Ялінка для ялінкі

Тэкстыльная цацка на елку сваімі рукамі – шыем і  любуемся!

Ідэя і выкананне: Таццяна Сіняўская @tatcianacheslavauna

Вам спатрэбяцца:

  • тканіна (у мяне фарбаваны самастойна лён),
  • ніткі мулінэ,
  • пацеркі дыям. 5мм,
  • ільняны матузок,
  •  палова палачкі цынамону.

Працэс

Робім выкрайку  для ялінкі і выразаем 4 кавалкі тканіны – па 2 для кожнага боку ялінкі. Важна, каб верхавіна ялінкі ў выкрайцы была з вуглом 90 градусаў – гэта патрэбна, каб махра выбіралася роўна і проста, каб ялінка была страйнейшая. Сшываем паловы для кожнага боку, прасуем шоў.

Вышываем немудрагелісты малюначак – акурат ён закрые ўтвораны шоў.

Рыхтуем аснову з матузком і цынамонам, закладаем яе між 2-мя бакамі ялінкі. Сшываем вываратным бокам унутр.

Пасля з’яднання паловак між сабой выбіраем махру, у пакінутую загадзя дзірачку набіваем файбертэк, зашываем.

І усё. Нават шкада, што так хутка 🙂

Leave a Reply