочка
Ве́нчык – венчик 
Ву́сце – устье
Ву́шка, ру́чка – ручка
Го́рла – горло
Дзю́бка – носик
До́нца – дно

Упрыгожанні 

Бранзале́т – браслет
Бро́шка – брошь
Завушні́цы – серьги
Кара́лі – ожерелье
Куло́н – кулон
Падве́ска – подвеск
Па́церкі – бусы, бусины
Пярсцёнак – кольцо, перстень
Чо́кер – чокер

Прыказкі і прымаўкі пра ганчароў і посуд

Гаршчок на гліну мяняць
Хто ў гліне, той не згіне
Ганчар гаршкі лепіць, а ў чарапках ежу варыць
Ганчар у чарапку есці варыць, а шавец у атопках ходзіць
Да пары збан ваду носіць, ручка абарвецца, збан паб’ецца

(c) ALOVAK

1 Comment

  1. Дзякуй вялікі за цудоўную ідэю і не менш цудоўную рэалізацыю.
    Але не знайшлі ў слоўнічку перакладу слоў “насечки” і “техника выминания”. Дзякуй!

Leave a Reply