ALOVAK на фэсце “Салатавая варона”

Сябры, запрашаем вас на адкрытае інтэрв’ю з ілюстратаркай і аніматаркай Воляй Кузьміч, якое правядзе наш галоўны рэдактар Кацярына Буто на фэсце Салатавая варона! 🤗

?
Вы дакладна знаёмыя з працамі Волі Кузьміч – паштоўкі і сувеніры з яе эмацыйнымі малюнкамі прадаюцца ў самых вядомых крамах падарункаў Мінска.🎁 Ілюстрацыі Волі можна сустрэць і ў кнігах, і ў мабільных дадатках, і нават на ўпакоўках партугальскага цукру. Яе анімацыйныя ролікі і графіку замаўляюць буйныя камерцыйныя брэнды накшталт McDonalds i Nestle, экалагічныя ініцыятывы і нават муніцыпалітэты гарадоў Швецыі.
?
Наша гераіня – прыклад таго, як чалавек з адукацыяй матэматыка можа атрымаць больш за 30 перамог на фестывалях рэкламы і творчасці. 🏆 Даведаемся ў мастачкі, як яна да гэтага прыйшла!
?
❗Вы можаце прыняць удзел у інтэрв’ю на самім фэсце, а таксама загадзя даслаць свае пытанні на адрас рэдакцыі alovakmag@gmail.com – самыя цікавыя мы абавязкова зададзім Волі!

?
⏺Час – 15.00.
?
⏺Дзе: фотостудыя “Матрешка”, Куйбышава 22
?
⏺Білеты на фэст (ад 5 руб.) можна набыць на сайце cardsi.by.

Leave a Reply