Выйшаў першы нумар часопіса-каталога “Майстры. ALOVAK”!

Напрыканцы вясны прайшоў пілотны #фотадзень_ад_ALOVAK – супольная здымка вырабаў ручной работы ад майстроў і дызайнераў. І ўжо ў працэсе падрыхтоўкі чацвёртага фотадня зразумелі, што прысвяціць такой прыгажосці ўсяго толькі допіс у інстаграме – мізэрна мала! Так нарадзілася ідэя выдаваць часопіс-каталог, у якім мы будзем збіраць адметных беларускіх творцаў – удзельнікаў фотадня.

Пагартаць “Майстры. ALOVAK” #1

У першым нумары вы пазнаёміцеся бліжэй з майстрамі:

Стаць удзельнікам фотадня і трапіць у часопіс-каталог

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у супольнай здымцы вырабаў ручной работы ад беларускіх майстроў і атрымаць прыгожы візуал для прасоўвання свайго крафтавага брэнда! Падрабязнасці – тут.

Сачыце за інстаграмам @alovakmag, каб не прапусціць абвестку пра новы фотадзень, ці пакіньце сваю заяўку ўжо цяпер.

(с) ALOVAK

Leave a Reply