СВАІМІ РУКАМІ #1 Юля Прашковіч

Гераіня першага выпуска падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” – мастачка Юля Прашковіч, якая стварае кранальных мядзведзікаў-тэддзі і іх сяброў. Гаварыць мы будзем пра тое, як Юліна хобі ператварылася ў працу, колькі мядзведзікаў трэба прадаць у месяц для асабістага шчасця, чаму можа быць карысна дазволіць сабе пасці ў творчы крызіс. Юля падрабязна раскажа, у якіх міжнародных выставах можа паўдзельнічаць майстар-тэддзіст. І пра шмат што іншае.

Слухайце гэты выпуск на нашым сайце, а таксама на самых папулярных платформах для падкастаў, напрыклад:

Знаёмцеся, гэта Юля і яе сябры (вырабамі язык не паварочваецца назваць):

(с) ALOVAK

5 Comments

  1. Касенька, вялікі дзякуй за такі цікавы падкаст! Вельмі спадабалася слухаць. Чакаю працягу пра керамістаў ці ганчароў :)!

    1. Дзякуй! Абавязкова будуць і керамісты 🙂

  2. Вельмі спадабалася! Дзякуй! Прыемна чуць і Кацю і Юлю,як быццам забраліся разам за кубачкам кавы:)

    1. Як я рада, што ёсць такое адчуванне ад праслухоўвання! Дзякуй!

  3. Як цікава!! Дзякуй)

Leave a Reply