Гераіня 7 выпуска – мастачка-керамістка, стваральніца мінскай керамічнай майстэрні-студыі “Залеплю” Таня Рудзеня. У 2020 годзе, перад пачаткам пандэміі і ўсіх наступных крызісаў, якія нас чакалі наперадзе, Таня пераехала ва ўласную майстэрню ў Паўночным завулку. Гэта быў складаны перыяд, але яна дала рады і здолела запусціць рухавік, дзякуючы якому кераміка “Рудзеніка” і цяпер працягвае цешыць беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Мы пагаварылі з Таняй пра гэта, пра яе творчы шлях, а таксама пра тое, як заставацца ў бадзёрым і працоўным настроі ў наш няпросты час.
Сфатаграфавала Таню спецыяльна для падкасту СВАІМІ РУКАМІ Алена Драздова.
Дзе паслухаць?
Слухайце гэты выпуск на нашым сайце, а таксама на самых папулярных платформах для падкастаў, напрыклад:
Таня мае класічную мастацкую адукацыю: пасля Глебаўкі – мастацкага каледжу імя Глебава ў Мінску – скончыла беларускую Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (“вырабы з керамікі”).
На апошніх курсах вучобы ў Акадэміі Таня сышла ў акадэмічны адпачынак, бо ў яе нарадзілася першая дачка, і мацярынства зацягнула. Праз год Таня аднавіла вучобу, атрымала дыплом, але кераміку ўсё ж на той момант пакінула. Як яна да яе вярнулася і здолела зрабіць так, каб любімая справа магла пракарміць – даведаецеся з падкасту.
Яшчэ больш прыгожых фота ад Алены Драздовай з майстэрні Тані Рудзені:
(с) ALOVAK