Гэты выпуск атрымаўся незвычайным. Мы будзем размаўляць з яго гераіняй, хэнд-мэйд дызайнеркай Вольгай Бычковай (Брэсцкая Ш. у Інстаграме) не толькі пра творчасць, якая становіцца працай, але і пра тое, як такая праца можа расчараваць, загнаць у крызіс. Будзем аналізаваць і разбірацца – што пайшло не так, чаго не хапіла, ці можна было нешта памяняць ці зрабіць інакш. Ці з’яўляецца гісторыя Вольгі натхняльнай? Мая гераіня неаднойчы мне казала, што не, і што параіць навічкам ёй няма чаго. Тым не менш на працягу нашай шчырай размовы дала не адну карысную параду. А ўжо колькі важных для сябе высноў я зрабіла. Але лепш паслухайце самі.
Дзе паслухаць?
Слухайце гэты выпуск на нашым сайце, а таксама на самых папулярных платформах для падкастаў, напрыклад:
Фота на вокладцы і іншыя тут – Максім Сарычаў
Воля вышывае крыжыкам вялікія батанічныя дызайны на сумках, на замову. Яе ведаюць у Інстаграме як Брэсцкую_Ш.. Я доўгі час думала, што Брэст – родны горад Волі. Аказалася, не, яна жыве ў Мінску, у які пераехала калісьці з вёскі Асіповіцкага раёна. Неяк побач з домам, у якім жыве, Воля ўбачыла шыльду “Брэсцкая Ш.” – брэсцкая шаша – так і нарадзіўся нікнейм.
Воля займаецца вышыўкай усё жыццё. Прыкладна з 10-11 год. Даставаць схемы ў вёсцы было цяжка, карысталася тымі, якія былі дасяжныя ў падпісных выданнях.
Воля магла толькі марыць, што вышыўка сумак стане сур’ёзнай працай, якая зможа забяспечыць жыццё. Пачала яна з таго, што арганізавала сабе дома працоўнае месца, зручнае для вышыўкі. Але зразумела, што гэта ёй не падыходзіць, і знайшла сабе майстэрню (спойлер – у канцы выпуска вы даведаецеся, як яна змагла сабе такое дазволіць).
Якія мэты ставіла перад сабой Воля, калі вырашыла зрабіць вышыўку сваёй працай? Яна прызнаецца, што перш за ўсё ў яе было жаданне паспрабаваць ці зможа яна зарабляць гэтым нейкія грошы, знаходзіць кліентаў, якім гэта патрэбна.
Воля: “У мяне атрымалася шмат гадоў займацца любімай справай нават у вельмі складаных умовах.”
Пакідайце свае каментары на падкаст у Castbox, Apple падкастах, на нашым сайце ці ў інстаграме. Калі ласка, не саромейцеся пакідаць добрыя водгукі падкасту – вам не складана, а для падкаста гэта вельмі важна.
Каб не прапусціць новыя выпускі – падпісвайцеся на Сваімі рукамі ў любой мабільнай праграме, з дапамогай якой вы слухаеце падкасты.
.(с) ALOVAK