Беларускія календары на 2023 год

2022 год блізіцца да заканчэння, сабралі для вас розныя творчыя календары на 2023 год, якія сёлета падрыхтавалі беларускія мастакі і дызайнеры. Прагледзьце нашу падборку календароў на 2023 год і выберыце нешта для сябе і сваіх блізкіх!

“Лёгкая мова” – адрыўны каляндар-слоўнік на 2023 год

Гэта штодзённы адрыўны каляндарык, на кожнай старонцы – яскравая карцінка, слова на беларускай мове, пераклад на расейскую і прыклад ужывання. Сёлета, акрамя абсалютна новых і самабытных беларускіх словаў, фразеалагізмаў, прымавак і цытатаў, распрацоўшчыкі дадалі і хуткамоўкі! Каляндар можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну.

Зрабіць перадзамову можна, запоўніўшы фому па спасылцы ў шапцы профілю @lohkaja_mova.

Каляндар 2023 “Беларусь – гэта святое” 

Каляндар на 2023 год “Беларусь – гэта святое” з малюнкамі Паўла Севярынца можна набыць у краме @kroplia.by. Кожны месяц вы знойдзеце ў ім актуальныя цытаты, аўтарскія ілюстрацыі вядомых беларускіх храмаў, а таксама каляндарную сетку.

Фармат А4, глянцавая папера, ёсць дзірачка для падвешвання.

“Наш каляндар” на 2023 год

З 2015 года гэты насценны каляндар быў традыцыйным падарункам на Каляды для многіх беларусаў. І сёлета ён зноў выйшаў з малюнкамі Дар’і Мандзік і словамі на кожны дзень. Студзень, напрыклад, прысвечаны сузор’ям і фазам месяца.

Набыць беларускі каляндар можна ў краме @cudounia і knihi.by.

Насценны каляндар 2023 “Пад зорным небам Беларусі”

Фотаздымкі з неверагоднымі краявідамі Беларусі ад беларускага фатографа і астранома Віктара Малышчыца, з апісаннем мясцовасці і са словамі надзеі са Святога Пісання – гэта беларускі каляндар “Пад зорным небам Беларусі”. Незвычайны фармат календара (20 на 25 см) дазволіць змясціць яго ў самым кампактным месцы; але дзякуючы вялікім лічбам вы ўсё зможаце разгледзець здалёк. У календары пазначаныя асноўныя рэлігійныя і дзяржаўныя святы. Набыць можна ў краме @kroplia.by.

Каляндар на 2023 год ад Ліліі Бусаравай

Каляндар з малюнкамі Ліліі Бусаравай @liliya_busarova не пакіне абыякавымі тых, хто адчувае цеплыню вясковых даляглядаў і вечаровых сямейных пасядзелак. Ён стане цудоўным падарункам для вас і вашых блізкіх на Каляды, Новы год або зімовыя дні народзінаў. 

Каляндар можна набыць на @wilma.knihi, @kniganosha.by@kniger.byminsk ці заглянуць у кнігарню @lohvinau.by і @ragna.by.

Каляндар на 2023 год з фотаздымкамі Паўла Ганчара

Чорна-белы каляндар фотамастака Паўла Ганчара @pavielhancar пасуе да любога, нават самага строгага, інтэр’ера дома ці офіса. Але будзе штомесяц выпраменьваць для вас цяпло дзіцячых усмешак, беларускіх святкаванняў, гарачыню летніх дзён на рацэ або халадок сняжынак у роце. Дакументальныя фотаздымкі Паўла вучаць нас з удзячначцю прымаць тое, што адбываецца вакол, кожны дзень жыцця.

Каляндар можна набыць на @wilma.knihi, @kniganosha.by@kniger.byminsk ці заглянуць у кнігарню @lohvinau.by і @ragna.by.

“Страчаны Менск” – каляндар на 2023 год з замалёўкамі Марыі Каралёвай

Цудоўны каляндар з акварэлямі мастачкі Марыі Каралёвай @maryjkamam, малюнкі якой вы можаце памятаць з календара “Менск: горад і Сонца” на 2022 год і альбома “Вандроўкі-размалёўкі”, гэтым разам правядзе вас вуліцамі старога Менска, якімі мы самі ўжо не здолеем прайсці. На кожным разгароце календара – помнікі страчанай спадчыны горада і кароткае апісанне іх гісторыі. На ніжняй палове – зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.

Аформіць пакупку можна на сайце выдавецтва @tn.by ці ў краме @shafa_gallery.

“Кожны твой дзень” – адрыўны каляндар на 2023 год

Настольны адрыўны каляндар “Кожны твой дзень” дапаможа знайсці дарогу да сябе, падсвяціць вашы жаданні і падбадзёрыць на новыя дасягненні. Ён створаны для таго, каб кожны дзень дарыць вам радасць, натхняць і падтрымліваць. А яшчэ гэта супер-ідэя падарунка, які будзе актуальны цэлы год!

На сённяшні дзень каляндар можна купіць на беларускай, русейскай і ангельскай мовах на @yearee.by.

“Беларускае народнае адзенне” – каляндар на 2023

Каляндар на 2023 год з малюнкамі народных строяў мастачкі Вікторыі Багдановіч. У вас ёсць шанец кожны месяц вывучаць адметнасці беларускага народнага касцюма, атрымоўваючы асалоду праз хараство фактуры, колераў і арнаментаў. Мастачка адлюстравала іх у сваіх сшытках падчас экспедыцыі па Палессі і іншых мясцінах Беларусі. Чым гэта карысна і цікава? А хаця б тым, што, закахаўшыся ў беларускі народны строй, Кандзінскі вынайшаў… абстрактны жывапіс!

Набыць каляндар можна ў выдавецтве @tn.by.

Каляндар каталіцкіх традыцый “Пакліканыя да святасці” 2023

Насценны каляндар каталіцкіх традыцый, прысвечаны каталіцкім святым. У ім вы знойдзеце выявы святых, сфатаграфаваныя ў розных касцёлах нашай Бацькаўшчыны, і кароткія апісанні іх жыцця, а таксама некалькі вядомых беларускіх абразоў Маці Божай. Адместнасць календара – невялічкія абразікі з малітвамі да святых. Можна разрэзаць заднюю вокладку па пункцірных лініях – і атрымаецца восем абразікаў, якія заўсёды можна ўзяць з сабой. Каляндарная сетка ўключае ў сябе ўсе каталіцкія святы і ўрачыстасці на 2023 год, асноўныя праваслаўныя і дзяржаўныя святы, літургічнае чытанне з Евангелля на кожны дзень, апісанне каталіцкіх традыцый на кожны месяц, абазначэнне колерам літургічнага перыяду. Набыць каляндар можна на @kroplia.by.

“Харугва гонару” – беларускі каляндар на 2023 год

Гэта каляндар са славутымі дзеячамі беларускай зямлі: Еўфрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, вялікім князем Вітаўтам, гетманам літоўскім Канстанцінам Астрожскім ды іншымі выбітнымі асобамі беларускай гісторыі. Набыць каляндар можна на сайце imagopress.

“Песня пра зубра” – каляндар на 2023 год

Каляндар, прымеркаваны да 500-годдзя з выдання паэмы “Песня пра зубра” з ілюстрацыямі, гравюрамі, выявамі аўтарства розных мастакоў, прысвечаных асобе Гусоўскага і ягонай легендарнай паэме, якія дазволяць прачуць веліч даўніны. Буйная каляндарная сетка дапаможа зручна планаваць справы і не забывацца на важныя даты.

Выданне плануецца на студзень 2023 году: адкрытая перадзамова ў выдавецтве @tn.by.

“Беларускія пісьменнікі” – каляндар на 2023 год

Каляндар прысвечаны беларускім пісьменнікам, сярод якіх ёсць Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Ян Баршчэўскі ды іншыя. Каляндар зроблены ў вінтажным стылі і будзе напамінам і натхненнем для прачытання твораў беларускіх аўтараў. Набыць каляндар можна на сайце imagopress.

Настольны каляндар 2023 “На Беларусі Бог жыве”

У настольным календары на 2023 год вы знойдзеце прыгожыя беларускія краявіды, а таксама выявы гістарычных помнікаў і святыняў, такіх як Будслаў, Гервяты, Сынкавічы, замак у Міры… Такую прыгажосць хочацца заўсёды мець перад вачыма на сваім працоўным стале, каб сярод штодзённых спраў спыняцца позіркам на нечым светлым, прыгожым, лёгкім. Пачатак тыдня: з нядзелі. На кожнай старонцы пазначаныя асноўныя каталіцкія, праваслаўныя і дзяржаўныя святы. А з адваротнага боку каляндарная сетка на ўвесь 2023 год, дзе спецыяльнымі колерамі пазначаныя каталіцкія святы. Набыць каляндар можна на @kroplia.by.

Каляндар “Родны край 2023”

Менскае выдавецтва “Беларусь” выпусціла беларускі адрыўны каляндар “Родны край” на 2023 год. Наклад календара 4000 асобнікаў. Склаў яго Аляксандр Дылейка.

На яго старонках:

– юбілейныя даты славутых беларусаў 
– традыцыйныя абрады
– унікальныя прыродныя аб’екты
– рэцэпты народнай медыцыны
– стравы тутэйшай кухні
– вершы класікаў беларускай паэзіі

Набыць каляндар можна на  @ragna.by.

Нішто не вечна, акрамя вечнага календара!

Вечны каляндар нездарма так называецца: ён будзе служыць свайму ўладальніку столькі, колькі той пажадае. Каляндар ніколі не зламаецца, не парвецца і не скончыцца.

Звярніце ўвагу на выраб ад @spool.studio, які добра ўпісваецца ў сучасныя інтэр’еры.

(C) ALOVAK

Раскажыце сябрам

Отправить ответ

Пакіньце першы каментар!

Leave a Reply

  Падпісацца  
Паведаміць пра