Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
Home>

адзенне

“Што люблю, тое й раблю” – гутарка з аўтаркай маркі KANVA Настай Васючэнка

Наста Васючэнка – фэшн-дызайнерка з Мінска, заснавальніца брэнда KANVA, якая спалучае этна-культурныя матывы з сучаснымі тэндэнцыямі ў модзе. За яе …

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
Хачу падзяліцца з вамі чымс Хачу падзяліцца з вамі чымсьці вельмі для мяне важным. Зімовыя святы скончыліся, і я вяртаюся ў працоўны рытм. Але ў мяне засталося неапублікаваным гэтае відэа — і мне вельмі хочацца паказаць вам важную частку майго сённяшняга жыцця: працэс і вынік маёй працы як прадметнай фатографкі.

У ім спалучаецца ўсё, што я люблю: вырабы ручной работы як аб’ект здымкі, візуальны складнік, які для мяне заўжды быў важны, і знаёмства з таленавітымі беларускімі майстрамі.

Вялікі дзякуй Алене @solomagreen за магчымасць фатаграфаваць такую прыгажосць, і Ганначцы @hannasavanovich — за дапамогу і здымкі бэкстэйджа 🤍

Ці адгукаецца вам мая эстэтыка? ✨📸
#фатаграфія #прадметнаяздымка #саломка

Music: Welcome To The Fire,  Willyecho (from Audiio)
Сябры, запрашаю вас зноў мяняцца творчымі падарункамі! Давайце знойдзем хвілінку, каб загадаць сваё жаданне і дапамагчы здзейсніцца іншаму 💫 У мінулым годзе было неймаверна  прыемна бачыць, як вы дарылі адно аднаму радасць. Хай і сёлета шчаслівых стане больш!

Правілы простыя:

💫 У каментарах пішыце, што хацелі б атрымаць з ручной работы ад беларускіх творцаў.

💫 У гэтым жа каментары адзначайце, што можаце падарыць у адказ — штосьці, зробленае вамі або іншымі беларускімі майстрамі.

Больш падрабязныя правілы і прыклады — у картках 👆

ВАЖНА:
🌟 Не забывайцеся адказваць на каментары публічна, каб было бачна, што жаданне будзе выканана.
🌟  А дамаўляцеся пра перадачу падарункаў ужо ў прываце.
🌟 Можна пакідаць некалькі каментароў (па правілах).

Будзе цудоўна, калі падзеліцеся допісам — няхай больш творчых жаданняў знойдзе сваіх выканаўцаў! 💫
Я ўсё яшчэ не веру, што здолела гэта зрабіць! Гэты кастрычнік стаў для мяне сапраўды плённым і вельмі насычаным месяцам. Я сама не разумею, як атрымалася зрабіць столькі фота 🙈 Некаторыя здымкі выходзілі лёгка і хутка — проста бралася за тэму і адразу бачыла кадр. А над іншымі даводзілася доўга працаваць: шукаць ідэю, рэквізіт, ствараць кампазіцыю, выбіраць святло.

Былі дні, калі я рабіла адразу некалькі фота наперад. І гэта было па-рознаму: часам цяжка, а часам вельмі ратавала — бо так я магла вызваліць сабе час на іншыя справы.

Лёгкім гэты месяц дакладна не быў! Я ж не проста ўдзельнічала — я яшчэ і ладзіла чэлендж: публікавала тэмы, сачыла за ўдзельнікамі, выбірала работы дня, рабіла агляды. Але, нягледзячы на стомленасць, я пачувалася неверагодна натхнёнай.

Я на ўласным досведзе адчула ўсё тое, пра што распавядала ў тым самым ры‌лзе пра карысць творчых чэленджаў:  новыя ідэі, адчуванне руху наперад, падтрымка супольнасці,  роста ахопаў, шмат работ у выніку. 

Ці буду я ладзіць і ўдзельнічаць у #аловакастрычнік зноў?
Так! Дакладна!

Бо гэты месяц стаў кропкай росту для мяне — як для творчага чалавека і як для фатографкі. І я ўжо ведаю: наступны кастрычнік будзе яшчэ цікавейшым.
Ну нарэшце! Вынікі #аловакастрычнік2025 🤩

Вялікі дзякуй кожнаму, хто далучыўся да чэленджа! За падтрымку, за ваш запал і за тое, што на працягу ўсяго месяца вы натхнялі не толькі сябе, але і іншых удзельнікаў.

Гэта былі 31 насычаныя, творчыя і вельмі жывыя дні! Я ведаю па сабе, што часам было няпростa — знайсці час, сілы, настрой, каб нешта намаляваць або сфатаграфаваць. Але менавіта таму вашыя работы і ваша настойлівасць — яшчэ больш каштоўныя.

Дарэчы, выбіраць працы для фінальнага рылза было сапраўдным выпрабаваннем 🙈. Моцных, душэўных і яркіх работ было значна больш, чым магло змясціцца ў выніках. Таму з вынікамі я крыху затрымалася. Затое як быццам наноў перажыла атмасферу месяца! Спадзяюся, вытаксама яе адчуеце 💛

Дзякуй вам яшчэ раз за тое, што зрабілі #аловакастрычнік такім асаблівым. Да новых творчых прыгод!
Сапраўды, навошта ўдзельнічаць у чэленджах? Я назбірала са свайго досведу ажно 10 прычын і расказваю пра іх у відэа. А як з матывацыяй у вас? Што штурхае ўдзельнічаць у #аловакастрычнік ці іншых чэленджах?  Напішыце таксама, чаму, наадварот, не ўдзельнічаеце? 
#аловакастрычнік2025 #чэлендж #кастрычнік #творчасць
Сябры, беларускі творчы чэл Сябры, беларускі творчы чэлендж #аловакастрычнік ладзіцца ў 3 раз! Запрашаю вас далучацца і пражыць гэты месяц гэтак  адметна і натхняльна!

Сутнасць чэленджу ў тым, каб штодзень у кастрычніку маляваць, фатаграфаваць, выразаць, ляпіць, вязаць, вышываць ці нешта вырабляць на зададзеную тэму са  спісу (на другім слайдзе).

Памятайце, што гэта не конкурс, і не марафон на выбыванне. Гэта творчы варушняк, у якім усе застаюцца ў плюсе.

Усё вельмі проста:

✅ Стварайце ў кастрычніку работы на прапанаваную са спісу тэму,

✅ Публікуйце іх з назвай тэмы і хэштэгамі #аловакастрычнік і #аловакастрычнік2025 - у допісах ці праз адмысловую форму шаблона ў сторыз - я буду яе публікаваць кожны дзень.

Сачыць за ўдзельнікамі можна будзе праз хэштэгі, шаблоны-сторыз, а таксама падпісаўшыся на іх.

Сябры, далучайцеся да чэленджу - я таксама буду ўдзельнічаць са сваімі фотаздымкамі!

А таксама заклікаю вас падтрымліваць удзельнікаў сваімі падабайкамі і добрымі словамі - гэта вельмі натхняе і дапамагае ♥️

Ну што, хто гатовы ўключыць творчасць на максімум у гэтым кастрычніку? 🤗 Можа, ужо нехта пачаў рыхтавацца? Як вам тэмы сёлетняяга #аловакастрычнік?
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...