Творчы слоўнік: вязанне па-беларуску

Супольна з моўным праектам “Пакрысе” і майстрамі ў розных галінах творчасці ALOVAK распачынае новую рубрыку – “Творчы слоўнік”. Тут мы будзем публікаваць тэматычныя слоўнічкі прафесійных выразаў і тэрмінаў, каб творчыя людзі самых розных заняткаў маглі браць іх на ўзбраенне, ужываць у сваім маўленні ці ў допісах у сацыяльных сетках.

А пачнем мы з вязання.

Ілюстрацыі: Вікторыя, блог “Віка піша”
Прафесійныя тэрміны: Алена Нерпіна,Таццяна Гарбачова
Этнаграфічныя падказкі: Настасся Глушко

Вельмі часта ў майстроў узнікае пытанне: а як па-беларуску будзе “крючок” ці “спицы”, “лицо” ці “изнанка”? Як правільна: прадзіва, пража ці ніткі? У гэтым тэматычным слоўнічку мы сабралі самыя ўжываныя вязальніцамі словы з нашымі моўнымі рэкамендацыямі, заснаванымі на слоўніках і жывым маўленні майстрыц. Калі ў вас ёсць свае прапановы і досвед у вязанні, дадавайце іх у каментарах.

Інструменты і матэрыялы для вязання

Шыдэ́лак – крючок
Пруткі́ – спицы
Іго́лка – игла
Клубо́к – клубок
Та́лька (маток) – моток ниток
Бабі́на – бобина
Лічы́льнік шэ́рагаў – счетчик рядов
Маркіро́вачнае ко́лца – маркировочное кольцо
Сантыметро́вая сту́жка – сантиметровая лента

Ніткі

Ні́ткі – нитки, пряжа
Склад ні́так – состав ниток, пряжи
Пра́дзіва – прядиво, материал для прядения
Кашмі́равыя (кашмі́р) – кашемировые (кашемир)
Махе́равыя (махе́р) – мохеровые (мохер)
Баваўня́ныя (баво́ўна) – хлопковые, хлопчатобумажные (хлопок)
Ваўня́ныя (во́ўна) – шерстяные (шерсть)
Паўваўня́ныя (паўво́ўна) – полушерстяные (полушерсть)
Су́месевыя – смесовые
Акры́лавыя – акриловые
Вярблю́джыя – верблюжьи
Мерыно́савыя – мериносовые
Аве́чыя – овечьи

Асноўныя тэрміны вязання

Во́чка – петля
На́кід – накид
Шэ́раг – ряд
Дуга́ во́чка – дуга петли
Дапамо́жная ні́тка – вспомогательная нить
Дапамо́жны пруто́к – вспомогательная спица
Набра́ць 1 во́чка, 2, 3, 4 во́чкі, 5 і г.д. во́чак – набрать 1 петлю, 2, 3, 4 петли, 5 и т.д. петель
Закры́ць во́чкі – закрыть петли
Засу́нуць ні́тку – заправить нить
Замыка́ць у ко́ла – замыкать в круг
Ко́лавае вяза́нне – круговое вязание
Аднабако́вае/двухбако́вае вяза́нне – одностороннее/двустороннее вязание
Во́чкавы слупо́к – петельный столбик
Во́чка падрэ́зу – петля подреза
Шчы́льнасць вяза́ння – плотность вязания
Папяро́чнае вяза́нне – поперечное вязание
Паваро́тны шэ́раг – поворотный ряд
Пра́вая/ле́вая пало́ва пе́рада – правая/левая полочки переда
Абвя́зка гарлаві́ны – обвязка горловины
Пла́нка – планка
Даба́ўка – прибавка
Адба́ўка – убавка
Рапо́рт – раппорт
Гу́мка – резинка
Ро́ўны / зубча́сты край – ровный / зубчатый край
Таўшчы́ня ні́ткі – толщина нити
Вяза́ць у пяць ніто́ў / у два ніты́ – вязать в пять ниток / в две нитки
Узо́р – схема узора, образец
Скаро́чаны шэ́раг – укороченный ряд
Цэ́льнавя́заныя вы́рабы – цельновязанное изделие

 

Вязанне пруткамі

Пруткі́ (шкарпэ́тачныя, ко́лавыя, разды́мныя) – спицы (носочные, круговые, разъемные)
Во́нкавае во́чка – лицевая петля
Вы́варатнае во́чка – изнаночная петля
Беражко́вае во́чка – кромочная петля
Скрыжава́нае во́чка – скрещенная петля
Во́нкавая / вы́варатная ро́ўнядзь – лицевая / изнаночная гладь
Во́чка пабе́гла – петля поехала
Пярэ́дняя / за́дняя сце́нка во́чка – передняя/задняя стенка петли
Праця́жка – протяжка
Мярэ́жысты ўзо́р прутка́мі – ажурный узор спицами
Рэлье́фны ўзо́р прутка́мі – рельефный узор спицами
Жака́рдавы ўзо́р прутка́мі – жаккардовый узор спицами
Ху́стачнае вяза́нне – платочная вязка
Панчо́шнае вяза́нне – чулочное вязание
Жгуты́, ко́сы, ро́мбы, пе́рлінкі, мала́нкі, ша́шачкі, ле́свічкі, шы́шачкі, лі́сцікі, блы́танка – папулярныя ўзоры 

Вязанне шыдэлкам

Паве́транае во́чка – воздушная петля
Ко́лца амігуру́мі – кольцо амигуруми
Во́чка пад’ёму – петля подъема
Слупо́к – столбик
Паўслупо́к – полустолбик
Злуча́льны слупо́к – соединительный столбик
Слупо́к з на́кідам / без на́кіду – столбик с накидом/без накида
Ланцужо́к – цепочка
Хва́лі, луска́, ша́хматка, гусі́ныя ла́пкі, бухма́тыя слупкі́, фесто́ны  

Папулярныя віды вязаных вырабаў

Камізэ́лька – жилет
Кардыга́н – кардиган
Швэ́дар – свитер
Пуло́вер – пуловер
Ко́фта – кофта
Жаке́т – жакет
Ху́стка – платок
Снуд – снуд
Шаль (м.р.) – шаль (ж.р.)
Ша́лік – шарф
Ша́пка – шапка
Шкарпэ́ткі – носки
Ге́тры – гетры
Сурвэ́тка – салфетка
Дыва́н / дывано́к – ковёр/коврик
Ко́шык – корзинка
Ца́цка – игрушка

Часткі вязанага адзення

Каўне́р – воротник
Гарлаві́на – горловина
Лі́нія рэгла́ну – регланная линия
Про́йма – пройма
Рукаво́, рука́ў – рукав
Спі́нка – спинка
Пе́рад – перед
Кішэ́ня – карман
Ге́стка – кокетка
Манжэ́та (ж.р.) – манжет (м.р.)
Ака́т рукава́ – окат рукава
Халя́ва шкарпэ́ткі – паголёнок носка
Пя́тка / мысо́к / клін ступака́ – пятка / мысок / клин стопы

Меркі

Глыбіня́ ша́пкі – глубина шапки
Даўжыня́ спі́нкі, рукі́, рукава́, ступака́ – длина спины, руки, рукава, ступни
Ахо́п та́ліі, грудзе́й, сцёгнаў – обхват талии, груди, бёдер
Ахо́п галавы́, шы́і, прыдало́ння – обхват головы, шеи, запястья
Ахо́п лы́ткі, шчы́калаткі, пад’ёму – обхват икры, лодыжки, подъёма
Шырыня́ спі́ны, пе́раду – ширина спины / переда

Калі нейкія важныя тэрміны мы абмінулі сваёй увагай, пішыце іх у каментарах – мы знойдзем беларускія адпаведнікі і дадамо ў артыкул.

(с) ALOVAK

2 Comments

  1. Дзякуй за такі падрабязны слоўнік! Абавязкова буду карыстацца, калі буду паказваць свае вырабы ў блогу. Дарэчы, я б змяніла націск у слове “накід” на літару І, бо мы накІдваем нітку, таму, як па-мойму, лагічна казаць і накІд.

    1. Дзякуй за водгук! Каментар ад моўнага праекта “Пакрысе”: “У націсках няма праверачных слоў, беглы націск ва ўсходнеславянскіх мовах – гэта норма”.

Leave a Reply