Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

кубікі

20.10.2022

Цацкі Мантэсоры ад беларускіх майстроў

Здаецца, кожная маці чула пра педагагічную сістэму, якую стварыла ў першай палове XX стагоддзя італьянская лекарка і педагагіня Марыя Мантэсоры. …

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
Ужо 27 верасня пройдзе наш новы #фотадзень_ад_ALOVAK – набор удзельнікаў на яго ўжо закрыты, але вы можаце запісацца ў ліст чакання на наступны раз. А пакуль хочам пазнаёміць вас яшчэ з адной цудоўнай удзельніцай фотадня, Таццянай @tm__maisternia, якая вядзе сваю ўтульную старонку ў інстаграме, вяжа і шые цацкі, шкарпэткі і іншыя рэчы.
 
Таццяна скончыла мастацкую школу і ўніверсітэт культуры. У яе дыпломе пазначана "мастак рамёстваў", а дыпломнай працай стаў габелен. У інстытуце Таццяна не адразу вызначылася з напрамкам. Спачатку пайшла на кераміку, потым ужо зразумела, што ніткі яна любіць больш, чым гліну. 

У цяперашні час Таццяна больш за ўсё вяжа. Калі-нікалі шые, вышывае. Але ўсё гэта ў вольны ад працы час, хоць яна таксама творчая – Таццяна працуе ў школе выхавацелем групы падоўжанага дня і дадаткова вядзе гурток малявання.

Гартайце карусель, каб пазнаёміцца з Таццянай бліжэй, а таксама паглядзець на фота, якія ў нас атрымаліся ў выніку фотадня ♥️. Як вам?
Хацелі б атрымаць у падарун Хацелі б атрымаць у падарунак такую файную новую кніжку з ілюстрацыямі @liza_liankevich_art? Чытайце допіс да канца!

“Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы ў перакладзе Алены Пятровіч @decuerpoentero выйшла нядаўна ў выдавецтве @papury.bel_new. Такой кнігі яшчэ не было на вашых паліцах! Гэтая кніга – адзін з самых вядомых і папулярных фантастычных дзіцячых твораў польскай літаратуры савецкага часу. Своеасаблівы польскі «Гары Потэр», як часам называюць гэтую кнігу. І хоць раней гэты твор выдаваўся па-руску і нават быў экранізаваны ў 1984 годзе, сёння ў нас пра яго мала хто ведае.

Мастачка Ліза Лянкевіч расказала пра тое, як ішла праца над ілюстрацыямі, якая канцэпцыя ў іх закладзеная і як правільна «глядзець» кнігу – пераходзьце па спасылцы ў профілі, каб даведацца пра “Акадэмію доктара Клякса” больш. А ў каруселі вы знойдзеце некалькі цытат з артыкула.

Разам з @papury.bel_new мы вырашылі падарыць адзін асобнік новай кнігі! 
⠀
Каб атрымаць кнігу “Акадэмія доктара Клякса” у падарунак, трэба:

✔️ Праверыць  падпіску на акаўнты @alovakmag і @papury.bel_new,
✔️ Падзяліцца гэтым допісам з сябрамі і адзначыць нашы акаўнты,
✔️ Паставіць ♥️ допісу і напісаць у каментарах, якую яшчэ кнігу вы б хацелі пачытаць па-беларуску.
⠀
Шчасліўчыка вызначым 22 верасня з дапамогай сэрвісу @lizaonair #lizaonair.
Зычым поспеху!
Сябры, расказваем падрабязнасці пра новы фотадзень 27 верасня!

Ён пройдзе ў новай прыгожай лакацыі пад Мінскам - будзем здымаць вашы вырабы і ў інтэр'еры, і на вуліцы. З восеньскім настроем! 

Гартайце слайды - там сабраныя адказы на асноўныя пытанні, якія ў вас могуць з'явіцца. Звярніце ўвагу, што месцаў засталося толькі 4 – то спяшайцеся забраніраваць ваша! 

Гатовыя запісацца? Стаўце + у каментарах ці пішыце ў дырэкт. І мы дашлём вам фота новай лакацыі і ўсе падрабязнасці ♥️
27 верасня мы плануем правес 27 верасня мы плануем правесці новы фотадзень, і на яго ўжо можна запісвацца! А пакуль хочам пазнаёміць вас з удзельніцай трэцяга #фотадзень_ад_ALOVAK, керамісткай і прадпрымальніцай, стваральніцай @klub_masterov Алесяй Козіч. Алеся абрала варыянт удзелу ў фотадні пад кодавай назвай “Напоўніцу” – і атрымала не толькі здымкі сваіх вырабаў, але і свае патрэты таксама.

Ідэя “Клуба майстроў” прыйшла Алесі гадоў 9 таму, праз некалькі гадоў пасля вучобы ў Акадэміі мастацтваў. У тыя часы ёй даводзілася часта раз'язджаць па майстэрнях яе калег і выкладчыкаў – у горадзе тады не было грамадскіх месцаў, дзе можна было б абпаліць сваю кераміку. І Алеся падумала, калі гэта неабходна ёй, значыць, спатрэбіцца і камусьці яшчэ, хто спрабуе сябе ў кераміцы – а без печкі гэта немагчыма. Алеся падзялілася ідэяй з мужам: ён зрабіў бізнэс-план і сказаў, што гэта нерэнтабельна, але ўсё роўна падтрымаў жонку :) З таго часу сям’я Козічаў развівае свой сямейны праект.

Цікава, што калі раней Алеся называла сябе керамісткай, то апошнім часам яна пазіцыянуе сябе прадпрымальніцай. Яна лічыць, гэта адбылося так, таму што ў яе назбіралася дастаткова досведу і ў сферы керамікі, і ў рамесніцтве, і ў выкладчыцкай дзейнасці, і ў маркетынгу – і паўсюль тут без прадпрымальніцтва не абысціся.

Гартайце карусель, каб даведацца, чаму Алеся перастала называць сябе мастачкай, і як станоўча паўплывала на яе праект шматдзетнасць, а таксама каб паглядзець на фота, якія ў нас атрымаліся ў выніку фотадня ♥️.
Пачалася восень, і для многіх дзяцей пачаўся новы навучальны год. Прапануем дапоўніць вашы хатнія бібліятэкі добрай кніжкай з падборкі Кацярыны, аўтаркі кніжнага блога @kniznyja_razmovy. У мінулым годзе такая падборка кніг пра школу і дзіячы сад вам дужа спадабалася - вы падзяліліся ёю са сваімі сябрамі амаль 200 разоў! 🙏 Сёлета мы абнавілі падборку, дадалі ў яе 5 новых кніг – усе яны могуць служыць падтрымкай у  адаптацыі да школы ці дзіцячага садка.

👉 Гартайце карусель - у ёй кнігі, якія можна знайсці ў продажы проста цяпер. А падборку цалкам і падрабязны агляд усіх кніг вы знойдзеце на нашым сайце, спасылка - у профілі.

❓З якімі кнігамі з гэтага спісу знаёмыя вы? А можа вам ёсць чым дапоўніць яго?
Наша нячастая, але такая адметная рубрыка #улюбёныярэчы ў эфіры ✨ Сёння дзелімся з вамі аповедам неймаверна яскравай і творчай асобы, мастачкі з Горадні Алёны Клімавай @estet_huev пра свае ўлюбёныя рэчы ад беларускіх майстроў і дызайнераў. Між іншым, Алёна сама стварае вырабы ручной работы – абавязкова зазірніце ў профіль яе брэнду аздобаў @halubka_na_visni.

На першым здымку Алена ў вышываным строі ад @diana.liska_fashion:

"Матулечка маіх шаноўных строяў. Менавіта ў яе пяшчотных руках нараджаецца хараство традыцыйнага адзення, кожны процяг, кожны радок, кожны гузік – усё зроблена з павагай да традыцыі, нашай спадчыны. Вельмі ганаруся, што маю строі аўтарства гэтай феі".

Наступныя #улюбёныярэчы Алены разглядвайце ў каруселі і пішыце, якая рэч вам прыйшлася даспадобы: 1-10?
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.