Елачныя цацкі з вінных коркаў

Прапануем не выкідваць наступным разам пасля святаў коркі з-пад віна і шампанскага – тыя, якія зробленыя з сапраўднага коркавага дрэва. Такія коркі могуць стаць выдатным матэрыялам для творчасці. Толькі зірніце, якія цацкі з іх можна зрабіць.

Елачныя цацкі рабілі: Таццяна Хлапкова, Кацярына Буто

Фота: Вадзім Буто

Як канструктар

Каб зрабіць цацкі з вінных коркаў, трэба акуратна распілаваць вінныя коркі папярок на роўныя часткі. Атрыманыя кружкі можна адшліфаваць наждачнай паперай, пасля чаго склеіць паміж сабой суперклеем і перацягнуць вяровачкай (для надзейнасці яе таксама можна прыклеіць). Такія цацкі можна размаляваць акрылавымі фарбамі на воднай аснове, папярэдне развёўшы іх вадой.

Коркі ў выглядзе чагосьці

А яшчэ вы можаце проста размаляваць коркі ў выглядзе чалавечкаў. Мацаванне можна зрабіць з дапамогай шпількі: акуратна ўторкніце яе ў корак, а праз пяцельку працягніце нітачку або леску. А як вам нашы алоўкі, выразаныя з коркаў? Дарэчы, корак выдатна рэжацца звычайным канцылярскім нажом.

Творчы патэнцыял коркаў бязмежны. Здаецца, што з іх можна зрабіць усё, што пажадаеце. Не бойцеся эксперыментаваць і падключаць дадатковыя матэрыялы – гузікі, дрот, бісер, вяровачкі, як гэта зрабіла майстрыца Таццяна Хлапкова.

(c) ALOVAK

Leave a Reply