• Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”
Home > сашэ

22.12.2021

Пахі і водары: ідэі спа-падарункаў ад беларускіх майстроў

Калі вы не ведаеце, што падарыць на Новы год або іншае свята, а прыемнае зрабіць усё адно хочацца, то гэтая …

Instagram


Мы спыталі ў крамах хэндмэй
Мы спыталі ў крамах хэндмэйд-вырабаў, што яны б параілі майстрам для больш паспяховай рэалізацыі тавараў. Нам даслалі шмат карысных парадаў, якія мы аб’ядналі ў 13 ключавых пунктаў. Не забывайцеся: нулявыя продажы пакрысе заб’юць вашу матывацыю і ўвогуле могуць адбіць жаданне тварыць далей. Таму праверце па пунктах, што вы можаце паправіць ці палепшыць, каб ваша супрацоўніцтва з крамамі прыносіла плён. 

👉  Тут артыкул у скароце, а вы абавязкова пачытайце поўную версію артыкула (спасылка ў профілі).

📌 Падрыхтуйце партфоліа таго, што вы гатовыя здаваць у краму – удзяліце ўвагу фотаздымкам вырабаў, не карыстайцеся фоташопам, адразу пазначайце дыяпазон коштаў.

📌 Будзьце канкрэтныя, лаканічныя і паслядоўныя, пішыце ў краму па справе.

📌 Абавязкова азнаёмцеся з канцэпцыяй крамы перад тым, як пісаць ёй.

📌 Падрыхтуйцеся працаваць з крамай у тандэме, каб найбольш эфектыўна прадаваць.

📌 Выпрацоўвайце свой стыль, развівайце нагледжанасць. Абавязкова дбайце пра якасць вырабаў!

📌 Паклапаціцеся пра асартымент, прывозьце ў краму выключна актуальныя вырабы і навінкі, а не рэшткі, ці тое, што не прадалося дзесьці.

📌 Падрыхтуйце памятку адказаў на найбольш частыя пытанні  пра вашыя вырабы.

📌  Рыхтуйцеся да паўтораў найлепшых вырабаў.  Такая рэальнасць камерцыйнага поспеху хэндмэйду. 

📌  Але будзьце гатовыя і да навінак у сваім асартыменце, асабліва калі вы заўважыце зніжэнне цікавасці да вашых вырабаў у крамах.

📌 Вывучайце ўмовы супрацы з крамамі, рабіце для сябе справаздачы, адсочвайце продажы.

📌 Добра прадумайце кошты вашых вырабаў  у краме.

📌 Вызначцеся з выкладкай вырабаў. Не ва ўсіх крамах на гэта можна ўплываць, але прынамсі паразмаўляць пра гэта можна.

📌  Падрыхтуйце ўпакоўку для кожнага выраба.

P.S. Важнае пасляслоўе. Будзьце гатовымі да адмоваў, але заўсёды пытайце, чаму вы атрымалі адмову, прасіце дэталёвы адказ.

✨ ✨ ✨ 
Спадзяемся, гэтыя парады паспрыяюць паспяховым продажам вашых вырабаў у афлайн-крамах! Калі вам ёсць, што дадаць да іх – пішыце ў каментарах і мы дадамо іх на наш сайт.

Стаўце ❤️, калі допіс быў вам карысным, і дзяліцеся ім з вашымі творчымі сябрамі. Давайце папулярызаваць ручную работу разам!

Фота: @cudounia


Фрэдэрык , Алівія, Ханна, Бенджамін, Франчэска, Ёхан, … – так завуць сур’ёзных і адначасова мілых мішак ад @kuskus.toy. У кожнага мядзведзя свая гісторыя і свой характар, а іх адзенне можна здымаць, і папаўняць звярыны гардэроб. Асобная асалода – чытаць назвы колераў матэрыялаў, з якіх пашыты цацкі, у профілі майстрыцы. Арахісавы, малочны, гарчычны, тэракотавы, дымчасты – смачна і атмасферна!

Якога мядзведзя хацелі б набыць сабе? 😏 Пішыце нумар: 1-10?

👉 Падпісвайце свае работы хэштэгам #alovakmag, калі хочаце, каб мы падзяліліся вашымі работамі і іх пабачыла як мага болей аматараў ручной працы.

#творчасць #ручнаяработабеларусь #зробленаўбеларусі #беларускіямайстры #цацкі #мішкі #тэкстыль

Сёння ALOVAK прэзентуе новую р
Сёння ALOVAK прэзентуе новую рубрыку #улюбёныярэчы, у якой аматары і аматаркі вырабаў ручной работы будуць дзяліцца сваімі самымі ўлюбёнымі рэчамі, набытымі ў нашых майстроў, мастакоў і дызайнераў.

І першай падзеліцца сваімі здабыткамі блогерка Вольга Жадзеева @zhadeeva – заўсёдніца модных паказаў і мастацкіх выставаў, заснавальніца і рэдактарка беларускага партала пра моду @pretaportal.by, а таксама маці 5-х дзяцей, якая зусім нядаўна пачала весці свой блог па-беларуску.

Вось топ-10 улюбёных рэчаў Вольгі Жадзеевай:

1. Гарсэт-вышыванка @toto.corsets & @kanva_kasciume. Люблю такія незвычайныя рэчы ❤

 2. Капялюш @valiumhats. Дызайнерка Валянціна Плыткевіч стварае вельмі файныя капелюшы, я ўжо замовіла яшчэ адзін на восень. 

 3. Скураны гарсэт @killtoday. Калі хочацца звярнуць на сябе ўвагу і зрабіць вобраз больш вострым, такі аксэсуар працуе на 200% 💣

 4. Хустка @kanva_kasciume з вышыўкай “Пахне чабор” па матывах верша Петруся Броўкі, які я вельмі люблю.

 5. Падвеска з блакітнай кропляй-слязінкай @belaruskicry – упрыгожанне, якое нікога не пакідае абыякавым. Апранаеш і атрымліваеш шмат кампліментаў, захаплення ў позірках і пытанняў, дзе набыць такое ж.

 6. Майка з надпісам “Каханне ўсё пераможа” – гэта калабарацыя мастачкі @irusya_by і дызайнеркі @natasha_tsuran

 7. Хустка “Брама Мінска” ад @av.silk.collection – якасны шоўк і прыгожыя выявы нашага  горада, створаныя мастакамі. 

 8. Люблю сумкі, якія стварае @max_mironov_bags – яны аб’ядноўваюць мінімалізм і  дызайнерскую выразнасць. 

 9. Апошні час мой вектар з out змяніўся на in: я стала набываць больш рэчаў, каб зрабіць дом утульным, і менш, каб упрыгожваць сябе. Палюбіла ручныя вырабы з керамікі ад беларускіх майстроў, набываю ў асноўным на @craftmall_by. Кубкі @glinka_by, талерка з надпісам @nashamara_by.
 
 10. На ўваходзе ў наш дом вісіць вось такая ключніца віцебскай мастачкі @toma_prokofyeva – гэта наша сям’я і два нашыя сабакі Якудза і Франк.

Гартайце карусель і пішыце: якія рэчы Вольгі вам таксама запалі ў душу? Магчыма, вы таксама маеце нешта з работ названых дызайнераў?

 #alovakmag

Сёння дзень, які мы хочам пр
Сёння дзень, які мы хочам прысвяціць чырвонаму колеру.  Мы склалі экспрэс-падборку #ідэіпадарункаў - у яе  ўвайшлі:

@yarnahandicraft – мужчынская кашуля з яркім чырвоным арнаментам. 

@vedovka – завушніцы-лісцікі з беласнежнымі перлінамі.

@belaruskicry – кулон-контур Радзімы з кропелькай... крыві? слязы?

@lesnaya_ceramics – смачны посуд у форме граната.

@taccia.michniuk – выцінанка "Белая кветка".

@killtoday – чырвоная сумка – рука так і цягнецца набыць!

@nadia__buka – карціна "Раніца" з кавай і ножкамі ў яркіх панчохах.

@barvinak_ – рушнікі з выцінанкавым прынтам.

Пішыце, які выраб вам спадабаўся найбольш. І ці варта нам надалей часам рабіць такія кароткія тэматычныя падборкі?

 #alovakmag #ручнаяработабеларусь #зробленаўбеларусі

Etsy, сусветна вядомая маркет
Etsy, сусветна вядомая маркет-пляцоўка для творцаў, нядаўна абвясціла вынікі прэміі Etsy Design Awards 2022. І мы сёння раскажам пра ўладальніка Гран-пры і грашовага прыза ў $20 000 – Ціма Стывенсана і яго краму на Etsy “We Are Lunarium” @shop.lunarium.

Цім распрацоўвае і стварае сваімі рукамі геаметрычныя насценныя пано з фанеры ў скандынаўскім стылі. Гісторыя развіцця яго праекта натхняе! Усё пачалося з рамонту ўласнага дома ў Мідл-Кінсе, дзе ён жыве (прыкладна 70 км ад Лондана). Калі спатрэбіўся дэкор для сцен, Стывенсан зрабіў яго сваімі рукамі. Ідэя базавага дызайну пано з 3 дыскаў прыйшла да яго падчас адпачынку на Канарскіх астравах. Сябрам і блізкім спадабаўся вынік творчасці Ціма, і хтосьці прапанаваў: “А чаму б табе не прадаваць такія на Etsy?”. Ціму ідэя спадабалася, ён завёў сабе акаўнт і пачаў развіваць яго паралельна з асноўнай працай у раздробным гандлю і мерчандайзінгу. 

Як гэта не дзіўна, важную ролю ва ўсёй гэтай гісторыі адыграў каранавірус. Пасля таго, як Ціма адправілі падчас пандэміі ў адпачынак на 6 месяцаў,  у яго стала больш часу на творчасць. Стывенсан скарыстаўся гэтым часам напоўніцу, пабудаваў сабе майстэрню ў садзе і ператварыў сваё хобі у сапраўдную працу.

З таго часу, як Цім прыдумаў свае першыя пано, яны шмат у чым змяніліся. З’явіліся іншыя формы і колеры, да фанерных дыскаў дадаліся керамічныя і металічныя колцы, драўляныя бусіны. Самы дарагі выраб ад “We Are Lunarium” цяпер каштуе 670 $ – гэта пано прыкладна 170 см у шырыню і 80 см ў даўжыню. А яго крама на Etsy мае ўжо больш за 4 600 продажаў!

Цім прызнаецца, што да атрымання Гран-пры не лічыў сябе дызайнерам, бо думаў “калі я гэта магу, то і любы іншы зможа”. Цяпер ён ганарыцца сабой, яму важна назіраць за эвалюцыяй свайго праекта.

❓Пішыце ў каментарах свае ўражанні: ці падабаюцца вырабы “We Are Lunarium”? 
І зазірніце ў нашы Сторы: мы апублікуем там некалькі цікавых фактаў пра Etsy Design Awards 2022, а таксама правядзем апытанку, па выніках якой вырашым, ці расказваць вам пра пераможцаў гэтай прэміі ў іншых намінацыях.

#натхненнеalovak #alovakmag
#драўляныявырабы  #дэкордома #дызайн


Драўляныя вырабы і ілюстрацыі ад самабытнай беларускай мастачкі Ірыны Бельскай @irinabeldesign. Ейныя анёлы, каты, гусі  і іншыя персанажы выкананы ў стылі, які немагчыма пераблытаць з нічыім іншым, настолькі ён пазнавальны і ўнікальны – прычым не толькі для Беларусі. Іра трапятліва ставіцца да аўтарскіх ідэй і лічыць, што кожнаму творцу трэба абавязкова ісці сваім шляхам, не капіраваць чужыя працы і не красці ідэі, а прыдумляць свае. 

Між іншым, Іра – адна са стваральніц нашага часопіса! Яна і цяпер ідэйна і маральна падрымлівае Аловак, што нам вельмі каштоўна ♥️ Напішыце ў каментарах, ці ведалі вы пра гэты факт.  А таксама па традыцыі напішыце нумар твора, які вам спадабаўся найбольш: 1-10?

P.S. Калісьці даўно мы ўжо бралі інтэрв’ю ў Іры, замацуем спасылку на яго ў профілі.

👉 Падпісвайце свае работы хэштэгам #alovakmag, калі хочаце, каб мы падзяліліся вашымі работамі і іх пабачыла як мага болей аматараў ручной працы.

 #драўляныявырабы #анёл  #творчасць #беларускіінстаграм #ручнаяработабеларусь #зробленаўбеларусі


Загрузіць болей


Падпісацца


Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazine