• Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”
  • Новы год
Home > літара Ў

21.02.2023

Вырабы з сімвалам роднай мовы – з літарай Ў

У дзень роднай мовы сабралі для вас падборку вырабаў беларускіх майстроў, прысвечаных сімвалу роднай мовы – літары Ў. 21 лютага …

Instagram


Пагутарылі са стваральніца
Пагутарылі са стваральніцай маладога, але ўжо паспяховага ювелірнага брэнду @belaruskicry Сашай Курковай пра адкрыццё бізнэсу ў Грузіі, спецыфіку працы ювелірнага майстра, паспяховыя калабарацыі, актыўны рост, рэбрэндынг і мару пераназваць Belaruskicry у “Беларускі рай”.

Гэта была вельмі цёплая гутарка ва ўтульным офісе “Беларускага краю” ў Тбілісі, дзе Саша шчыра і па-беларуску, не саромеючыся ўласнае трасянкі, распавядала пра ўлюбёную справу, дружную каманду і планы на будучыню.

Пагартайце карусель, але і абавязкова зайдзіце на сайт, бо ў некалькіх цытатах немагчыма расказаць гісторыю поспеху Сашы Курковай і яе праекта пад чароўнай назвай @belaruskicry.

.

.

.
#творчыялюдзі #alovakmag_герой #беларускіядызайнеры #белорусские_дизайнеры #упрыгожанні #беларусь #серебро


Складана назваць проста вышыўкай работы, якія стварае брытанская мастачка Хелен Уайлд @ovobloom. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, натхнёныя разнастайнасцю прыроднага свету. Хелен удала камбінуе фактуры, матэрыялы і тэхнікі ў сваёй працы – вышыўку і маляванне, паперу і тканіну, ядваб і воўну.  Сваю творчасць сама мастачка называе "стварэннем арганічных сусветаў".

Выпускніца факультэта дэкаратыўнага мастацтва Нотынгемскага Трэнцкага ўніверсітэта, Хелен Уайлд шмат гадоў працавала ў свеце дызайну з вядомымі брытанскімі брэндамі, пакуль не распачала свой самастойны шлях з уласным праектам Ovo Bloom. Мастачка прызнаецца, што ён  стаў для яе сапраўдным захапленнем!

Хелен стварае свае пано калекцыямі, крыніцай натхнення для каторых у свой час станавіліся сады Велікабрытаніі, яе дом у Дэрбішыры, экзатычныя падарожжы, акеанскія пейзажы, архітэктар Джэфры Бава і пісьменніца Агата Крысці. Цікава, што асобная калекцыя ёсць у мастачкі для Etsy. Творы Хелен неаднойчы публікаваліся ў самых вядомых выданнях. Пагартайце і вы карусель з яе працамі і зазірніце ў нашы гісторыі – там мы пакажам дэталі ейных работ.

Падабаецца творчасць Хэлен Уайлд? Пішыце ў каментах нумар фота, якое ўразіла найбольш.

#натхненнеalovak #alovakmag #творчасць #мастацтва #вышыўка #сучаснаемастацтва

Калі мы рыхтавалі рэпартаж
Калі мы рыхтавалі рэпартаж з @expomill і распытвалі ў майстроў пра ўражанні ад удзелу ў кірмашы, мы думалі, што атрымаем розныя, нават палярныя водгукі. Але якім жа было наша здзіўленне, што больш за дзесяць майстроў у адзін голас падзяліліся з намі сваімі пазітыўнымі ўражаннямі, неверагоднай порцыяй творчай энэргіі і цяпла ад камунікацыі паміж майстрамі і пакупнікамі! 

Публікуем усе водгукі на сайце (спасылка ў профілі) разам з фотарэпартажам ад чароўнай @songalphoto. А яшчэ мы запыталіся ва ўдзельнікаў, што б яны параілі майстрам, якія яшчэ ні разу не ўдзельнічалі ў кірмашах, і атрымалі вельмі розныя і каштоўныя парады ад @lykke_toys, @milota_hm_izfetra, @d.ollli, @velmihome, @tanyauryutina, @art_familydavydov, @nataliiaparakhnevich, @sasha.murina, @oleg_borichevskii, @katariosflowers і @rudzenika.

Калі знойдзеце сябе ці свой стэнд на фота, напішыце нам – мы вас адзначым! І абавязкова дзяліцеся сваімі ўласнымі ўражаннямі ад “Чароўнага млына”, калі вы наведвалі яго ў якасці майстра ці пакупніка.


Артур Лапіцкі @arthur_lapitski – беларускі майстар па дрэве, які стварае інтэр'ерныя пано і карціны з дошачак, якія становяцца арт-аб'ектамі ў дамах яго замоўцаў.

У яго творчым шляху было некалькі істотных ўзмахаў крыла. Самы важны – калі жонка і сябар угаварылі завесці акаўнт у інстаграме. Менавіта ўгаварылі, бо ён быў супраць любых сацсетак, лічачы іх бескарыснымі і нават шкоднымі. Але інстаграм справакаваў яго на творчасць: Артуру захацелася больш тварыць, дзяліцца гэтым са светам, і, урэшце, менавіта інстаграм стаў месцам самарэалізацыі Артура.

Другі – сустрэча з Максімам @doskitmv. Сумесная падрыхтоўка да Славянскага Bizarre, першыя заказы, досвед працы на вялікіх і страшных станках. Усё дзякуючы яму.

Трэці – сустрэча з @jenny_dr🥰, яна была першай пакупніцай Артура, усяліла радасць і надзею, згадала ў сваім акаўнце – і панеслася!

Чацвёрты выцякае з трэцяга – замоўца Юліяна і карціна сабакі Балу (у каруселі з сардэчкам). Тады Артуру здавалася, што гэта будзе першая і апошняя праца ў такой тэхніцы, але яна спарадзіла цэлае мноства карцін з гадаванцамі, партрэтамі і мноства абстрактных твораў.

Артур перакананы, што ў жыцці кожнага творчага чалавека ёсць такія ўзмахі крылаў матылька, якія ўздымаюць яго на новы ўзровень.

#alovakmag
#драўляныявырабы #дэкордома #дызайн


Сённяшнюю рубрыку #натхненнеALOVAK прысвячаем унікальнаму беларускаму фатографу, майстру рэпартажнай здымкі Альфрэду Мікусу. На вялікі жаль, ён ужо не пабачыць гэты допіс. Сёлета гэты таленавіты і энэргічны чалавек раптоўна пайшоў з жыцця, яму было ўсяго 57. Сімвалічна, што гэта адбылося ў дзень фатографа, падчас фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які ён так любіў здымаць… 

Альфрэд Мікус родам з Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У прафесійную мастацкую фатаграфію ён прыйшоў у 42 гады. І ўжо праз пяць гадоў стаў уладальнікам самых прэстыжных узнагародаў у гэтай сферы – залатых медалёў FIAP (Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва), UPI (Міжнароднага Саюза Фатографаў) і іншых вядомых сусветных фотасупольнасцяў. 

Аб'ездзіўшы дзясяткі краінаў, ажыццявіўшы мноства фотапраектаў, спадар Мікус вырашыў для сябе, што за цікавымі і ўнікальнымі кадрамі не абавязкова ехаць далёка. Дастаткова глыбей даведацца пра Беларусь — пра яе культуру і традыцыі. Так асноўнай тэмай для здымак у Альфрэда сталі старажытныя абрады, фэсты і святы, якія праводзяцца ў беларускіх вёсках  і мястэчках. 

Спадару Мікусу не падабаліся пастановачныя здымкі: “Я за рэальныя сюжэты. А іх вакол незлічонае мноства. У гэтым пераканаўся яшчэ на пачатку сваёй фатаграфічнай кар'еры, калі з сябрамі-аднадумцамі аб'ездзіў дзясяткі беларускіх рэгіёнаў. Быў прыемна здзіўлены, як шмат у нашай краіне ўнікальных архітэктурных помнікаў — храмаў, закінутых сядзібаў”...

Фатограф лічыў, што турыстам у Беларусі трэба абавязкова паказваць нашы старажытныя абрады, ён лічыў іх “неверагодна каларытнымі”. У прыклад прыводзіў палескія "Ваджэнне куста" і "Перанос свечкі", а таксама Пятроўскі фэст у Любанскім раёне: "Вось што сапраўды трэба папулярызаваць! Усё зроблена ад душы, не для галачкі, а сапраўды для людзей. Такія мерапрыемствы не павінны быць закрытымі дзействамі”.

У каруселі мы сабралі адметныя фота Альфрэда Мікуса з самых розных традыцыйных абрадаў Беларусі. Адабраць усяго 10 было вельмі няпроста! Рэдактарка Кацярына правяла не адну гадзіну, пераглядаючы шматлікія альбомы гэтага таленавітага фатографа ў FB і ВК. 

❓Пішыце ў каментах, якія пачуцці выклікаюць у вас здымкі Альфрэда Мікуса.vian

Знаёмім вас з работамі вядо
Знаёмім вас з работамі вядомай беларускай керамісткі Наталлі Карнеевай @taliya_lisa. Акрамя стварэння керамічных вырабаў, Наталля мае вялікі досвед правядзення заняткаў па кераміцы з дарослымі і дзецьмі, у тым ліку ў межах арт-тэрапіі з людзьмі, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах. 

Сёння Наталля не мае магчымасці займацца любімай справай…  Але ў вас ёсць магчымасць набыць яе вырабы на восеньскім кірмашы @expomill, які сёння распачаў сваю працу ў Палацы мастацтва на Казлова, 3.

Гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы супольнасці, а менавіта керамістцы @rudzenika, якая не толькі абпаліла незавершаныя вырабы сваёй каляжанкі, але і дапамагла аплаціць арэнду майстэрні Наталлі на час яе адсутнасці. Такая падтрымка ад калегаў уражвае і ўсяляе веру, што ўсё магчыма!

Калі будзеце на "Млыне", абавязкова завітайце на стэнд Д9. А калі будзеце публікаваць свае ўражанні ці фота з @expomill, адзначайце @alovakmag, і мы падзелімся найбольш цікавымі рэпартажамі ў нашых гісторыях.


Падпісацца


This error message is only visible to WordPress admins

There has been a problem with your Instagram Feed.

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazine